- Подробности
- Опубликовано: 21 Декабрь 2016
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
220004 Мінск, пр. Пераможцаў, д.11
Тэлефон прыёмнай: +375 17 203-75-74
Тэлефон “гарачай лініі”: +375 17 203-75-74
ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб
Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь і ўпаўнаважанымі ім службовымі асобамі
Пасада | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Дні прыёму | Гадзіны прыёму |
МІНІСТР культуры |
МАРКЕВІЧ Анатоль Мечыслававіч |
першая серада месяца трэцяя серада месяца |
08.00-13.00 |
НАМЕСНІК |
ГРАМАДА Валерый Іванавіч |
трэцяя серада месяца | 08.00-13.00 |
Папярэдні запіс і арганізацыю прёму Міністра забяспечвае намеснік начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння (Немава І. В.), папярэдні запіс і арганізацыю прыёму намеснікаў Міністра забяспечвае кансультант аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння (Андрэева К. А.)
ГРАФІК
асабістага прыему грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўнікамі ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама
Начальнік ўпраўлення культуры |
Чацвёрты чацвер месяца (штомесячна) |
Кантактны тэл. 8(0222) 32-22-78 Прыёмная 8(0222) 75-18-35
|
Намеснік начальніка |
Трэцяя серада месяца |
Кантактны тэл. 8(0222) 74-49-52
|
“Прамыя тэлефонныя лініі”:
Начальнік ўпраўлення культуры |
Чацвёрты чацвер месяца (штомесячна) |
Кантактны тэл. 8(0222) 32-22-78
|
Намеснік начальніка |
Трэцяя серада месяца |
Кантактны тэл. 8 (0222) 74-49-52
|
Адрас упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама
212030 г.Магілёў, вул.Першамайская, 71
Рэжым рабочага часу кіраўнікоў упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама
- Пачатак рабочага часу – 08.00
- Заканчэнне рабочага часу – 17.00
- Перапынак для адпачынку і харчавання – 13.00 – 14.00
- Выхадныя дні – субота, нядзеля
- Адпачынак у час дзяржаўных і святочных дзён, устаноўленых і аб’яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі.
Сектар культуры
Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта
Адрас: Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Савецкая, 77а
Тэл./факс: 8(0225) 72-17-92
Электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Рэжым работы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.00 гадзін, абедзены перапынак з 13.00 да 14.00 гадзін
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Загадчык сектарам культуры:
Хамічонак Аляксей Анатольевіч, тэл.: 8(0225) 72-17-57, каб. 208
Старэйшы інспектар сектара культуры:
Хаценка Вольга Валерьеўна, тэл.: 8(0225) 72-18-92, каб. 207
Графік прыёма грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб загадчыкам сектарам культуры
№ п/п |
Прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку | Пасада | Час прыёму |
№ кабінета |
Рабочы тэлефон | Спецыялісты, якія замяняюць службовых асоб на перыяд іх адсутнасці |
1. | Хамічонак Аляксей Анатольевіч | Загадчык сектарам культуры | 3-я серада месяца 8.00-13.00 | 208 |
8 (0225) 72-17-57 |
Хаценка Вольга Валерьеўна, старэйшы інспектар сектара, каб. 207 |
Папярэдні запіс на прыём да загадчыка сектарам культуры ажыццяўляецца ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 8 (0225) 72-18-92 ці ў кабінеце 207. Работнік, які ажыццяўляе запіс на асабісты прыём, мае права ўдакладніць матывы звароту.
8 (0225) 72-18-92 “прамая лінія”
Адпачынак у час дзяржаўных і святочных дзён, устаноўленых і аб’яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі
Дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна” у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.
ГРАФІК
асабістага прыему грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніком дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”
Дырэктар |
2-гі і 4-ты аўторак месяца (штомесячна) |
Кантактны тэл.72-65-05 |
Намеснік дырэктара Нікіфарава Таццяна Ігараўна |
Кантактны тэлефон
8-0225-72-65-05 |
Даведачна: на час адсутнасці на працы па іншых прычынах, выкананне абавязкаў начальніка аддзела ўскладаецца на:
-
намеснік дырэктара цэнтральнай бібліятэкі ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” Нікіфарава Таццяна Ігараўна,
кантактны тэл. 71-75-87
Адрас дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”
213841 вул. Механизатараў, 14, д. Каменка, Бабруйскага раёна, Магілеўскай вобл.
Рэжым рабочага часу кіраўнікоў дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна”
- Пачатак рабочага часу – 08.00
- Заканчэнне рабочага часу – 16.20
- Перапынак для адпачынку і харчавання – 13.00 – 13.20
- Выхадныя дні – субота, нядзеля
Адпачынак у час дзяржаўных і святочных дзён, устаноўленых і аб’яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі.
Работнікі,адказныя за правядзенне адміністрацыйных працэдур, выконваемых дзяржаўнай установай культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна” па зваротах грамадзян за выдачай даведак або іншых дакументаў.
Дырэктар
|
Рэжым работы: панядзелак – пятніца перапынак |
Кантактны тэл.
|
Электронны зварот
Паважаныя грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб!
З 1 студзеня 2023 года ў сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З “Аб Змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” змяняецца парадак падачы электронных зваротаў.
Электронныя звароты будуць падавацца праз АДЗІНУЮ(ІНТЭГРАВАНУЮ) РЭСПУБЛІКАНСКУЮ ІНФАРМАЦЫЙНУЮСІСТЭМУ УЛІКУ І АПРАЦОЎКІ ЗВАРОТАЎ ГРАМАДЗЯН І ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ (http://обращения.бел). Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для заяўнікаў ажыццяўляецца бясплатна.
