Russian Belarusian

23 красавіка у Бабруйскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ў вёсцы Сычкава для вучняў Осаўскага ВПК прайшло мерапрыемства, прысвечанае 35-годдзю са дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Супрацоўніца музея Верас Нэлі Адамаўна правяла экалагічны ўрок “Чарнобыль – катастрофа ХХ стагоддзя”, падчас якога сумесна з вучнямі ўспамінала тыя страшныя і напружаныя гадзіны адразу пасля выбуху на чацвёртым энэргаблоку, нагадвала імёны герояў, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі, абмяркоўвала плюсы і мінусы выкарыстання мірнага атама.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Уладзіміравіч Гацко, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, распавёў, як радыёактыўныя выкіды паўплывалі на здароўе беларусаў і якая медыцынская дапамога аказваецца пацярпелым падчас аварыі. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі намеснік старшыні Бабруйскага раёвыканкама Таццяна Аляксандраўна Варанко і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Ігнацьеўна Чарнова.

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прадставілі кніжна-ілюстрацыйную выставу “След Чарнобыля: памяць праз вобраз” і расказалі вучням пра найбольш адметныя работы беларускіх мастакоў, прысвечаныя чарнобыльскай катастрофе.