- Подробности
- Опубликовано: 17 Сентябрь 2021
Да Дня народнага адзінства бібліятэкай аграгарадка Кавалі праведзена гадзіна патрыятызму “Мы адзін народ – мы адна краіна”. Мэта мерапрыемства - выхаванне ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гісторыі і традыцый нашай Радзімы. Бібліятэкар распавяла дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята, пра тое што перажыў наш народ у далёкіх 1921 – 1939 гадах, вяла гутарку пра тое, як важна ўсім жыць у міры і згодзе, паважаць адзін аднаго.
У заключэнні мерапрыемства дзеці праверылі свае веды па гісторыі Айчыны, адказаўшы на пытанні віктарыны “Наша Радзіма – Беларусь”.
- Подробности
- Просмотров: 399