Пералік
адміністрацыйных працэдур і асоб, адказных за выдачу даведак і іншых дакументаў, якія патрабуюць грамадзяне ў ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”
Адказны:
Дырэктар ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”
Канькова Жана Анатолеўна, каб. 1
Адрас: Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, в. Каменка, вул. Механізатараў, 14
Тэл.: 72-65-05
На час адсутнасці дырэктара:
Намеснік дырэктара цэнтральнай бібліятэкі ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”
Нікіфарава Таццяна Ігараўна, каб. 1
Тэл.: 71-75-78
Назва адмінстрацыйнай працэдуры | Памеры платы, якая спаганяецца, за выдачу даведкі ці іншага дакумента | Максімальны тэрмін разгляду звароту выдачы даведкі ці іншага дакумента |
Выдача выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб месцы працы і займаемай пасадзе | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб перыядзе працы | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб памеры заробку (грашовага забеспячэння) | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб сярэднім заробку работніка адпаведнай прафесіі і адукацыі | бясплатна | 15 дзён з дня звароту, у выпадку запыту звестак ці дакументаў ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый -1 месяц |
Прызначэнне дапамогі па догляду за дзіцям ва ўзросце да 3 гадоў | бясплатна | 10 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб памеры прызначанай дапамогі на дзяцей | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб перыядзе выплаты дапамогі на дзяцей | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб выхадзе на працу, службу да заканчэння тэрміну водпуска па догляду за дзіцям ва ўзросце да 3 гадоў і спыненні выплаты дапамогі | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб знаходжанні ў водпуску па догляду за дзіцям да дасягнення ім 3-х гадовага ўзросту | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб незабяспечанасці дзіцяці ў б.г. пуцёўкай за кошт сродкаў дзяржаўнага сацстрахавання ў лагер з кругласутачным знаходжаннем | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб утрыманні аліментаў | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Выдача даведкі аб памерах выплачваемых аліментаў | бясплатна | 5 дзён з дня звароту |
Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”
Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб рэгламентуецца наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:
- Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”
- Законам Республікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. "Аб асновах адміністрацыйных працэдур”
- Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2005г. №2 "Аб удасканаленні працы з насельніцтвам”
- Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”.
Пісьмовыя звароты заяўнікаў, якія паступілі ў ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” (далей – пісьмовыя звароты) рэгістрыруюцца ў дзень іх паступлення дырэктарам ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.
Пісьмовыя звароты заяўнікаў павінны адпавядаць патрабаванням.
Зварот грамадзян павінен утрымліваць:
- Назву арганізацыі, пасаду, прозвішча, імя, імя па бацьку службовай асобы, у якую накіроўваецца зварот;
- прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, дадзеныя аб яго месцы жыхарства і (або) працы (вучобы);
- пераказ сутнасці звароту (прапановы, заявы, скаргі);
- асабісты подпіс грамадзяніна.
Звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
- назву арганізацыі, у якую накіроўваецца зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і яе юрыдычны адрас;
- пераказ сутнасці звароту;
- прозвішча, імя, імя па бацьку і подпіс кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераную пячаткай юрыдычнай асобы.
Да зваротаў грамадзян, якія выступаюць у якасці прадстаўнікоў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і (або) у інтарэсах гэтых асоб, павінны прыкладацца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы
Калектыўныя пісьмовыя звароты 30 і болей грамадзян, якія паступілі ў ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” па пытаннях, уваходзячых у яго кампетэнцыю, падлягаюць разгляду з выездам на месца знаходжання аб’екта, які з’яўляецца прадметам звароту, калі іншае не вынікае са звароту.
На месца знаходжання аб’екта выязджае камісія, склад якой зацвярджаецца прыказам дырэктара ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.
Пры паступленні ў ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” пісьмовага звароту, які ўтрымлівае пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да яго кампетэнцыі, дадзены зварот у 5-ці дзённы тэрмін з дня рэгістрацыі накіроўваецца для разгляду ў органы ці арганізацыі, да кампетэнцыі якіх адносіцца разгляд дадзенага звароту, аб чым у дзень накіравання ў орган ці арганізацыю апавяшчаецца заяўнік.
Пісьмовыя звароты, якія паступілі ў ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” і адпавядаюць патрабаванням, разглядаюцца не пазней 1 месяца з дня іх рэгістрацыі ва ўстанове, да кампетэнцыі якой адносіцца рашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах, а звароты, якія не патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней 15 дзён, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запыту неабходнай інфармацыі дырэктар ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” можа прадоўжыць указаны тэрмін, але не болей як на 1 месяц з адначасовым апавяшчэннем аб гэтым заяўніка.
Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
- звароты не адпавядаюць патрабаванням, указаным у заканадаўстве;
- у зваротах утрымліваюцца нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
- тэкст звароту не паддаецца прачытанню;
- звароты падлягаюць разгляду толькі ў парадку канстытуцыйнага, крымінальнага, грамадзянскага, гаспадарчага судаводства, вытворчасці па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама ў іншым парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду прымае дырэктар ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.
Пры пакіданні звароту без разгляду па сутнасці і пры наяўнасці дадзеных аб месцы жыхарства (юрыдычным адрасе) аўтара ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” у 5-ці дзённы тэрмін з дня рэгістрацыі звароту пісьмова, за подпісам дырэктара ці ўпаўнаважананай асобы, апавяшчае аўтара аб прычынах пакідання без разгляду звароту па сутнасці і вяртае яму арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.
Ананімныя пісьмовыя звароты разгляду не падлягаюць.
- Подробности
- Просмотров: 6218