Russian Belarusian

 

«Из древних камней составляются ступеньки будущего», - говорил художник и философ Н.Рерих. Без прошлого невозможно ни современность, ни будущее. Прошлое – это начало. Современность и будущее – продолжение. Прошлое – это корни, современность – само дерево, а будущее – плод. И как дерево и плод невозможны без корней, так и современность и будущее невозможны без прошлого, без памяти, без наследия. А осталось нам наследие большое и разнообразное, интересное и таинственное. Тот, кто хочет понять дух своего народа, должен знать и его истоки. Только наследие может научить нас ценить вечное, духовное, возродить утраченное.

 Отделом библиотечного маркетинга центральной библиотеки собран интересный материал по истории Бобруйщины. Краеведческо-информационное издание “Бабруйшчына: крокі гісторыі” содержит материалы по истории края с древнейших времен до конца XIX века (на белорусском языке).

Издание адресовано всем, кто интересуется историей родного края.

 

 

Бабруйшчына: крокі гісторыі

краязнаўча-інфармацыйны матэрыял

Прадмова

“Са старажытных камянёў складаюцца прыступкі будучыні”,- гаварыў мастак і філосаф М.Рэрых. Без мінулага немагчыма ні сучаснае, ні будучае. Мінулае – гэта пачатак. Сучаснае і будучае – працяг. Мінулае – гэта карані, сучаснае – само дрэва, а будучае – плод. І як дрэва і плод немагчымы без каранёў, так сучаснае і будучае немагчыма без мінулага, без памяці, без спадчыны. А засталася нам спадчына багатая і разнастайная, цікавая і таямнічая. Той, хто хоча зразумець дух свайго народа, павінен ведаць і яго вытокі. Толькі спадчына можа навучыць нас цаніць вечнае, духоўнае, адрадзіць страчанае.

 

Агульныя звесткі аб раёне

Бабруйскі раён знаходзіцца на паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр раёна – горад абласнога падпарадкавання Бабруйск.

У раёне пражывае 18,9 тыс. чалавек, у тым ліку у пасёлку Глуша – 1,3 тыс. чалавек.

Раён падзелены на 11 сельскіх Саветаў. Усяго на тэрыторыі раёна знаходзіцца 213 населеных пунктаў.

Бабруйскі раён мяжуецца з Глускім, Асіповіцкім, Кіраўскім раёнамі Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім, Светлагорскім, Жлобінскім, Акцябрскім раёнамі Гомельскай вобласці. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень – 46 км, з захаду на ўсход – 65 км.

Праз раён праходзяць чыгуначныя дарогі Мінск-Гомель, Бабруйск-Акцябрскі, аўтамабільныя дарогі Мінск—Гомель, Слуцк—Рагачоў, Магілёў—Мозыр.

raioni babruischina kroki

 

Сімволіка Бабруйшчыны

gerb babruiska babruischina kroki22 студзеня 1796г. па указу Кацярыны II горад Бабуйск атрымаў свой першы герб. Гербавы сюжэт адлюстроўваў асноўныя промыслы жыхароў Бабруйшчыны – сплаў лесу на пабудову флоту на Чорным і Балтыйскім морах. Указ імператрыцы сведчыў аб яе прыхільнасці да горада. Герб стаў неад’емнай часткай Бабруйска, быў зразумелы мясцовым жыхарам і добра імі ўспрыняты.

У 1988 годзе Бабруйскім гарадскім Саветам народных дэпутатаў быў зацверджаны новы герб, аўтарам якога стаў Ю.А. Міхайлаў. Герб уяўляў сабой геральдычную кампазіцыю, якая складалася з шчыта з верхняй зубчатай і ніжняй завостранай часткамі. Верхняя частка сімвалізавала наяўнасць фарпосту – Бабруйскай крэпасці. Поле шчыта перасякала сіне-блакітная лента – рака Бярэзіна. Яе колер таксама адпавядаў колеру стужкі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, якім горад быў узнагароджаны ў 1987 годзе. Колер верхняга і ніжняга поляў шчыта – колеры Дзяржаўнага сцяга БССР. У верхнім чырвоным полі змяшчалася стылізаваная выява бабра, які даў назву гораду, а ў ніжнім зялёным полі – выява шыны і фрэзы, якія сімвалізавалі асноўныя напрамкі развіцця горада – нафтахімію і дрэваперапрацоўку.

3 студзеня 2005 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка Бабруйску быў вернуты гістарычны герб і створаны сцяг, які ўяўляе сабой белае палотнішча з выявай герба ў цэнтры.

Герб горада Бабруйска, а цяпер і Бабруйскага раёна, уяўляе сабой выяву на срэбраным полі французскага шчыта вертыкальнай карабельнай мачты з двума складзенымі накраст бярвеннямі натуральнага колеру.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку – выява герба.

 

Геаграфія

Раён знаходзіцца ў межах Цэнтральна-Бярэзінскай раўніны, сярэдняя вышыня якой дасягае 165 м над узроўнем мора. Рэл’еф мясцовасці ўяўляе сабой паўзакрытую раўніну з абсалютнымі высотамі 118-278 метраў, месцамі слабаўзгорыстая з густой сеткай рэк і асушальных каналаў.

Карысныя выкапні: торф, гліна, будаўнічыя і сілікатныя пяскі, ёсць мінеральныя крыніцы.

Грунты на тэрыторыі раёна пераважна пясчана-галечнікавыя, суглінкавыя і супясчаныя, у далінах рэк глеева-пясчаныя, пясчана-галечнікавыя, пясчаныя і тарфяныя. Грнутовыя воды залягаюць на глыбіні 0,5-10 метраў. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя.

Лясы ў раёне пераважна змешаныя, радзей хваёвыя і лісцевыя. Вышыня дрэў – 9-28 метраў. Лясы займаюць плошчу 641,9 кв. км ці 38% тэрыторыі раёна, балоты – 3836 га, агульная плошча тарфянікаў – 18 тыс. 389 га. Каля 1/3 лясоў маюць першы і другі клас прыроднай пажарнай небяспекі. Найбольшая водная артэрыя – Бярэзіна з прытокамі Ала, Ваўчанка, Брожка. Ёсць возера Вехава.

Клімат раёна ўмерана-кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература паветра – плюс 5,3 С°. Сярэднегадавая тэмпература ў студзені – мінус 6,7 С°, ліпеня – 18,2 С°. У сярэднім выпадае 586 мм ападкаў у год. Пераважаючыя ветры: заходнія і паўднёва-заходнія.

 

Гісторыя

Тэрыторыя Бабруйскага раёна засялялася чалавекам з эпохі мезаліту (ІX-Y тысячагоддзі да н.э.). Тут вядома паселішча дрыгавічоў, названае па рэцы Бабруйка, якая ўпадала ў Бярэзіну, што адпавядала старажытнай славянскай традыцыі. Яго летапісныя назвы Баброўск, Бабруеск. З ІX стагоддзя частка тэрыторыі раёна ўваходзіла ў Полацкае, частка – у Тураўскае княствы. Тураўскае княства з другой паловы X ст. увайшло ў склад Кіеўскай Русі. У XІY стагоддзі Полацкае і Тураўскае княствы ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. З таго часу гісторыя Бабруйшчыны доўгі час была непарыўна звязана з гісторыяй гэтай некалі вялікай і моцнай дзяржавы.

Бабруйск, першы ўпамін аб якім датуецца 1387 годам, нязменна заставаўся цэнтрам розных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: староства, воласць, уезд, вобласць…

У сучасных межах Бабрйскі раён быў створаны 4 жніўня 1927 года шляхам узбуйнення 1-га і 2-га Бабруйскіх раёнаў.

