- Подробности
- Опубликовано: 31 Август 2021
Па традыцыі, якая склалася 24 гады таму, жыхары аграгарадка Іванаўка адзначылі свята вёскі. Бібліятэкай і сельскім клубам сумесна была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Іванаўка – радзіма наша, родны кут”. Бібліятэкар выступіла ў ролі вядучай. Увазе гасцей мерапрыемства была прапанавана выстава “На вясковай вуліцы”: бібліятэкай прадстаўлены выдавецкія матэрыялы, папкі-накапляльнікі, заснаваныя на мясцовым матэрыяле з фотаздымкамі і звесткамі аб земляках.
Для дзятвы працаваў забаўляльны куток з батутам і горкай, гандлёвай палаткай. А настрой аднавяскоўцам задавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці мясцовага сельскага клуба.
- Подробности
- Просмотров: 411

