Russian Belarusian

nazva

22 сакавіка 2020 г. спаўняецца 100 год паэту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, заслужанаму работніку культуры Беларусі - Аляксею Пысіну

 

Біяграфія

2 1Аляксей Васільевіч Пысін нарадзіўся 22 сакавіка 1920 г.ў вёсцы Высокі Борак Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Першыя спробы пяра Аляксей Пысін зрабіў яшчэ будучы вучнем Высокаборскай сямігодкі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у вёсцы Палуж, да якой было дзесяць кіламетраў. Першыя вершы ён, выпускнік сярэдняй школы, прынёс на суд земляку-паэту Петрусю Бядуліну, які працаваў тады ў рэдакцыі краснапольскай раённай газеты "Чырвоны сцяг". Адзін з іх,"Ураджай", быў надрукаваны ў ёй у 1938 г.Пасля заканчэння школы, у 1937 г., А. Пысіна, як актыўнага селькора, накіравалі на вучобу ў Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава. У 1939 г. накіраваны ў бельскую (г. Бельск на Беласточчыне) павятовую, затым раённую газету, дзе ён працаваў літработнікам да 22 чэрвеня 1941.

Па дарогах вайны ў шынэлі і касцы прайшло яго юнацтва.Гвардыі радавы Пысін прайшоў усю вайну сувязістам - забяспечваў бесперабойную кабельную сувязь пярэдняга краю з камандаваннем. Яго зброяй была вінтоўка, катушка з провадам-кабелем і палявы тэлефонны апарат. Двойчы быў цяжка паранены. Узнагароджаны медалямі, у тым ліку медалём "За адвагу". Дзень Перамогі А. Пысін сустрэў у Латвіі.

Дэмабілізаваўшыся з арміі, да 1948 г. А. Пысін працаваў адказным сакратаром Краснапольскай раённай газеты "Чырвоны сцяг", з 1949 г. па 1950 г. быў уласным карэспандэнтам Магілёўскай абласной газеты "За Радзіму", а з мая 1950 г. працаваў рэдактарам у палітаддзеле Свержанскай МТС Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. Аляксей Пысін - рэдактар Чэрыкаўскай раённай газеты "Сацыялістычная перамога".

У 1950 г. Аляксея Васільевіча Пысіна прынялі ў члены Саюза пісьменнікаў СССР.

З 1958 г., пасля заканчэння Вышэйшых літаратурных курсаў, жыў у Магілёве, працаваў журналістам у “Магілёўскай праўдзе”.

З 1974 г. па 1981 г. – сакратар Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР.

Пяру А. Пысіна належыць больш за дваццаць кніжак паэзіі. Першая кніга Аляксея Пысіна "Наш дзень" выйшла ў свет у 1951 г. У 1959 г. з’явіўся зборнік “Сіні ранак”, затым былі зборнікі “Сонечная паводка” (1962), “Мае мерыдыяны” (1965), “Твае далоні” (1967), “Пойма” (выбранае, 1968), “Да людзей ідучы” (1972), “Вярбовы мост” (1974), “Ёсць на свеце мой алень” (1978), “Палёт” (1982), “Яшчэ не скончана дарога” (1983). За зборнік вершаў і паэм "Твае далоні" ў 1968 г. Аляксею Васільевічу Пысіну была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.

У 1980 г. А. В. Пысін атрымаў званне заслужанага работніка культуры БССР, а ў 1981 г. быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. 27 жніўня 1981 года Аляксея Васільевіча Пысіна не стала. Пахаваны ў Магілёве на Польскіх могілках па вуліцы Лазарэнкі.

Імя Аляксея Пысіна прысвоена Палужскай сярэдняй школе Краснапольскага раёна, дзе вучыўся будучы паэт. Пры школе працуе літаратурны музей.

У гарадскім пасёлку Краснаполле ёсць вуліца імя Аляксея Васільевіча Пысіна.

У горадзе Магілёве на доме № 35-а па праспекту Міру, дзе жыў паэт, устаноўлена мемарыяльная дошка.