Рэвалюцыя, польская і нямецкая інтэрвенцыіі… У 1919 годзе створана першая камуна ў в. Панюшкавічы, першы саўгас у в. Дурынічы. Прыезд Усесаюзнага старасты М.І. Калініна ў в. Гарбацэвічы… Ліквідацыя бязграматнасці, калектывізацыя, “чырвоныя абозы” з зернем для дзяржавы… Былі і стрэлы з-за вугла ў актывістаў калектывізацыі, камсамольцаў і членаў УКП (б), рэпрэсіі. Шмат было…

Яркая старонка ў гісторыі Бабруйшчыны адносіцца да прыяду Вялікай Айчыннай вайны. На Бабруйшчыне дзейнічала 29 падпольных груп. Пры абароне і вызваленні Бабруйскага раёна загінула 1722 воіны Чырвонай Арміі.

 

 

CТАРАЖЫТНАЯ ГІСТОРЫЯ

БАБРУЙШЧЫНЫ

babruischina kroki

 

Тэрыторыя Бабруйскага раёна знаходзіцца ў паўднёвай частцы перадпалескай правінцыі, для якой характэрна раўнінная паверхня. Па гэтай тэрытоpыi працякае адна з буйнейшых рэк Беларусі — Бярэзіна. Даліна ракі i яе прытокаў добра распрацавана, мае поплыў i дзве тэрасы, на ўчастках якіх у каменным i бронзавым вяках сяліўся першабытны чалавек. Асноўнай сыравінай для вырабу прыладаў працы ў гэты час служыў крэйдавы або марэнны крэмень. Сустракаецца на бабруйшчыне ён вельмі рэдка і, відаць, iмпартаваўся з Пасожжа ці Панямоння.

Археолагі ў гісторыі развіцця чалавецтва вылучаюць некалькі важных этапаў — каменны, бронзавы i жалезны вякі. Каменны век у сваю чаргу складаецца з палеаліту (2 мільёны — 11 тысяч гадоў назад), мезаліту (11—7 тысяч гадоў назад), неаліту (7—4 тысячы гадоў назад). Пытанні першапачатковага засялення Бабруйшчыны з'яўляюцца вельмі актуальнымі i важнымi, паколькі з ix пачынаецца разгляд яе гісторыі. Палеалітычных помнікаў на яе тэрыторыі да цяперашняга часу не знойдзена. Магчыма тут адыгралі сваю ролю два фактары. Першы — прыроднае асяроддзе. Як вядома, тэрыторыя Белаpyci два разы пакрывалася ледавіком, поўнасцю ў час дняпроўскага (320—115 тысяч гадоў назад) i часткова ў час валдайскага (105—14 тысяч гадоў назад) абледзяненняў. Даследаванні беларускіх геолагаў i палеагеографаў паказалі, што ў ледавіковы час было даволі суровае прыроднае асяроддзе. Клімат быў рэзкакантынентальным, халодным i cyxiм. У перыяд максімальнага распаўсюджвання ледавіковага покрыва валдайскага часу, якое ўяўляла сабой шматпавярховыя тоўшчы лёду, раёны, што ляжалі на поўдзень, ператварыліся ў лёсавы тундрастэп з мінімальным удзелам у мізэрным раслінным покрыве лясных фармацый. Колькасць дрэвавых парод тут змяншаецца да 1,8 працэнта пры поўнай адсутнасці шырокалісцевых. Крайняй ступені суровасці дасягнуў клімат 18-14 тысяч гадоў назад.

Прыродныя ўмовы набылі рысы «субарктычнай пустыні». Зразумела, што ў такім прыродным асяроддзі першабытны чалавек icнaваць не мог. Разам з тым адзначым, што ў час межледавікоўя клімат быў больш спрыяльны дляжыцця людзей. Другі фактар, які спрычыніўся да адсутнасці палеалітычных помнікаў — тое, што ў час наступаў ледавікоў стаянкі першабытнага чалавека поўнасцю разбураліся. Шматлікія знаходкі рэштак касцей маманта, шарсцістага насарога i іншых прадстаўнікоў палеафауны дазваляюць дапускаць, што гэта тэрыторыя ў час палеаліту магла быць заселена людзьмі.

На сённяшні дзень найбольш старажытным помнікам з'яўляецца мезалітычная стаянка каля вёскі Пятровічы. Знаходзіцца яна на правым беразе р. Брожкі. Тут, пры даследаванні помніка ранняга жалезнага веку (гарадзішча), М. I. Лашанковым былі знойдзены мезалітычныя прылады працы. Вырабляліся яны з крэйдавага крэмню высокай якасці шэрага колеру. Калекцыя па колькасці невялікая — каля 40 адзінак, але вельмі выразная.

Наканечнікі стрэлаў выяўлены ў 3-х экземплярах (рыс. 1, 1-3). Нарыхтоўкамі для ix служылі пласціны, на ніжніх, больш тоўстых часцях каторых афармляўся чарашок крутой рэтушшу па краях са спінкі i плоскай з брушка. Вастрыні наканечнікаў былі натуральна вострымі або ix завострывалі дробнай рэтушшу па краях. Узнікшы ў верхнім палеаліце (40—12 тысяч гадоў назад), лук i стрэлы ў мезалітычны час становяцца вядучымі прыладамі палявання. Тлумачыцца гэга тым, што icтотныя змены прыроднага асяроддзя, (знікненне некаторых відаў буйных млекакормячых (маманта, шарсцістага насарога) у канцы плейстацэну — пачатку галацэну патрабавалі пошукаў новых форм i прыёмаў палявання. Як сведчаць археалагічныя крыніцы, лук рабілі з цвёрдых парод дрэва (вязу, дубу, цісу), у даўжыню яго памеры не перавышалі 150—180 см, афарм-ляўся ён проста, з дапамогай зарубак на канцах i невялікага паглыблення для рукі на сярэдзіне. Цеціва выраблялася з расліннага валакна, скуры, сухажылля. Стрэлы, даўжыня якіх дасягала 70—90 см, вырабляліся з дрэва ці траснягу.

Скрабок у калекцыі адзін (рыс. 1,5). Ен выраблены з адшчэпа, мае дугападобны рабочы край, які апрацаваны крутой рэтушшу. Гэтымі прыладамі апрацоўвалі скуры жывёл, з якіх здымалі рэшткі мяса, тлушчу. Прылады з косці вырабляліся з дапамогай разцоў (рыс. 1,6—7). Сярод знаходак скоблі (рыс. 1,8-12), апрацаваныя па краях дробнай рэтушшу пласціны (нажы) (рыс. 1,13—15). Знойдзены крамянёвы інвентар, тэхніка апрацоўкі i формы прылад працы дазваляюць датаваць помнік 10-м тысячагоддзем ад нашых дзён.

babruischina kroki kramneviya virobi

Рыс. 1. Крамянёвы інвентар мезалітычнага помніка Пятровічы

1-3—наканечнікі стрэл; 4,8,10-12—скоблі; 5—скрабок; 6-7—разцы; 13-15—рэтушыраваныя пласціны (нажы)

 

Яшчэ адна мезалітычная стаянка знаходзіцца каля вёскі Стасеўка, на другой тэрасе правага берега Бярэзіны. Выяўлена яна ў 1978 годзе, у тым жа годзе i раскопвалася. У раскопе былі знойдзены рэшткі жытла, якое было круглай формы деяметрам каля 5 м. I, відаць, нагадвала збудаванне тыпу «чума», характэрнае для народаў поўначы. Побач знаходзілася агнішча, у якім сярод драўляных вугалькоў сустракаліся абпаленыя крэмні.

