Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Как правильно варикоз лечить

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні сярод бібліятэк ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”

конкурсу на лепшы матэрыял аб гісторыі малой радзімы

“Малая радзіма: гісторыя і сучастнасць”

 

1.         Агульнае палажэнне

1.1       Раённы конкурс сярод бібліятэк сеткі на лепшы матэрыял аб гісторыі малой радзімы "Малая радзіма: гісторыя і сучастнасць" праводзіцца па ініцыятыве ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” у адпаведнасці з рашэннем Савета пры дырэктару ДУК “ЦБС Бобруйскага раёна”.

1.2       Дадзенае палажэнне вызначае асноўныя паняцці, мэты, задачы, асновы арганізацыі і правядзення конкурсу "Малая радзіма: гісторыя і сучастнасць" (далей – конкурс) на лепшае краязнаўчае выданне аб выдатнай асобе сучаснасці свайго краю. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца аддзел бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.

 

2.         Мэты і задачы конкурсу

2.1       Збор і абагульненне краязнаўчых матэрыялаў аб населенных пунктах   Бабруйскага раёна.

2.2       Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці бібліятэкараў.

2.3       Удасканаленне краязнаўчай і пошукавай работы сельскіх бібліятэк Бабруйскага раёна.

2.4       Актывізацыя выкарыстоўвання інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці бібліятэк.

2.5       Распаўсюджванне краязнаўчых ведаў

2.6       Выхаванне патырятызму і любві да малой радзімы, актыўнае пазнанне роднага краю.

 

3.         Умовы правядзення конкурсу

3.1       У конкурсе прымаюць удзел сельскія бібліятэкі і бібліятэкі аграгарадкоў.

3.2       Конкурсныя матэрыялы (печатны варыянт фарматам А4 і электронны) прадстаўляюцца ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу да 15.11. 2020 года.

 

4.         Крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў

4.1       Паўната і паслядоўнасць аповеду аб родных мясцінах.

4.2       Выкарыстанне фотаздымкаў, ксеракопій дакументаў, лістоў, успамінаў і г.д.

4.3       Наяўнасць фактаграфічнай інфармацыі.

4.4       Наяўнасць бібліяграфічнай інфармацыі.

 

5.         Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагарода пераможцаў

5.1       Для забеспячэння правядзення конкурсу фарміруецца журы.

5.2       Вынікі конкурсу падводзяцца на пасяджэнні журы да 15.12. 2020 года.

5.3       Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі першай, другой і трэцяй ступені. Журы могуць быць устаноўлены заахвочвальныя ўзнагароды па асобных намінацыях.

5.4       Інфармацыя аб правядзенні конкурсу, яго выніках будзе размешчана на сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”