- Подробности
- Опубликовано: 28 Апрель 2022
У рамках марафону “Мы будзем шанаваць ваш подзвіг вечна”, у бібліятэцы аграгарадка Кавалі быў праведзен урок памяці “Юнымі засталіся назаўжды”. Бібліятэкар расказала прысутным, як у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны такія юныя героі–антыфашысты, як Марат Казей, Зіна Партнова, Валодзя Дубінін і іншыя, адважна змагаліся з гітлераўскімі акупантамі. Многія з іх аддалі жыцці, абараняючы свабоду сваёй краіны, сваё дзяцінства. Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры каля кніжнай выставы “Дзеці вайны”.
- Подробности
- Обновлено: 28 Апрель 2022
- Просмотров: 71