Калекцыя крамянёвых прылад з помніка каля Стасеўкі таксама нешматлікая - 82 адзінкі (рыс. 2).

babruischina kroki kramneviya virobi staseuka

Рыс.2. Крамянёвы інвентар мезалітычнага помніка Стасеўка

1-наканечнік стралы; 2-3-разцы; 4-5 - скрабкі; 6 - праколка; 7-10 - укладышавыя прылады; 11 - вастрыё; 12-15 - скроблі

 

Нуклеусы, з якіх збівалі нарыхтоўкі для прылад працы, па форме прызматычныя i з-за моцнай спрацаванасці аморфныя. Скрабкі (рыс. 2,4 - 5) маюць дугападобны i авальны рабочы край, выраблены яны з адшчэпаў. Разцы (рыс. 2,2 - 3) невялікіх памераў, адносяцца да тыпу вуглавых. Наканечнік стралы адзін, нарыхтоўкай яму служыла пласціна (рыс. 2,1). Чарашок выдзелены дробнай рэтушшу з брушка. Укладышавыя прылады прадстаўлены трапецыяй (рыс. 2,7) i сячэннямі пласцін (рыс. 2,8 - 10). Сярод знаходак сустракаюцца вастрыі, скоблі, праколкі, рэтушыраваныя пласціны i адшчэпы.

Узрост даследаванага помніка вызначаецца канцом мезалітычнай эпохі, г. зн. 7-м тысячагоддзем да нашых дзён. Як i Пятровічы, Стасеўка адносіцца да днепрадзеснінскай мезалітычнай культуры, насельніцтва якой пранікла з поўдня ў цэнтральную i паўднёвую частку тэрыторыі Беларусі ў пачатку мезаліту. Праіснаваўшы тут да канца эпохі яно дало пачатак мясцовай неалітычнай культуры.

Неалітычныя стаянкі на Бабруйшчыне не вывучаліся, вядомы толъкі адзінкавыя знаходкі, якія можна аднесці да гэтага часу. Сустракаюцца яны каля вёсак Сяліба, Даманова, на правым беразе Бярэзіны. Тут знойдзены рэшткі ляпнога посуду, неалітычныя крамянёвыя прылады працы - наканечнікі стрэл трохвугольнай формы, нуклеусы, рэтушыраваныя пласціны i адшчэпы. Мяркуючы па даследаваных неалітычных стаянках на суседніх тэрыторыях, тут пражывала насельніцтва днепра-данецкай культуры ў 7 - 5 тысячагоддзях ад нашых дзён. Прыйшло яно з Усходняга Палесся Беларусі i паўночнага ўсходу Украіны. Як i ў мезаліце аснову гаспадаркі складалі паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва i толькі на заключных этапах эпохі неаліту пачалі развівацца земляробства i жывёлагадоўля. Насельніцтва сялілася на дзённых узгорках поплыва першай тэрасы Бярэзіны i яе прытокаў. Жытлы былі невялікія, наземныя або крыху паглыбленыя ў зямлю, авальныя ці прамавугольныя, плошча ix дасягала 8 - 12 кв. м. Вонку, а часам i ўнутры, знаходзіліся абкладзеныя каменем агнішчы. Побач з жытламі выкопваліся ямы-сховішчы. Хавалi нябожчыкаў у яме, на спіне, касцякі пасыпалі вохрай.

Жыхары Бабруйскага раёна могуць ганарыцца сваей багатай спадчынай. Зямля беражна захоўвае яе з часоў далёкіх продкаў. Так ужо сталася, што большую частку свайго існавання чалавецтва было непісьменным. А як даведацца, калі ўпершыню з'явіліся старажытныя людзі на Бабруйшчыне? У час земляных работ на тэрыторыі сучаснага раёна неаднаразова сустракаліся каменныя прылады працы, хутчэй за ўсё клінападобныя сякеры з свідравінамі i без ix. Такія знаходкі i цяпер захоўваюцца ў краязнаўчым музеі горада Бабруйска, у Сычкаўскім краязнаўчым музеі. I гэта невыпадкова. Кожная старажытная рэч была зроблена рукамі чалавека i таму яна захоўвае на сабе пэўную інфармацыю аб уменні i майстэрстве яе творцы. Каштоўныя звесткі з дапісьменнага часу нясуць да нас не толькі асобныя вырабы, але i, што вельмі важна, тыя мясціны, дзе жыў чалавек, займаўся вырабленнем прылад працы, паляваннем, гаспадаркай, рамяством i хаваў памершых. Усё гэта i ўваходзіць у паняцце «помнікі археалогіі».

У нашым раёне яны знаходзяцца больш чым у 30 вёсках i налічваецца гэтых старажытных аб'ектаў розных часоў больш за паўтысячы. Існуе некалькі відаў помнікаў археалогіі: стаянкі, гарадзішчы, селішчы, грунтовыя i курганныя могільнікі, рэшткі гарадоў i сярэднявечных сельскіх паселішчаў i г. д. Кожны з ix адпавядае пэўнаму часу, а ўсе яны ахопліваюць перыяд ад каменнага веку да раннефеадальнага часу (IX тысячагоддзе да н. э. - XIII ст. н. э.)

3 гісторыі вывучэння археалагічнай спадчыны можна адзначыць перш за ўсё звесткi 3. Д. Хадакоўскага пра помнікі пад Бабруйскам у пачатку XIX стагоддзя (1). Цікавасць да старасветчыны значна абудзілася ў сярэдзіне i другой палове мінулага стагоддзя. Трэба заўважыць, што ў большасці выпадкаў гэта былі дадзеныя аб месцазнаходжаннях помнікаў. У канцы ж XIX стагоддзя пачаліся i раскопы маўклівых сведкаў старажытнасці. Так, у 1888 годзе Н. Мышанкоў раскапваў курганы каля вёскі Макаравічы(2). Свяшчэннік Кіеўскай духоўнай Акадэміі У. 3. Завітневіч у басейне paкi Бярэзіны раскапаў 240 насыпаў. У 1893 годзе ён даследаваў могільнік дрыгавічоў паблізу вёскі Старая Шараёўшчына (3). Есць звесткі нават i аб знаходках бронзавага веку каля вескі Пятровічы. Многія з даследаваных у дакастрычніцкі перыяд курганоў знаходзяцца цяпер па-¬за тэрыторыяй раёна, таму што межы былога Бабруйскага павета былі значна шырэйшымі, чым сучаснага раёна. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі i ў даваенны перыяд вучоныя Акадэміі навук мелі сваёй мэтай пошук i пастаноўку на ўлік усёй археалагічнай спадчыны: курганаў, гарадзішчаў, селішчаў. 3 гэтай мэтай у населеныя пункты рассылаліся «Апытвальныя лісты Наркампраса БССР». Такія лісты па Бабруйскаму уезду за 1924 год захоўваюцца ў apxiвe Інстытута гісторыі АН БССР (4). У ix ёсць дадзеныя аб гарадзішчах, курганах. Комплексная экспедыцыя Беларускай Акадэміі навук, у якую ўваходзілі А. М. Ляўданскі, С. А. Дубінскі, 3. А. Каваленя, абследавала ў 1931 годзе Шчаткаўскае гарадзішча (5). Больш значная навуковая праца ў Бабруйскім раёне была праведзена ў пасляваенны перыяд. У 1959 годзе А. Г. Краскоўская раскапала курган каля вёскі Панюшкавічы i ўскрыла 36 кв. м на гарадзішчы Шчаткава. У першай палове 60-х гадоў раён добра абследаваў Л. Д. Побаль. Ён жа раскапваў археалагічныя помнікi (селішча i гарадзішча) каля вёскі Шчаткава ў 1963 годзе. Шматлікія звесткі, якія меліся ў Акадэміі навук па археалагічных помніках не толькі ў Бабруйскім раёне, але i ўвогуле па рэспубліцы, былі абагулены ў тры выпускі «Археалагічных картаў» (6). У канцы 70-х i пачатку 80-х гадоў актыўны пошук помнікаў каменнага i бронзавага вякоў на правым беразе Бярэзіны праводзілі М. У. Бычкоў i У. П. Ксянзоў. Апошні нават раскапваў упершыню ў раёне стаянку людзей каменнага веку каля вёскі Стасеўка. Дэталёвае абследаванне археалагічных помнікаў у Бабруйскім раёне было праведзена ў другой палове 70-х гадоў у сувязі з выданнем «Збора помнікаў гісторыі i культуры Беларусі па Магілёўскай вобласці». П. Ф. Лысенка ў 1978—1979 гадах удакладніў звесткі аб наяўнасці ўжо вядомых помнікаў i адкрыў яшчэ некалькі новых. У 1987 годзе М. I. Лашанкоў пачаў стацыянарныя раскопкі гарадзішча Пятровічы. На пачатак 90-х гадоў ён абследаваў шэраг помнікаў жалезнага веку, эпoxi Кіеўскай Pyci i познефеадальнага часу.

