Russian Belarusian

 

 

Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”

Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб рэгламентуецца наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:

  • Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”
  • Законам Республікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. "Аб асновах адміністрацыйных працэдур”
  • Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2005г. №2 "Аб удасканаленні працы з насельніцтвам”
  • Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”.

 

Пісьмовыя звароты заяўнікаў, якія паступілі ў ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” (далейпісьмовыя звароты) рэгістрыруюцца ў дзень іх паступлення дырэктарам ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.

Пісьмовыя звароты заяўнікаў павінны адпавядаць патрабаванням.

 

Зварот грамадзян павінен утрымліваць: 

  • Назву арганізацыі, пасаду, прозвішча, імя, імя па бацьку службовай асобы, у якую накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, дадзеныя аб яго месцы жыхарства і (або) працы (вучобы);
  • пераказ сутнасці звароту (прапановы, заявы, скаргі);
  • асабісты подпіс грамадзяніна.

 

Звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:

  • назву арганізацыі, у якую накіроўваецца зварот;
  • поўную назву юрыдычнай асобы і яе юрыдычны адрас;
  • пераказ сутнасці звароту;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку і подпіс кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераную пячаткай юрыдычнай асобы.

 

Да зваротаў грамадзян, якія выступаюць у якасці прадстаўнікоў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і (або) у інтарэсах гэтых асоб, павінны прыкладацца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы

Калектыўныя пісьмовыя звароты 30 і болей грамадзян, якія паступілі ў ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” па пытаннях, уваходзячых у яго кампетэнцыю, падлягаюць разгляду з выездам на месца знаходжання аб’екта, які з’яўляецца прадметам звароту, калі іншае не вынікае са звароту.

На месца знаходжання аб’екта выязджае камісія, склад якой зацвярджаецца прыказам дырэктара ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.

Пры паступленні ў ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” пісьмовага звароту, які ўтрымлівае пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да яго кампетэнцыі, дадзены зварот у 5-ці дзённы тэрмін з дня рэгістрацыі накіроўваецца для разгляду ў органы ці арганізацыі, да кампетэнцыі якіх адносіцца разгляд дадзенага звароту, аб чым у дзень накіравання ў орган ці арганізацыю апавяшчаецца заяўнік.

Пісьмовыя звароты, якія паступілі ў ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” і адпавядаюць патрабаванням, разглядаюцца не пазней 1 месяца з дня іх рэгістрацыі ва ўстанове, да кампетэнцыі якой адносіцца рашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах, а звароты, якія не патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней 15 дзён, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запыту неабходнай інфармацыі дырэктар ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” можа прадоўжыць указаны тэрмін, але не болей як на 1 месяц з адначасовым апавяшчэннем аб гэтым заяўніка.

 

Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

  • звароты не адпавядаюць патрабаванням, указаным у заканадаўстве;
  • у зваротах утрымліваюцца нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
  • тэкст звароту не паддаецца прачытанню;
  • звароты падлягаюць разгляду толькі ў парадку канстытуцыйнага, крымінальнага, грамадзянскага, гаспадарчага судаводства, вытворчасці па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама ў іншым парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

 

Рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду прымае дырэктар ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.

Пры пакіданні звароту без разгляду па сутнасці і пры наяўнасці дадзеных аб месцы жыхарства (юрыдычным адрасе) аўтара ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” у 5-ці дзённы тэрмін з дня рэгістрацыі звароту пісьмова, за подпісам дырэктара ці ўпаўнаважананай асобы, апавяшчае аўтара аб прычынах пакідання без разгляду звароту па сутнасці і вяртае яму арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.

 Ананімныя пісьмовыя звароты разгляду не падлягаюць.