- Подробности
- Опубликовано: 26 Апрель 2022
Каб абудзіць у дзяцей добрыя адносіны да ўсяго жывога і навучыць заўважаць прыгажосць навакольнага свету, у рамках мэтавай праграмы “Кліча вас кніжная краіна” бібліятэка аграгарадка Кавалі правяла літаратурную гульню “Хто ў лесе жыве? Што ў лесе расце?”. Бібліятэкар расказала дзецям аб значэнні лесу ў жыцці чалавека, усе разам успомнілі асноўныя правілы паводзін у лесе. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях, адгадвалі загадкі аб дрэвах, ягадах, грыбах, звярах, лекавых травах і птушках. Цікавы для іх быў і агляд літаратуры “Лясная вандроўка”.
- Подробности
- Обновлено: 26 Апрель 2022
- Просмотров: 76