Недзе каля 15 тысяч гадоў таму назад пачалося адступленне ледавіка з тэрыторыі паўночнай Беларусі. У 10—9 тысячагоддзях клімат стаў больш цёплым. У гэты час завяршаецца фармаванне рэльефа i рачной сеткі. Тэрыторыя рэспублікі пакрываецца саснова-шырокалісцевым лесам з падлескам i хмызняком. У даліне paкi Бярэзіны вылучаюцца поплыў i дзве надпоплыўныя тэрасы. Раслінны i жывёльны свет набывае ў гэты час рысы блізкія да сучасных. Геаграфічнае асяроддзе з'яўлялася той неабходнай натуральнай базай, ва ўзаемадзеянні з якой i набіралі сілу першабытныя калектывы людзей.

Засяленне тэрыторыі Бабруйскага раёна пачалося ў эпоху мазаліта — сярэднім каменным веку. У пачатку 7 тысячагоддзя да н. э. старажытныя людзі з'явіліся на другой надпоплыўнай тэрасе правага берага р. Бярэзіны недалёка ад сучаснай вёскі Стасеўка, у 750 м на захад ад яе. Гэта паселішча даследаваў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР У. П. Ксянзоў. У 1978 годзе ён ускрыў на iм 90 кв. м (7). Тут было знойдзена вогнішча дыяметрам каля 2 м i глыбінёй 0,35 м. 3 паўднёвага боку ад яго зафіксаваны рэшткі наземнага жытла. Пабудова дыяметрам каля 5 м. Яна мела выглядхутчэй за ўсё юрты.

 

Табліца 1

СПІС НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ

каля якіх знаходзяцца археалагічныя помнікі

(табліца складзена па стане на пачатак 90-х гадоў)

Назва вёсак

Каменны век

9-6 тыс.

Бронзавы век

2тыс.- пач. 1тыс

Жалезны век

1 тыс. да н.э. –1 тыс. н.э.

Кіеўская Русь

Х-Х111 стст

Віды археалагічных помнікаў
паселішчы паселішчы паселішчы гарадзішчы селішчы селішчы курганы
група адзінкавы
Аколіца 40
Банёўка 31 +
Баранавічы-3 55
Баяры 3
Вербкі 3
Гародчына 6
Даманова + +
Каменка +
Лекерта 14
Макаравічы + 27 +
     -“- 2
Маяк 8
     -“- 100
Міхалёва-2 + +
Обча 73
Перасова +
Постраш 7
     -“- 5
Продзвіна +
Пятровічы + + + +
Рагалі 6
Рагаселле 14
Сімгаравічы 22
cт.Шараёўшчына 19
Старынкі 30
Стасеўка +
Сулева +
Сычкава 18
Сяліба + + +
Хутарок + +
Чырвоная Дуброва 38
Чырвоны Агарод 46
       -“- 4 +
Шчаткава + 3
Усяго 3 6 3 6 4 2 22гр - 568 5

 

 Калекцыя крамянёвых вырабаў невялікая — 82 прадметы. Атрыманыя ў час раскопак матэрыялы ўсе ж даюць магчымасць скласці ўяўленне аб таямнічых першапасяленцах. Прылады працы яны выраблялі з высокаякаснага крэйдавага крэменю цёмна-шэрага колеру, які на Бярэзіне да гэтага часу не вынайдзены i відаць прыносіўся з другіх мясцін, хутчэй за ўсё з Панямоння. Іншы раз у pyкi майстроў трапляла i менш якасная сыравіна, невялікія жаўлакі i валуны жоўтага i шэрага колераў, якія вымываліся ракой з марэнных адкладанняў. Асартымент вырабаў быў даволі разнастайны, аб чым сведчаць знаходкі нуклеусаў, адшчэпаў, ножападобных пласцін, разцоў, скрабкоў, праколак, раўнабедранай трапецыі, сячэнняў пласцін, вастрыя наканечніка стралы i скрэблаў. Набор крамяневага інвентару дазваляе адносіць жыхароў паселішча да днепрадзеснінскай культуры, насельніцтва якой пражывала ў верхнім Падняпроўі 11-7 тысяч гадоў таму назад. Археалагічная культура - умоўнае паняцце, пад якім трэба разумець і рэшткі пабудоў (жылых i нежылых), прылады працы, зброю, бытавыя рэчы i розныя прыстасаванні - усё, у сукупнасці, чым карысталіся людзі на абмежаванай тэрытоpыi ў пэўны гістарычны час.

Другі помнік носьбітаў днепрадзеснінскай культуры ў Бабруйскім раёне знаходзіцца на ўзвышшы сярод правага берага рэчкі Брожкі ва ўрочышчы Гарадок ці Падкаленца, што каля вёскі Пятровічы. На паселішчы ранняга жалезнага часу - гарадзішчы вынайдзены тыпова мезалітычны набор прылад працы: чарашковыя наканечнікі стрэл, разцы, скрабкі, праколка, скрэбла. Усяго каля 25 адзінак. Гэта сведчыць аб тым, што ў 7 - 6 тысячагоддзях да н. э. рассяленне старажытных людзей на тэрыторыі Бабруйскага раёна адбывалася не толькі з поўдня ўздоўж р. Бярэзіны да яе вытокаў, але i абапал невялікіх рэчак, такіх як Брожка. Два месцазнаходжанні сярэдняга каменнага веку гавораць аб тым, што шчыльнасць насельніцтва ў гэты час была нізкай. Асноўнымі заняткамі людзей у мезаліце былі паляванне, рыбалоўства i збіральніцтва. На жаль рэшткі касцей i касцяных вырабаў у пясчанай i супясчанай глебе не захоўваюцца. Таму археолагі знаходзяць на мезалітычных помніках у межах Беларусі толькі крамянёвыя прылады.

