- Подробности
- Опубликовано: 19 Март 2021
Падпольшчыкі дзейнічалі мужна
Вялікая Айчынная вайна – даволі яркая старонка ў жыцці вёскі Цялуша. Першымі праяўленнямі лютасці новага рэжыма стаў растрэл мясцовай улады – старшыні калгаса, настаўніка і ўрача.
У Цялушы, у гады Вялікай Айчыннай вайны была створана маладёжная падпольная арганізацыя, кіраўніком якой быў камандзір партызанскага атрада А. В. Руднеў. У яе састаў увайшлі юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 18-25 гадоў. Усяго ў групу ўваходзіла больш за 30 чалавек.
Шмат вялікіх і малых, але заўсёды адчувальных для чужынцаў спраў, рабілі падпольшчыкі. Гацко Адам Ільіч, Гацко Міхаіл Ісакавіч, Дудаль Павял Аляксеевіч, Крычко Апанас Цімафеевіч складалі ядро падпольнай групы. Вайна застала Дудаля Паўла на граніцы пад Беластокам, дзе ён служыў у арміі. Гацко Адам да вайны працаваў у калгасе рахункаводам, а Крычко Апанас узначальваў адну з мясцовых гаспадарак.
Цялушскія падпольшчыкі даставалі міны і авіябомбы на былым Цялушскім аэрадроме, забяспечвалі ўзрыўчаткай партызан, ўзрывалі палатно жалезнай дарогі, псавалі тэлефонную сувязь ворага.
П. А. Дудаль аднойчы з невялікай групай абязброіў варожы гарнізон у вёсцы Мальеве. 18 чалавек, якія яго ахоўвалі, здалі зброю і самі пайшлі ў партызаны. Асабліва дзерзкай і рызыкоўнай была аперацыя па разлажэнні і ўводу ў партызанскае размяшчэнне добраахвотнага паліцэйскага батальёна, які размяшчаўся ў в. Ступяні. Камсамолкі Вольга Гацко і Марыя Дудаль паведамілі кіраўніку падпольнай групы, што ў батальёне ёсць назадаволеныя фашысцкімі захопнікамі і яны мараць перайсці да партызан. “Сам камандзір батальёна – гаварылі дзяўчаты, - хоча сустрэцца з аўтарытэтным чалавекам”. Такім чалавекам і стаў П. А. Дудаль. Камандзір батальёна прывёў для здачы і пераводу ў партызаны 96 узброеных салдат і маладых афіцэраў, а таксама – абоз з 24 канямі.
Многа было вялікіх і малых, але заўсёды вельмі карысных спраў, на рахунку народных мсціўцаў. Тут якраз праходзіла чыгунка, а непадалёку ад яе пралягала шашэйная дарога. Гэтыя шляхі зносін пастаянна знаходзіліся ў полі зроку падпольшчыкаў, хаця яны пільна ахоўваліся ворагам.
У свой час П. А. Дудаль расказаў пра адну аперацыю, якую падпольшчыкі ўмоўна назвалі “Перахапіць горла Гітлеру”. А справа абстаяла так: гітлераўцы выключную ўвагу надавалі сувязі. Наземныя лініі, якія цягнуліся і каля чыгункі і каля шашы, вельмі часта пераразаліся народнымі мсціўцамі. Для большай упэўненасці спецыяльныя варожыя каманды праклалі і падземную лінію сувязі. Казалі, што яна ішла ад гітлераўскай стаўкі да штаба камандуючага групай арміі “Цэнтр”. Кіраўніцтва з падпольшчыкамі абдумалі аперацыю. “Перахапіць горла Гітлеру”, гэта значыць – перарэзаць кабель. Падпольшчыкі Міхаіл Рыгоравіч Ткач і Пётр Якаўлевіч Дудаль, якія працавалі на чыгунцы, атрымалі заданне дакладна высветліць, дзе пралягае падземны кабель. Адшукаць яго было няпроста, паколькі фашысты замаскіроўвалі месца пракладкі лініі. Але заданне было выканана, сувязныя ўмоўнымі знакамі абазначылі месцы, дзе можна было найбольш зручна падступіцца да чыгункі. Ноччу падпольшчыкі перарэзалі гэты кабель, а месца зноў замаскіравалі. Які быў перапалох у немцаў, калі падземныя лініі сувязі не спрацавалі, а наземныя ў некалькіх месцах аказаліся перарэзанымі.
На ўчастку ад Бабруйска да Цялушы і далей да Жлобіна вельмі часта ляцелі пад адкос цягнікі з варожымі салдатамі і афіцэрамі, а таксама з баявой тэхнікай і зброяй. На рахунку Цялушскай падпольнай арганізацыі, у якой было каля сарака чалавек, нямала і іншых спраў.
Сярод актыўных падпольшчыкаў былі – бацька і сын Юрганавы; Вольга і Вера Хурсан; Праскоўя, Кацярына, Фядос Сяліцкія; Аляксей Стэльмак; Паліна і Ганна Харанекі; Аляксей, Міхаіл, Кацярына, Піліп, Цярэнцій Гацко і іншыя.
У верасні 1943 года многія Цялушскія падпольшчыкі перабраліся ў лес да партызан, у тым ліку і П. А. Дудаль са сваёй сям’ёй. Але работа падполля на спынілася. Не ўсе з падпольшчыкаў дажылі да вялікай Перамогі.
Але памяць аб мужных і адважных народных мсціўцах жыве ў в. Цялуша. У 1972 годзе, на будынку Цялушскага сельскага Савета, у знак ушанавання памяці аб баявой дзейнасці Цялушскай падпольнай арганізацыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
- Подробности
- Просмотров: 2042