- Подробности
- Опубликовано: 07 Июнь 2021
З нагоды 85-годдзя Алеся Дзятлава, пісьменніка, чыё жыццё звязана з Бабруйшчынай і менавіта з вёскай Плёсы, бібліятэка аграгарадка Іванаўка правяла літаратурную гадзіну “Сляды жыцця і творчасці Алеся Дзятлава”. Бібліятэкар прапанавала кніжную выставу “Алесь Дзятлаў: “Лічу сваёй радзімай, родным кутам Плёсы…”, дзе прадстаўлена значная колькасць кніг з хатняй бібліятэкі сястры пісьменніка з асабовым аўтографам аўтара. Прысутныя знаёміліся з творамі пісьменніка, дзе прататыпамі герояў у многіх з іх выступалі аднавяскоўцы. Бібліятэкар нагадала аб старонках жыцця пісьменніка-земляка, да мерапрыемства была падрыхтавана электронная прэзентацыя “Літаратура. Кнігі. Жыццё”. У запісе былі прадстаўлены ўспаміны сястры пісьменніка, Іны Мікалаеўны, якая дагэтуль пражывае ў бацькоўскім доме ў в. Плёсы.
- Подробности
- Просмотров: 507