Менавіта ў мезаліце з'явіліся такія дасканалыя прылады палявання, як лук i стрэлы. Калі ад лука нічога не захавалася да нашага часу, то ад стрэлаў дайшлі вострыя крамянёвыя наканечнікі. Яны, як і шматлікія іншыя вырабы, добра апрацаваны разнастайнай рэтушшу, што сведчыць аб удасканаленні тэхнікі апрацоўкі крэмня ў сярэднекаменным веку. Пласціны i адшчэпы, якія сколваліся ад нуклеусаў пад дасканала выпрацаванымі ўдарамі майстра адбойнікам, затым дапрацоўваліся яшчэ аджымнай рэтушшу. Дробныя ж пласцінкі старажытныя людзі пачалі выкарыстоўваць у якасці ўкладышаў да прылад. Тоненькія пласцінкі-мікраліты замацоўваліся ў расшчэпшах дрэўкаў ці пазах костак, утвараючы такім чынам камбінаваныя вырабы. Так з'явілася ўкладышавая тэхніка састаўных прылад працы, што трэба лічыць таксама пэўным дасягненнем. Знойдзеныя ў час археалагічных раскопак прадметы мелі да таго ж i рознае функцыянальнае прызначэнне, аб чым гавораць нават i caмi ix назвы: праколкі, скрабкі, ножападобныя пласціны i г. д. Дзякуючы ўдасканаленню тэхнікi апрацоўкі крэмня, першабытны чалавек пачаў разнастайваць i caмi прылады працы. На гэта iшлi тысячагоддзі. На стаянках сярэднекаменнага веку каля вёсак Стасеўка i Пятровічы жылі радавыя абшчыны. Некалькі такіх абшчын утваралі племя. Плямёны днепра-дзеснінскай мезалітычнай культуры займалі значную частку тэрыторыі басейна сярэдняга i ніжняга цячэння р.Бярэзіны.

У канцы 5 пачатку 4 тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі раёна, як i ўвогуле на Беларусі на змену мезаліту прыйшоў новы каменны век - неаліт. Ен працягваўся да канца III тысячагоддзя да н. э. Жыхарамі вялікай тэрыторыі басейнаў рэк Бярэзіны, Друці, Дняпра i Сожа былі носьбіты верхнедняпроўскай неалі-тычнай культуры. Сляды бытавання гэтага насельніцтва безумоўна ёсць i на тэрыторыі Бабруйскага раёна.

Адзін з помнікаў гэтага часу адкрыты У. П. Ксянзовым у 1974 годзе. Знаходзіцца ён у 0,3 км па паўночна-усходняму накірунку ад вёскі Даманова, каля вясковых могілак, на высокім правым беразе Бярэзіны. На выдмах знойдзены вырабы з крэмня - два наканечнікі стрэлаў трохвугольнай формы, тры скрабкі на адшчэпах, сякера клінападобная, два сячэнні пласцін, нуклеус, пласціны без рэтушы i адшчэпы. Акрамя таго, патрапіліся дробныя абломкі глінянага посуду неалітычнага часу i бронзавага веку. Матэрыялы знаходак захоўваюцца ў Сычкаўскім краязнаўчым музеі i ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Стаянка неаліта маецца i ў цэнтры вёскі Сяліба. Яна адкрыта У. П. Ксянзовым. Плошча яе каля 50 кв. м. У культурным пласце - слоі зямлі насычаным старажытнымі рэчамі-таўшчынёй 0,2 м сустракаюцца крамянёвыя прылады працы i ляпная кераміка.

Наступны помнік знаходзіцца ў 0,4 - 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сяліба. Размешчаны ён, як i папярэдні, на правым беразе р. Бярэзіны на ўзроўні першай надпоплаўнай тэрасы.

Упершыню яго даследаваў аспірант Інстытута гicторыі АН БССР I. M. Язэпенка ў 1990 годзе. Ен сабраў на паверхні паселішча дзве ножападобныя пласціны з рэтушшу, два скрабкі, трохвугольны наканечнік стралы, адшчэпы i сколы. Кавалкі неалітычнага посуду ўпрыгожаны ўцісканнямі гарызантальна-ёлачнага ўзора i наклоненай дробна-зубчатай грабёнкай. Сярод керамікі эпoxi неаліту прысутнічаюць у невялікай колькасці дробныя абломкі посуду бронзавага веку.

Паколькі раскопкі на помніках новакаменнага веку ў Бабруйскім раёне не праводзіліся, то для агульнай характарыстыкі гэтага часу мы выкарыстаем матэрыял добра вывучаных паселішчаў з суседніх тэрыторый. Рассяленне першабытных калектываў у неаліце iшло значна інтэнсіўней у параўнанні з эпохай мезаліта. Яскравым прыкладам таму з’ўляецца ў шмат разоў большая колькасць неалітычных помнікаў, што i сведчыць аб больш шчыльным засяленні тэрыторыі Беларусі. Паселішчы размяшчаліся на ўзвышшах у поплывах рэк i на берегах азёр на ўзроўні першай надпоплаўнай тэрасы, дзе былі зручныя мясціны для заняцця рыбалоўствам. Як i раней, тубыльцы ix займаліся яшчэ паляванннем i збіральніцтвам. Жытлы «верхнедняпроўцаў» у плане акруглыя i прамавугольныя, плошчай 10-12 кв.м. Аснаванні ix былі даволі часта заглыблены на 0,5-0,9 м. у зямлю. У памяшканнях меліся адкрытыя вогнішчы. Каркас жытлаў складаўся з жэрдак, якія потым пакрываліся скурамі жывёлы. Паўзямлянкі маглі нагадваць ciбipcкiя чумы.

Адметнай рысай новай эпoxi было тое, што асновай першабытнай эканомікі па-ранейшаму заставалася прысвойваючая форма гаспадарання, але ўжо ў канцы III тысячагоддзя да н. э. намеціўся пераход да новай формы гаспадарання - вытворчай. Переход ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі быў паступовым i працягваўся не адну сотню гадоў. Новая форма гаспадарання грунтавалася ўжо на прымітыўных жывёлагадоўлі i земляробстве. Калі сабака быў прыручаны ў канцы эпoxi мезаліта, то астатнія галоўныя віды xaтнix жывёл (карова, свіння, конь, каза, авечка) прыручаюцца толькі ў канцы неаліта i пачатку эпoxi бронзы, што i дало магчымасць з'явіцца такой галіне хатняй гаспадаркі як жывёлагадоўля. Косці ад 18 асобін быка i пяці свіней знойдзены на паселішчы каля вёскі Камень у Пінскім раёне.

У новым каменным веку прадаўжалі выкарыстоўвацца тыя ж спосабы апрацоўкі крэмню, што былі i ў сярэднекаменным. Разам з тым з'явіліся i новыя прыёмы - двухбаковая апрацоўка ляза ці края прылады. Сталі шліфаваць лязо прылад, якімі секлі. Выпрацаваны былі ў гэты час наступныя віды рэтушы: прытупляючая, завастраючая, крутая, плоская, пільчатая. Для вытворчасці прылад працы людзі пачалi выкарыстоўваць i іншыя пароды каменю: біятытавы граніт, пясчанік, кварц, сланец. Іх выкарыстанне было магчыма дзякуючы з'яўленню такога віда апрацоўкі як шліфаванне. Менавіта з дапамогай гэтай тэхнікі ў позненеалітычны час з’явіліся шліфаваныя клінападобныя сякеры. Пэўным дасягненнем было i свідраванне адтулін у сякерах для замацавання апошнix на драўляных ручках. Стаў больш разнастайным i набор каменных вырабаў. З’явіліся сякеры, серпападобныя нажы, долаты, зерняцёркі, наканечнікі коп'яў. Складаныя ці састаўныя прылады мелі ў гэты час ужо двайное прызначэнне: скрабкі-разцы, нажы-скоблі, наканечнікі-свярдзелкі. Нягледзячы на мноства новых відаў прылад з каменю, яны вырабляліся ўжо больш старанна i дасканала.

