- Подробности
- Опубликовано: 08 Июль 2022
У 2022 годзе Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы. З гэтай нагоды супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі запрасілі сваіх наведвальнікіаў на паэтычны нон-стоп “У свеце Купалаўскай паэзіі”. Увазе чытачоў была прапанавана бібліятэчная выстава “Завуся я толькі Янка Купала”, на якой былі прадстаўлены цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, а таксама яго знакамітыя творы. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй паэта, узгадала яго літаратурную спадчыну.
Калі дзеці чыталі любімыя вершы, удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы. Давайце разам прыгадаем некаторые вершы паэта, паглядзеўшы відэаролік, размешчаны ніжэй.
- Подробности
- Обновлено: 08 Июль 2022
- Просмотров: 138