- Подробности
- Опубликовано: 06 Январь 2022
Аб жыцці і творчасці нашага сучасніка, кнігі якога карыстаюцца попытам у чытачоў розных узростаў, гаварылі ўдзельнікі літаратурнай гадзіны “Шматграннасць творчасці Георгія Марчука”, прысвечанай 75-годдзю пісьменніка, у бібліятэцы аграгарадка Іванаўка. Яго талент высока ацэнены: Георгій Марчук - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, у 2009 годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, яго творы пераведзены на шэраг моў СНД і дальняга замежжа. Сярод яго кніг малодшых наведвальнікаў асабліва захапляюць зборнікі казак. У дарослых карыстаюцца попытам творы як на беларускай, так і на рускай мовах:"Сава Дым і яго жанчыны", "Вочы і сон", "Хаос". У кнігах Марчука адлюстроўваецца жыццё беларускай правінцыі. Падчас мерапрыемства бібліятэкар правяла выставу-агляд яго твораў, якія маюцца ў бібліятэчны фондзе, прысутным былі прапанаваны гучныя чытанні казак пісьменніка.
- Подробности
- Просмотров: 601