Вельмі важкім адкрыццём эпoxi неаліту было вынаходніцтва глінянага посуду. Многія даследчыкі лічаць кераміку галоўнай прыкметай новакаменнага веку. Майстры ўручную ляпілі вострадонныя пасудзіны з выпуклым тулавам, крыху звужанай шыйкай i адагнутым вонкі верхнім краем венца. Яны фарміраваліся шляхам кальцавой налепкі гліняных стужак. Пры прыгатаванні цеста да лепкі посуду, майстры дасыпалі ў яго яшчэ рслінныя дамешкі, якія змяньшалі адмоўны ўплыў гліны - асадку яе ў час абпальвання вырабаў на адкрытых вогнішчах. Формы сасудаў мяняліся з цягам часу ў невялікай ступені. Верхнія паловы збаноў да таго ж аздабляліся. Замыславатыя кампазіцыі складаліся з ямачных уцісканняў, адбіткаў грэбня, гарызантальных i касых ліній, ёлачных узораў, зігзагаў, трохкутнікаў i г. д. Некаторыя з такіх узораў ёсць i на кераміцы з помнікаў Бабруйскага раёна - Даманова i Сяліба. Былі выпадкі, калі першабытны майстар - аматар прыгажосці цалкам пакрываў арнаментам усю паверхню сасуда, альбо пакідаў яго без усялякай аздобы. Каб паказаць багацце «верхнедняпроўцаў» у справе ўпрыгожання глінянага посуду звернемся да прыклада. На помніках ніжняга Пасожжа А. Г. Калечыц налічыла каля 40 разнавіднасцяў грабенчатага штампа, больш 16 відаў ямачных уціскан-няў, усяго каля ста элементаў, якія ў розных спалучэннях утвараюць больш 130 арнаментальных матываў (8). У арнаментацыі посуду бліжэйшых суседзяў, што жылі ніжэй па Бярэзіне, каля сучаснай вёскі Васілевічы ў Светлагорскім раёне, назіраецца ўплыў носьбітаў днепра-данецкай агульнасці з поўдня. Посуд вялікix памераў (вышынёй 50 см i з дыяметрам гарлавіны 35-40 см) вырабляўся для захавання прадуктаў харчавання, хутчэй за ўсе сыпучай збажыны. Гаршкі ж сярэдняй велічыні выкарыстоўваліся для прыгатавання стравы на вогнішчы. Апошняя акалічнасць значна паляпшала харчаванне і ўвогуле жыццё людзей каменнага веку.

Усе навацыі, якія з'явіліся ў неаліце садзейнічалі i павелічэнню колькасці насельніцтва ў гэты час. 3 пераходам ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі i пачаўся працэс распаду радавых адносін у тагачасным грамадстве. 3 мацярынскай абшчыны пачалі вылучацца асобныя сем'i, якія па-ранейшаму мелі паміж сабою кроўныя сувязі, але станавіліся ўжо ў нейкай ступені эканамічна самастойнымі. На думку вучоных верхнедняпроўская неалітычная культура ўтварылася на мясцовай мезалітычнай аснове.

У межах Бабруйскага раёна ёсць яшчэ чатыры месцазнаходжанні людзей каменнага веку: побач з населенымі пунктамі Вярбкі i Хутарок. Два помнікі каля вёскі Вярбкі былі адкрыты ў 1982 годзе У. П. Ксянзовым.(9). Першы праз 0,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на левым беразе рэчкі Ваўчанкі. Яго плошча 30x100 м. На ўзараным полі археолагам былі знойдзены скрабок, чатыры нуклеусы, пласціны, адшчэпы з рэтушшу i без яе. Другі знаходзіцца ў тым жа накірунку ад вёскі, але далей; у 0,5 км на левым беразе рэчкі Ваўчанка. Тут на плошчы 20x30 м. сабраны пласціны, адшчэпы, нуклеус. Вырабы зроблены з крэйдавага крэмню добрай якасці цёмна-шэрага колеру. З 1985 года на месцы абодвух помнікаў старажытнасці красуюцца дачы бабруйчан.

Трэці помнік быў адкрыты ў 1985 годзе тым жа даследчыкам, што i папярэднія. Размешчаны ён у 1,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вярбкі на правым беразе Бярэзіны. На полі плошчай 300 кв. м знойдзены нуклеусы, скрабкі, пласціны, адшчэпы. Чацвёртае месцазнаходжанне людзей каменнага веку каля вёcкi Хутарок у накірунку да Даманова. Яно размяшчаецца на другой надпоплаўнай тэрасе р. Бярэзіны. У 1974 г. на араллі У. П. Ксянзоў сабраў крамянёвыя пласціны, нуклеусы, адшчэпы. Крэмень выдатнай якасці цёмна-карычневага i чорнага колеру. Павярхоўныя зборы i невялікія калекцыі матэрыялаў не дазвалялi вызначыць дакладна час i прыналежнасць гэтых помнікаў адпаведнаму насельніцтву. Але ў археолагаў не выклікае сумнення тое, што яны засталіся ад людзей каменнага веку. У чытачоў можа скласціся ўражанне, калі старажытнейшыя паселішчы людзей на Бабруйшчыне адносяцца да VII-III тысячагоддзяў да н. э., то яны, мабыць, знаходзяцца ў зямлі на вялікай глыбіні. Нічога падобнага. Звычайна каменныя вырабы знаходзяцца ў пяску ці супеску жоўтага альбо цьмянага колеру да глыбіні двух-трох штыкоў рыдлёўкі - 0,4 - 0,6 м. На мясцовасці такія помнікі звычайна нічым асабліва прыкметным не вызначаюцца. Адзіная яскравая ix прыкмета - гэта наяўнасць на сучаснай паверхні старажытных знаходак з крэмня, кавалкаў глінянага посуду, або яшчэ якіх-небудзь рэчаў з косці. На пачатак 90-х гадоў у Бабруйскім раёне захавалася 7 з 9 вядомых археалагічных помнікаў людзей каменнага веку. Амаль усе яны знаходзяцца на правым высокім беразе Бярэзіны. На левабярэжжы, ва ўсходняй частцы раёна, як i ў заходняй, далей ад р. Бярэзіны, яны пакуль што не знойдзены. Месцазнаходжанне паселішчаў гэтага часу сведчаць, што людзьмі была заселена толькі цэнтральная паласа раёна ўздоўж вялікай ракі. Паляўнічыя калектывы тубыльцаў вандравалі на значныя адлегласці, аб чым гавораць рэшткі ix стаянкі каля вёскі Пятровічы. Рассяленне ішло i па невялікіх прытоках Бярэзіны: рэчках Брожцы, Ваўчанцы. Век бронзавы пачаўся толькі ў II тысячагоддзі да н. э. i ён змяніў панаванне часу камня. Істотна адзначыць, што ён быў падрыхтаваны ўciм ходам развіцця папярэдняга грамадства. Дасягненні каменнага веку амаль цалкам перайшлі ў век метала. Яскравым адрозненнем новага часу было выкарыстанне старажытнымi людзьмі бронзавых вырабаў адначасова з каменнымі. Працягвалася эпоха бронзы да першай чвэрці I тысячагоддзя да н. э. Неалітычны ўклад жыцця мяняўся паступова. І на новай ступені грамадскага развіцця панавалі каменныя прылады працы. Яшчэ больш чым у неаліце, першабытным чалавекам выкарыстоўваюцца такія віды апрацоўкі каменю як шліфаванне, пілаванне, паліроўка, свідраванне, нанясенне пільчатай рэтушы. Усе этыя прыёмы дасканала выкарыстоўваліся на працягу II тысячагоддзя да н. э. Увогуле, апрацоўка каменю дасягнула росквіту ў гэты час. Майстры навучыліся рабіць струменьчатую рэтуш як доўгую, так i вузкую. Змяненні адбываліся не толькі ў тэхніцы апрацоўкі камня, але і ў caмix формах вырабаў. Так, у раннебронзавы час у трохвугольных наканечніках стрэлаў, у ix аснаванні, робіцца выемка накшталт сэрца, а канцы застаюцца завостранымі. У познебронзавы ж час у аснаванні трохвугольных наканечнікаў вызначаюцца выступаючыя чаранкі, для лепшага замацавання ix у дрэўку. Калі крамянёвыя наканечнікi стрэлаў у каменным веку вырабляліся галоўным чынам для палявання, то ўжо ў бронзавым веку яны пачалі адыгрываць ролю збpoi. Гэта гаворыць аб зменах, якія мелі месца ў грамадстве. Паміж людзьмі ўжо адбываліся сутычкі за лепшую тэрыторыю, а то i грабежніцкія набегі на суседзяў ці іншапляменнікаў. Зброя разнастайвалася: акрамя наканечнікаў да стрэлаў i коп’яў paбiлі яшчэ наканечнікi да дроцікаў i баявыя сякеры. 3 прыладаў працы вызначым крамянёвыя сярпы i каменныя сякеры. Сярпы з'явіліся яшчэ ў познім неаліце. У пачатку эпoxi бронзы на Палессі яны былі шырокія з прамой пяткай. Лязо апрацавана добраякаснай плоскай рэтушшу з абодвух бакоў. У сярэднебронзавы час яны становяцца крыху вузейшымі з увагнутым лязом, гарбатай спінкай i завостранымі абодвума канцамі. Гэтыя спецыялізаваныя прылады працы былі выкліканы ўкараненнем новай галіны гаспадаркі - земляробствам.