 

 

Аўтографы сяброўства

Ва ўсе часы кнігі з аўтографамі пісьменнікаў уяўлялі цікавасць і каштоўнасць. А для ўладальніка такой кнігі гэта яшчэ і памяць, якая сагравае сэрца, будзіць душу ўспамінамі. Аляксей Пысін да такіх кніг адносіўся з пашанай, гаварыў: “Своеасаблівым паролем узаемнай павагі і добрых пажаданняў можна лічыць аўтограф-надпіс на кнізе”. Сваім чытачам, сябрам і калегам Аляксей Васільевіч аўтографы дарыў ахвотна, з радасцю.

Захаваліся такія кнігі з аўтаграфамі Аляксея Пысіна і ў сям’і Еўдакіі Васільеўны Хромчанка, жыхаркі г. Бабруйска, якая шмат год з’яўляецца чытачом Бабруйскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. З яе мужам Андрэем Мацвеевічам Храмчанкам Аляксей Пысін – землякі, разам працавалі на Краснапольскай зямлі, былі добрымі сябрамі.

 

Расступаюцца сосны, і поле

Мне прыносіць жытнёвы паклон.

Добры дзень, добры дзень, Краснаполле,

Салаўіны, глыбінны раён

                                     А. Пысін

 

Сям’я Хромчанкаў - выхадцы з Краснапольскага раёна. Еўдакія Васільеўна нарадзілася ў в. Бірулі Горскага сельсавета. Хромчанка Андрэй Мацвеевіч - ураджэнец в. Вялікія Хутары. У 1939 г. быў супрацоўнікам міліцыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Хромчанка А. М. служыў у войсках сувязі. Вярнуўшыся дадому працаваў на Краснапольскім радыёвузле. Менавіта ў той час Аляксей Пысін быў накіраваны адказным сакратаром

Краснапольскай раённай газеты "Чырвоны сцяг". Супрацоўніцтва Андрэя Хромчанка і Аляксея Пысіна перарасло ў сяброўства, якое працягнулася праз усё жыццё.

 

1

Будынак пачатковай школы ў в. Бірулі. 1937 г.

Школа была пабудавана на сродкі вяскоўцаў.

У 1943 г. была спалена фашыстамі пры адступленні.

 

Андрэй Мацвеевіч Хромчанка з дзяцінства ўдзельнічаў у школьнай самадзейнасці, прыгожа пеў і дэкламаваў вершы. З гэтай нагоды быў назначаны спачатку мастацкім кіраўніком, а потым дырэктарам Краснапольскага раённага дома культуры. Аляксей Пысін пры кожнай магчымасці наведваў свайго сябра. Сустракаліся на святах, абменьваліся сямейнымі фотаздымкамі.2 hromchanka

34

Свой верш “Навырост” Аляксей Пысін прысвяціў сыну А. М. Хромчанкі – Алёшу Хромчанку, аб чым сведчыць аўтограф паэта ў зборніку вершаў “Наш дзень”.5

 

 

 

 

6

 

 

 

 

 

7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прапануем нашым чытачам пазнаёміцца з дарчымі аўтографамі на выданнях Аляксея Пысіна з уласнай бібліятэкі Еўдакіі Васільеўны Хромчанка.

 

 

Пысін, А.

Наш дзень : вершы / Аляксей Пысін. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1951. –96 с.

8

 

 

Пысін, А.

Сіні ранак : вершы / Аляксей Пысін. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959 г. – 93 с.

3 1

 

Пачынаецца зборнік вершам «Ручнікі». Гэта верш пра маці, якая вышывае ручнік. І заканчваецца кніга адпаведным вершам, які называецца «Вузел».

 

         Не ведаю, якім вузлом

         Навекі я прывязан

         Да старых сосен за сялом,

         Да яблынь, груш і вязаў...

 

Паміж гэтымі вершамі і ідзе паэтычны расповед пра родную зямлю, яе хараство і працавітасць людзей.

 

Пысін, А.

Сонечная паводка : вершы / Аляксей Пысін. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1962. – 72 с.

9

 

 

Пысін, А.

