Russian Belarusian

У рамках ваенна-патрыятычнага марафону Мы будзем шанаваць ваш подзвіг вечна" бібліятэка аграгарадка Іванаўка правяла ўрок патрыятызму ,,Яны ступілі з дзяцінства ў мужнасць". Удзельнікі мерапрыемства паглыбіліся ў падзеі і абставіны жыцця дзяцей і падлеткаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, разважалі, якія жахі і жорсткасць вайны выпалі на лёсы іх аднагодкаў, дзяліліся ўражаннямі аб вядомых ім падзеях і героях вайны. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з тэматычнай літаратурай, прадстаўленай на выставе, "Юныя героі саракавых, парахавых".