Russian Belarusian

ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”

бібліятэка аграгарадка Цялуша

 

z gistorii cyalushskai shkoli

 

  

З гісторыі

Цялушскай школы

краязнаўчы матэрыял

 

 

 

 

 

Цялушская школа была пабудавана ў 1894 годзе на сродкі мясцовага памешчыка П.А. Варанцова-Вельямінава. Павел Аркадзьевіч і яго жонка Наталля Аляксандраўна Пушкіна клапаціліся, каб сялянскія дзеці авалодвалі граматай, таму і садзейнічалі з’яўленню школы. Па загаду Варанцова-Вельямінава прывязлі лес, нанялі будаўнікоў. Дапамагалі з будаўніцтвам і сяляне навакольных вёсак.

                                                                1 1                                       

У школе на пачатку было 4 класы, займаліся 30 дзяцей – з вёсак Цялуша, Ступяні, Дубаўка, Савічы, Маліннікі, Ламбава. Для дзяцей з аддаленых населеных пунктаў пабудавалі спальню і кухню, дзе тыя маглі начаваць і харчавацца. Варанцовы-Вельямінавы ладзілі у школе “Ёлкі”, дарылі дзецям калядныя падарункі: цацкі, цукеркі ці іншыя салодкасці, якія звычайназаварочвалі ў вышываныя хусцінкі. Для вясковай дзятвы таго часу атрымаць падарунак было вялікай радасцю. Але яшче большым шчасцем была сама магчымасць вучыцца.

Да рэвалюцыі настаўнікі ў школе мяняліся: шмат каго арыштавалі, іншыя вымушаны былі эміграваць. Адным з першых дырэктараў школы быў Фёдар Іванавіч Марцючэнка.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Цялушы была створана працоўная школа 1-й ступені, у 1923 у ёй ужо налічвалася 107 навучэнцаў.

Некаторы час школа была сямігодкай, працавала ў дзве змены – класы налічвалі па 30 чалавек. У пяты клас првходзілі дзеці з Савічаў, Плёсаў, Іванаўкі, Бабіна, Ламбава. Пры школе існавала піянерская арганізацыя, дзейнічала спартыўная секцыя і гурткі.

Адным з першых выпучкнікоў Цялушскай школы з’яўляўся вядомы беларускі паэт Мікола Аўрамчык.

У 1937 годзе школа стала дзесяцігадовай. Дырэктарам быў прызначаны Гаварушка Аляксей Раманавіч, які ў гэтай пасадзе адпрацаваў да 1941года. Менавіта ім была арганізавана навагодняя “Ёлка”, якую ўсталявалі ў царкве і ўпрыгожылі самаробнымі цацкамі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны А.Р. Гаварушка пайшоў на фронт, дзе ў 1943 годзе загінуў у Ленінградскай вобласці. Трагічна склаўся і лёс настаўніка школы Астрэйкі Васіля Іванавіча – у ліку актывістаў вёскі ён быў растреляны фашыстамі ў першыя дні вайны.

У пасляваены перыяд школа была сямігадовай, а ужо ў 1954 годзе адбыўся першы выпуск 10-га класа. З гэтага часу ўстанова зноў стала дзесяцігадовай. Дырэктарамі ў розны час былі Юшкоўскі Леанід Аляксеевіч, Каліноўскі Мікалай Яўменавіч, Буряк Клім Рыгоравіч, выпускнік школы Крычко Іван Архіпавіч.

У 60-я і 70-я гады мінулага стагоддзя карпусы школы дабудаваліся. У 1967-м годзе ўстанову ўзначаліў Гуляеў Барыс Аляксандравіч, пазней – загадчык аддзела адукацыі Бабруйскага райвыканкама (у пасадзе дырэктара яго змяніў Сайкоўскі Вячаслаў Станіслававіч). З 1972 па 1980 год дырэктарам быў Дашкоўскі Святаслаў Паўлавіч.

Да 1991 года школу ўзначальваў Хіхіч Уладзімір Барысавіч. У 1991-м годзе адбыўся першы выпуск 11 класа і пачалося будаўнцтва новай будыніны ўстановы. І ужо 1 верасня 1994–га года   - у год 100-гадовага юбілею школы – дзеці і настаўнікі разам з дырэктарам Стэльмак Наталляй Мікалаеўнай увайшлі ў гасцінна расчыненыя дзверы новай школы.

У 1995 годзе цялушская школа аб’ядналася з дашкольнай установай.

У верасні 2013-га года дырэктарам стаў Суровы Аляксандр Валер’евіч.

Да 200- годдзя з дня нараджэння А.С. Пушкіна ў школе адчыніўся літаратурна-краязнаўчы музей, які наведваюць не толькі навучэнцы школы і раёна, мясцовыя жыхары, но і дэлегацыі з іншых населеных пунктаў рэспублікі, удзельнікі ежегодных Свят Пушкінскай паэзіі.

1 2