- Подробности
- Опубликовано: 01 Март 2022
28 лютага, у першы дзень Масленічнага тыдня, у цэнтральнай бібліятэцы адбылася фальклорная сустрэча за самаварам “Масленіцу сустракаем, у бібліятэку запрашаем”.
Бібліятэкары правялі прэзентацыю кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Шырокая Масленіца”, расказалі дзецям і падлеткам пра масленічныя абрады і традыцыі, пра значэнне кожнага дня Масленічнага тыдня.
Дзеці з задавальненнем спявалі частушкі і адгадвалі загадкі, ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі пра Масленіцу, дзяліліся расказамі аб тым, як святкуюць Масленіцу ў іх сем’ях. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікаў чакалі смачныя бліны з гарачай гарбатай і іншыя прысмакі.
На працягу ўсяго тыдня ў бібліятэцы працуе творчая майстэрня “Масленіца-чараўніца”, падчас якой усе жадаючыя могуць зрабіць папяровую ляльку Масленіцу.
- Подробности
- Обновлено: 03 Март 2022
- Просмотров: 87