Менавіта яно і прывяло да шырокага распаўсюджвання каменных сякер. Апошнія даволі часты трапляюцца ў Бабруйскім раёне. Паводле “Археалагічнай карты Беларусі” І.Ф. Ісаенкі іх знаходзілі як цэлыя, так і ў выглядзе абломкаў каля вёсак: Аўсімавічы, Зялёнкі, Каменка, Лесішча, Плёсы, Сяліба, Хімы і ў Бабруйску. Па стане на 1975 год каля адзначаных вёсак і ў раённым цэнтры было сабрана, як вядома вучоным, да 12 сякер. Добрая калекцыя гэтых прылад працы зараз экспануецца ў краязнаучым мyзei г. Бабруйска.

 

Рыс.3. Археалагічныя знаходкі на тэрыторыі Бабруйскага раёна бронзавага веку:

1-кольт-сякера з Пятровіцкага гарадзішча; 2- ніжняя палова каменнай сякеры; 3- каменная сякера бронзавага веку,выпадкова знойдзеная ў г.Бабруйску каля вылічальнага цэнтра.

 

Недзе з сярэдзіны 80-х гадоў у Пятровіцкай васьмігодцы захоўвалася клінавідная сякера з свідраванай адтулінай i круглым абушком. Яна была знойдзена каля вёскі Мачулкі. У 1987 годзе ў горадзе, каля вылічальнага цэнтра, пры земляных работах адкапана каменная сякера з адтулінай. Нехта прынёс палову сякеры ў краязнаўчы музей з тэрыторыі раёна ў 1988 годзе i цяпер невядома нават месца, дзе знайшлі старажытную рэч. I, нарэшце, у той жа год паблізу вёскі Пятровічы ва ўрочышчы Карма на 15-м торфаучастку летам вучні знайшлі касцяную іголку, зробленую з рабра жывёлы. Далека не поўны ўлік выпадкова адшуканых прадметаў з даўніх часоў паказвае, што толькі адных сякер на раёне да пачатку 90-х гадоў сабрана 15 штук. Ix колькасць з цягам часу будзе павялічвацца.

Добра вядома, што ў бронзавым веку тэрыторыя Беларусі i Бабруйскага раёна была пакрыта лесам. Але ў гэты час ішло станаўленне земляробства. Вось каб падрыхтаваць поле, расчысціць яго ад хмызняку i лесу патрэбны былі сякеры. Гэтым i тлумачыцца вялікая ix колькасць у разглядаемы час. Майстры выраблялі ix розных формаў. Клінападобныя шліфаваныя з крэмня i граніта. Лодкападобныя з пашырэннем у месцы адтулін. Значна ўзрастае колькасць свідраваных сякер. Пракручванне адтулін paбiлі трубчатай косткай, якую круцілі спецыяльным прыстасаваннем накшталт лука, а пад костку падсыпалі мокры пясок. Чарговая складаная аперацыя патрабавала ад майстра дадатковых намаганняў. Затое свідраваная сякера добра мацавалася на драўляную ручку i, што самае галоўнае, у некалькі разоў павялічвала каэфіцыент карыснага дзеяння.

Земляробства было вельмi працаёмкай справай i патрабавала ад чалавека вялікіх фізічных сіл. Таму займаюцца ім мужчыны ды і то калектыўна. Можна меркаваць, што палі былі невялікіх памераў. Збажыну ўбіралі крамянёвымі сярпамi. Зерне змельвалі ручнымі зернецёркамі. Чалавека ўжо цікавяць не столькі рэчка са зручнымі мясцінамі для рыбалоўства, колькі луг i ўpaдлівая глеба. Людзі пачалі займаць тэрыторыі воддаль ад вялікай ракі. Рассяленне першабытных калектываў у бронзавым веку было гусцейшым, аб чым сведчыць i паходжанне каменных сякер з розных мясцін раёна. У значнай ступені гэтаму садзейнічала i жывёлагадоўля, якая цяпер была галоўным відам хатняй гаспадаркі. У сувязі з гэтым рыбалоўства i паляванне страцілі першынство. Перавага жывёлагадоўлі i земляробства прывяла да паступовай змены матрыярхата на патрыярхат.

Жывёлагадоўча-земляробчае насельніцтва плямёнаў сярэдне-дняпроўскай культуры ў эпоху бронзы займала паўднёва-усходнюю частку Беларусі, у якую цалкам уваходзіць i сучасная тэрыторыя Бабруйскага раёна. Вучоныя заўважылі, што «сярэдне-дняпроўцы» жылі пераважна на старых неалітычных паселішчах. Таму невыпадкова, што на помніках новакаменнага веку сустракаецца кераміка эпoxi бронзы (Даманова, Сяліба). Яшчэ ў канцы III тысячагоддзя да н. э. плямёны сярэднедняпроўскай культуры, рухаючыся з поўдня ў верхняе Падняпроўе, ассімілявалі мясцовае неалітычнае насельніцтва. Яны будавалі наземныя жытлы слупавай канструкцыі плошчай ад 9,4 да 44 кв. м. У цэнтры пабудоў былі вогнішчы крыху заглыбленыя ў зямлю і абкладзеныя камянямі. Сярэднедняпроўская культура праіснавала ўсю першую палову II тысячагоддзя да н. э., а ў сярэдзіне другога тысячагоддзя яе змяніла насельніцтва сосніцкай культуры, якое ўтварылася ад зліцця сярэднедняпроўскіх i неалітычных плямёнаў. Носьбіты новай культуры жылі ўжо ў паўзямляначных буданах з двухпакатымi дахамі i глінабітнымі вогнішчамі. Рэшткі паселішча эпoxi позняй бронзы (канца II - пачатку I тысячагоддзя да н. э.) ёсць каля вёскі Пятровічы: ва ўрочышчы Падкаленца знойдзены абломкі посуду.

