- Подробности
- Опубликовано: 26 Сентябрь 2019
РАЁННЫ ІНФАРМАЦЫЙНА-ІДЭАЛАГІЧНЫ ЦЭНТР
Раённы інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр (далей цэнтр) створаны і зацверджаны рашэннем Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта ад 18.01.2006 г. № 1-29 на базе цэнтральнай бібліятэкі з мэтай інфармацыйнай, ідэалагічнай і грамадска-палітычнай работы з насельніцтвам. Цэнтр у сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі раённага выканаўчага камітэта.
1. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ЦЭНТРА
Мэтамі дзейнасці цэнтра з’яўляюцца:
- сістэматычнае, поўнае і мэтанакіраванае інфармаванне насельніцтва пра важнейшыя падзеі ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы, стратэгічных і бягучых задачах і рашэннях дзяржаўных органаў, а таксама па пытаннях развіцця сацыяльна-эканамічнага комплексу раёна, вобласці, рэспублікі;
- павышэнне ўзроўню палітычнай, прававой граматнасці і культуры насельніцтва, яго маральнасці і палітычнай актыўнасці;
- папулярызацыя асноўных ідэй і прынцыпаў, на якіх будуецца ідэалогія Рэспублікі Беларусь;
- фарміраванне разумення ролі сацыяльных стандартаў і мінімальнага задавальнення патрэб чалвека.
Задачы:
- сістэматызацыя і распаўсюджванне інфармацыі аб рэалізацыі асноўных сацыяльна-культурных праграм;
- вывучэнне грамадскага меркавання, інтарэсаў розных катэгорый насельніцтва да падзей грамадскага жыцця і праводзмай дзяржаўнай палітыкі.
2. НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ
- Правядзенне інфармацыйнай, растлумачальнай і выхаваўчай работы з насельніцтвам.
- Аказанне інфармацыйна-метадычнай дапамогі ідэалагічнаму актыву раёна.
- Арганізацыя выступлення лектараў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды”.
- Арганізацыя сустрэч, “круглых сталоў” з прадстаўнікамі розных служб райвыканкама, кіраўнікамі арганізацый раёна, дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў, дэпутатмі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, палітычных партый, прафсаюзаў, сродкаў масавай інфармацыі.
- Забеспячэнне свабоднага доступу насельніцтва да крыніц інфармацыі па розных напрамках дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх фарміраванняў і іншых сацыяльных інстытутаў, якія ўтрымліваюцца ў камп’ютэрных базах і банках даных, ствараемых цэнтрам (у тым ліку тых, якія знаходзяцца ў сетцы інтэрнет)
- Ажыццяўленне аператыўнага бібліятэчнага і даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання насельніцтва на базе назапашаных цэнтрам рэсурсаў.
- Вывучэнне грамадскай думкі па пытаннях палітычнага, эканамічнага, сацыяльна-культурнага жыцця Рэспублікі Беларусь, па пытаннях жыцця рэспублікі, вобласці, раёна праз правядзенне апытанняў і анкетавання.
ЦЭНТР ПРАДАСТАЎЛЯЕ:
- доступ да ўніверсальнага кніжнага фонду, перыядычным выданням бібліятэкі;
- доступ да электроннага каталога бібліятэкі;
- доступ да тэкставых баз даных (БД)
- банк дадзеых прававой інфармацыі «Эталон» (заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дагаворы, рашэнні органаў мясцовага кіравання);
- поўнатэкставую базу даных «Край мой – Магілёўшчына»;
- поўнатэкставую базу даных «Мая Бабруйшчына».
Выдавецкая дзейнасць :
Толерантность—дорога к миру : информационный буклет / ГУК «ЦБС Бобруйского района», районный информационно-идеологический центр ; [cоставитель : Н.В. Гошко; редактор В.И. Сапиженко]. — Бобруйск, 2021.—12 с.
Современный мир представляет собой мультикультурное общество, в котором объединены на добровольной основе разноплановые государства. Объединяющей чертой всех этих государств является множественность культур, религий, политических взглядов. Свобода быть таким, какой ты есть, и жить в мире рядом с миллионами других людей, уважая их отличия, является основой для современного глобального мира.
В XXI век мировое сообщество вошло с Декларацией принципов толерантности, утвержденной резолюцией Генеральной конференции ЮНЕСКО 16 ноября 1995 года. Однако сегодня существуют различия в подходах воспитания толерантности, и само понятие терпимости в современном мире рассматривается не так однозначно, как кажется на первый взгляд.
Что же такое толерантность? Какие существуют взгляды на толерантность в мировом сообществе? Как воспитать в подрастающем поколении стремление быть терпимым к различным качествам человеческой личности? Ответы на поставленные вопросы вы найдете в этом буклете.
Адзінства народа – стабільнасць краіны: рэкамендацыйны спіс // ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна», Бабруйскі раённы інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр; [склад. Гашко Н.У., рэд. Сапіжэнка В.І.]. - Бабруйск, 2021. - 7 с.
2021 год праходзіць у краіне пад знакам Года народнага адзінства. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Літаратура, прапанаваная ў рэкамендацыйным спісе, раскрывае асаблівасці фарміравання і станаўлення беларускай дзяржавы, адлюстроўвае гісторыю краіны, існаванне нацыянальных супольнасцей як складовай часткі народа Беларусі. Якія б палітычныя і эканамічныя падзеі ні чакалі Беларусь у будучыні, мы – жыхары адной краіны. Адзінства народа – гэта той фундамент, які дапаможа захаваць сённяшнія набыткі і дасягнуць новых вяршынь у будучыні.
