- Подробности
- Опубликовано: 29 Январь 2018
У Рэспубліцы Беларусь шырока вядома імя пісьменніка, сцэнарыста, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча – Алеся Адамовіча.
Нашай бабруйскай зямлі пашчасціла мець непасрэднае дачыненне да імя і творчай спадчыны гэтага выдатнага чалавека.
Дзякуючы творчасці пісьменніка пасёлак Глуша стаў вядомы на ўвесь свет.
Неўміручым стаў і подзвіг людзей, якія ў пасёлку жылі, змагаліся з акупантамі – сталі прататыпамі герояў рамана “Вайна пад стрэхамі”.
У Глушы адкрылі “Прыпынак Адамовіча”
Шостага кастрычніка 2018 года ў Глушы адбылося адкрыццё аўтобуснага прыпынку “Прыпынак Адамовіча.
Пакуль працягваецца збор сродкаў на помнік і музей, ідзе ўзгадненне праектнай і іншай дакументацыі, ініцыятыўная група вырашыла пайсці нестандартным шляхам і звычайны аўтобусны прыпынак ператварыць у арт-аб’ект - мемарыял у сучасным стылі.
Зараз на сценах прыпынку - вялікі партрэт Алеся Адамовіча, карта Беларусі з асобна абазначанай Глушай і цытата з яго аўтабіяграфічнай аповесці “VIXI”.
- Назад
- Вперёд >>
- Подробности
- Просмотров: 15729