Мае мерыдыяны : лірыка / Аляксей Пысін. – Мінск : Беларусь, 1965. – 128 с.

10

 

Пысин, А.         

Миллион адресов : лирика /Алексей Пысин; авторизов. перевод с белор. Н. Сидоренко. – Москва : Советский писатель, 1965. – 109 с.

 

У меня – миллион адресов

Милых стежек, полян и лесов;

А ковры моховые, взгляни:

Ступишь – след поднимают они.

Не ходил по аллеям в цветах –

Дым и пепел ношу в волосах.

11

 

Пысін, А.

Пойма.Выбранае / Аляксей Пысін. – Мінск : Беларусь, 1968. – 336 с.

2 7

У аднатомнік выбраных твораў Аляксея Пысіна     ўключаны лепшыя вершы і паэмы з кніг “Сіні ранак”,      “Сонечная паводка”, “Мае мерыдыяны” і іншых.

 

Пысин, А.

Корабельные сосны : лирика / Алексей Пысин; авторизов. перевод с белор. Н. Сидоренко. – Минск : Беларусь, 1969. – 191 с.

 

Иду, смотрю на мир влюбленно.

Над речкой клонится сосна

Одна четыре небосклона

Качает на плечах она.

2 6

 

 

Пысин, А.

Избранная лирика : перевод с белорусского / Алексей Пысин. – Москва : Молодая гвардия, 1971. – 32 с. – (Библиотека избранной лирики)

16

 

Пысін, А.

Бярозка ля кожных варот / Аляксей Пысін. – Мінск, 1972. – 56 с.

 

У бібліятэчцы газеты “Голас Радзімы” ў Мінску ў 1972 годзе выйшла кніжка нарысаў Аляксея Пысіна “Бярозка ля кожных варот”. Там амаль усё пра песні і народныя харавыя ансамблі Магілёўшчыны, у тым ліку і пра Варатынскі хор даярак калгаса імя Пушкіна Бабруйскага раёна. Большая частка тэксту напісана прозай, але яна чытаецца як паэзія. Словам, паэтычная проза, неацэнны скарб, краязнаўчая залацінка.

17

 

Пысін, А.

Вершы / Аляксей Пысін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 192 с. – (Бібліятэка беларускай паэзіі)

 

У гэты зборнік уключаны лепшыя вершы паэта, напісаныя ім на працягу шматгадовай творчай дзейнасці. Гэта глыбокі лірычны роздум аб жыцці, сяброўстве, адданасці роднаму краю. Многія творы Аляксея Пысіна прысвечаны былым ваенным паходам, салдацкай вернасці Радзіме, свайму грамадзянскаму абавязку.

2 9

Пысін, А.

Ёсць на свеце мой алень : вершы / Аляксей Пысін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 96 с.

 

Зборніку вершаў «Ёсць на свеце мой алень» (1978) суджана было стаць апошняй прыжыццёвай кнігай паэта.

У сваіх вершах паэт імкнецца знайсці і ўсталяваць душой арганічную сувязь паміж часам мінулым і сённяшнім, паміж "далечынёй" і "вытокам", піша аб "вечным" жыцці прыроды, аб нашай еднасці з ёю і нашай адказнасці за яе, якая толькі і можа праявіцца ў неганарлівай чуйнасці, дабрыні і адчуванні прыгожага.

 

2 3

 

Ёсць на свеце мой алень,

Ёсць і гэткае маленне:

Будзь заўсёды ў аленя,

Цёмны мох і светлы дзень!

Вы, разумныя браты, —

Я і сам страляць умею —

Дайце жыць майму аленю

                                     Пад галінкай дабраты.

 

Паэт Аляксей Пысін быў улюбёны ў свой край Прыдняпроўскі, у родную Беларусь. Як запавет і наказ нашчадкам гучаць радкі А. Пысіна, сагрэтыя любоўю да людзей:

 

Пойдзем не ад людзей – да людзей.

Мы радкі пакідаем жывымі,

І паслужаць яны сувязнымі

Нашых дум і сумленных надзей.

                                     А. Пысін