Дружба без границ. Побратимы Бобруйского района: информационный материал // ГУК «ЦБС Бобруйского района», Бобруйский районный информационно-идеологический центр; [сост. Гошко Н.В., ред. Сапиженко В.И.] - Бобруйск Центральная библиотека, 2021.—20 с.
Заключение побратимских соглашений между Россией и Республикой Беларусь положительным образом сказывается на деловом и культурном развитии двух стран, содействует укреплению интеграционных процессов Союзного государства и дружбы между народами Беларуси и России. Осуществляются взаимные обмены делегациями, проводятся деловые встречи, совещания по реализации проектов, организуются совместные выставки, литературные слеты, спортивные мероприятия.
Справочная информация об истории движения побратимства, о международных связях Бобруйского района с регионами России собрана в этом буклете.
Выборы: история и современность: информационный буклет / ГУК «ЦБС Бобруйского района», Центральная библиотека, ПЦПИ; [сост. Гошко Н.В., ред. Сапиженко В.И.] - Бобруйск, 2020. - 8 с.
Інфармацыйны буклет «Выбары: гісторыя і сучаснасць» уключае інфармацыю аб тым, што такое выбарчае права і выбарчая сістэма, як павінны праходзіць выбары Прэзідэнта ў Рэспубліцы Беларусь, па якіх прынцыпах, якія існуюць этапы выбараў, як, калі і дзе можна прыняць удзел у гэтым працэсе.
Выданне створана з мэтай знаёмства з асновамі выбарчага права і садзейнічае пашырэнню ведаў пра выбарчы працэс у Рэспубліцы Беларусь.
Інфармацыя будзе карыснай маладым выбаршчыкам.
Многодетная семья имеет право: информационная памятка / Государственное учреждение культуры «ЦБС Бобруйского района», Центральная библиотека, БРИИЦ ; [cоставитель: Н.В.Гошко; редактор В.И. Сапиженко]. — Бобруйск, 2019.—16 с.
Шматдзетныя сем’і адносяцца да катэгорыі сямей сацыяльнай рызыкі, што звязана з існаваннем шырокага спектру праблем: матэрыяльна-бытавых, педагагічных, медыцынскіх і г.д. У Рэспубліцы Беларусь на сацыльна-эканамічную падтрымку сям’і, ахову мацярынства і дзяцінства накіравана дзяржаўная праграма “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гг, рад іншых дзяржаўных праграм. Як падтрымліваюць маладыя сем’і на дзяржаўным ўзроўні, якія ільготы і дапамогі прадастаўляюцца бацькам у сем’ях з трыма і болей дзецьмі, якія правы ў бацькоў у працоўным і сацыяльным плане, які памер выплат і кампенсацый шматдзетным сем’ям? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў інфармацыйнай памятцы «Многодетная семья имеет право...».
Права белорусов и россиян в Союзном государстве:памятка / Государственное учреждение культуры «ЦБС Бобруйского района», Центральная библиотека, БРИИЦ ; [cоставитель: Н.В.Гошко; редактор В.И. Сапиженко]. — Бобруйск, 2018.—20 с.
Грамадзяне Расіі і Беларусі ўжо даўно не адчуваюць сябе іншаземцамі на тэрыторыі другой дзяржавы – удзельніка Саюза. Дагавор аб Саюзнай дзяржаве 1998 года практычна зраўняў правы беларусаў і расіян на працу, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне. Аднак, Беларусь і Расія – незалежныя дзяржавы і існуюць адрозненні ў нацыянальных заканадаўствах двух краін.
Граждане России и Беларуси уже давно не чувствуют себя иностранцами на территории другого государства-участника Союза. Договор о Союзном государстве 1998 г. практически уравнял права белорусов и россиян на труд, образование, медицинское обслуживание. Однако, Беларусь и Россия — независимые государства и существуют различия в национальных законодательствах двух стран.
У памятцы «Права белорусов и россиян в Союзном государстве» сабраны адказы на часта задаваемыя як беларусамі, так і расіянамі пытанні, з якімі яны сутыкаюцца на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Выданне можа стаць дапамлжнікам пры звяртанні ў сацыяльныя, міграцыйныя і іншыя службы Беларусі і Расіі.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны крыніцы перыядычнага друку і з электронных рэсурсаў.
Призывник и его права:памятка / ГУК «ЦБС Бобруйского района»; Центральная библиотека; Отдел обслуживания и информации ; [составитель Н.В. Гошко, С.С. Грузинова].— Бобруйск, 2018. - 16 с.
У памятцы «Призывник и его права» у кароткай форме даецца інфармацыя пра самыя вострыя праблемы, з якімі можа сутыкнуцца кожны прызыўнік: якія катэгорыі грамадзян маюць права на вызваленне ад прызыву; якія – на адтэрміноўку; што такое адукацыйныя адтэрміноўкі і альтэрнатыўная служба; як павінен праводзіцца прызыў; у якіх выпадках можна абскардзіць рашэнне прызыўной камісіі.
- Подробности
- Просмотров: 4466