- Подробности
- Опубликовано: 13 Август 2019
Патрабаванні да электронных зваротаў
Звароты грамадзян выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
• назву і (альбо) адрас арганізацыі ці пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
• прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
• адрас электроннай пошты заявіцеля;
• выкладанне сутнасці звароту.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Форма электроннага звароту
Выпадкі пакідання электронных зваротаў без разгляду па сутнасці:
• электронны зварот не адпавядае патрабаванням, якія прад’яўляюцца да электронных зваротаў (гл. вышэй патрабаванні да электронных зваротаў);
• да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, не прыкладаюцца электронныя копіі дакументаў, пацвярджаючых іх паўнамоцтвы;
• а таксама ў выпадках, устаноўленых для пісьмовых зваротаў;
• звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да нанімацеля ці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• звароты ўтрымліваюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”;
• прапушчаны без паважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
Аб прадастаўленні дадатковых дакументаў і (альбо) звестак
Дакументы і (альбо) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншых дакументаў і (альбо) звестак, неабходных для рашэння пытанняў, выкладзеных у звароце) неабходна прадастаўляць у форме файлаў, прымацаваных да электроннага звароту.
Дапушчальныя фарматы файлаў, прымацаваных да электроннага звароту
Дапушчальнымі фарматамі ппрымацаваных дакументаў і (альбо) звестак у электронным выгладзе і іх графічных вобразаў на бумажных насіцелях (сканаў) з’яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), здвоены фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівавання і сціску файлаў (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).
Адкліканне электроннага звароту
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду па сутнасці. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы ў ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”, альбо накіраванне заявы ў электронным выглядзе тым жа шляхам, якім быў накіраваны электронны зварот (шляхам размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна” у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнет).
Абскарджанне адказу на электронны зварот ці рашэнне аб пакіданні яго без разгляду па сутнасці
Заяўнік мае права абскардзіць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці. Адказ ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна” на зварот ці рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці можа быць абскарджаны ў вышэйстаячыя арганізацыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
Адказы на электронныя звароты
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, якія паказаны ў электронных зваротах, за выключэннем выпадкаў:
• заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ на свой паштовы адрас;
• у электронным звароце паказаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даслаць адказ (паведамленне).
У паказаных выпадках на электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні).
- Подробности
- Просмотров: 958