Старажытныя ганчары ляпілі посуд вельмі добрай якасці i старанна апрацоўвалі паверхні сасудаў. Частка вырабаў да таго ж i аздаблялася. Па прызначэнню гэта былі гаршчкі, мicкi, кубкі, чашкі, слоікі. Бадай самай распаўсюджанай формай гаршчкоў у «сярэднедняпроўцаў» была з акруглым тулавам, уплашчоным ці закругленым дном i з высокай прамой лейкападобнай гарлавінай. Звычайна такія збаны мелі арнамент толькі на верхняй палове. Яны ўпрыгожваліся наразнымі лініямi i адбіткамі шнура. Насельніцтва сосніцкай культуры карысталася ўжо пераважна плоскадоннымі сасудамі. Апошннія 6ылі канічнай формы: пашыраліся да верху i звужаліся да дна. У верхняй частцы яны мелi злёгку пазначаны венчык крыху адагнуты вонкі. Арнаментам упрыгожвалася ўся паверхня гаршчкоў. Узоры складаліся з перавернутых уніз вяршынямі трохвугольнікаў, якія ўтвараюць пояс, шэрагу зігзагаў, гарызантальных наразных палос i адбіткаў прамавугольнага штампа.

Апорнымі помнікамі для характарыстыкі бронзавага веку на Бабруйшчыне з’яўляюцца паселішчы сярэднедняпроўскай культуры каля вёскi Лучын i сосніцкай - Гадзілавічы ў Рагачоўскім раёне (10). Помнікі разглядаемай эпохі прадстаўлены, у адрозненне ад папярэдніх часоў, не толькі паселішчамi, але i могільнікамі, што вельмі icтотнa для ўсебаковага ўяўлення аб чалавеку ў глыбокай старажытнасці. У першай палове II тысячагоддзя да н. э. памёршых хавалі недалёка ад паселішчаў. Сародзічы ці сапляменнікi выкопвалі не вельмі глыбокую ямку прамавугольнай формы з закругленымі вугламі. У яе клалі нябожчыка галавой на захад на правы альбо левы бок у скорчаным становішчы з адпаведным наборам рэчаў пры iм: каменныя свідраваныя сякеры, наканечнікі стрэлаў i коп'яў, нажы, скрабкі з крэмня, бронзавыя падвескі, дыядэмы, падвескі з янтару, посуд. Над пахаванцамі насыпалі курган вышынёй 3 м i дыяметрам да 30 м. Сярод добра вывучаных пахавальных помнікаў - могільнік паблізу вёскі Ходасавічы ў Рагачоўскім раёне (11). Ужо ў другой палове II тысячагоддзя да н. э. насельніцтва сосніцкай культуры хавала памёршых як у курганах, так i без ix. Перавагу бярэ звычай спальваць памёршых на вогнішчы, а затым хаваць рэшткі перапаленых касцей разам з посудам i некаторымі прадметамі. Асобныя пахаванні носьбітаў сосніцкай агульнасці даследаваны археолагамі каля вёскі Лучын i Xoдасавічы ў Рагачоўскім раёне. Усе вышэй сказанае цалкам адносіцца да тагачаснага насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыі Бабруйскага раёна.

 

ЛІТАРАТУРА:

  1. Погодин, М. Донесение о первых успехах путешествия в России Зоріяна Долуга-Ходаковского. / Русский исторический сборник. Т. VII.- М., 1844
  2. Мышенков, Н. Курганы Бобруйского уезда Минской губернии (Исследования 1888 г.) / Вестник археологии и истории. Вып. 9.– Спб., 1892
  3. Завитневич, В.З. Археологические разыскания в бассейне р. Березины, проведенные летом 1893 г. / Чтение в историческом обществе Нестора-летописца. Кн. 8.– Киев, 1894
  4. Опросные листы 1924 г. по Бобруйскому уезду. / Архив Института истории АН БССР, д. № 69.
  5. Ляўданскі, А.М. Кароткае паведамленне аб доследах культур эпoxi жалеза ў БССР у 1930—1931 гг. / Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Працы секцыі археалогіі. Т. III.- Мн., 1932.
  6. Исаенко, В.Ф. Археологическая карта Белоруссии. Вып. I. Мн., I 1968; Штыхов Г. В. Археологическая карта Белоруссии. Вып. 2. Мн., 1971; Исаенко В.Ф. Археологическая карта Белоруссии. Вып., 3. Мн., 1976.
  7. Ксензов В.П. Палеолит и мезолит Белорусского Поднепровья. Мн., 1988.
  8. Калечиц, Е.Г. Белорусское Поднепровье в каменном и бронзовом веках. Белорусская археология.– Мн., 1987; Она же, Памятники каменного и бронзового веков Восточной Белоруссии.– Мн., 1987
  9. Ксянзоў, У.П. Помнікі каменнага веку ў сярэднім цячэнні ракі Бярэзіны. Помнікі культуры. Новыя адкрыцці.– Мн., 1985
  10. Бронзовый век. Очерки по археологии Белоруссии. Ч.1. Мн., 1970
  11. Артеменко, И.И. Племена верхнего и среднего Поднепровья в эпоху бронзы.– М., 1967

 

У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

І

РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

babruischina kroki VKL

 

БАБРУЙСКАЕ CTAPOCTBА

Бабруйскае староства займала большую частку сучасных Бабруйскага, Кіраўскага, Жлобінскага і Светлагорскага раёнаў.

Спачатку, відаць, яно ўваходзіла ў склад Свіслацкага княства, пасля раздзялілася на дзве часткі паміж Крэўскім і Віцебскім княствамі. Крыху пазней староства было подзелена на Віленскае і Трокскае ваяводствы.

Прычыны такога дзялення некоторыя гісторыкі схільны бачыць у наступным: калі Паддняпроўскія землі былі заваяваны князем Ольгердам, яны, дзякуючы развіццю такіх промыслаў як паляванне і бортніцтва, з’яўляліся добрымі плацельшчыкамі даніны. З дагавора ж, заключанага паміж братамі Ольгердам і Кейстутам дзяліць усё «на половины» і атрымалася, што заваяваная Бабруйшчына цягнула данінай да Віленскага і Трокскага ключоў. Самым першым пісь¬менным упамінаннем аб падзеле на Віленскую і Трокскую паловы служыць дагавор Вялікага князя Ягайла са сваім братам Скіргайлай ад 1387 года, дзе канстатаваны факт гэтага падзелу.

Палова воласці ўваходзіла ў Віленскі, а другая палова ў Трокскі судзебна_адміністратыўны округ. Абедзьве паловы мелі сваіх намеснікаў, якіх назначаў Вялікі князь, і сваіх асобных феадалаў, якім тым жа князем былі подараваны сёлы Дурынічы, Кісялевічы, Рыння, Суяны, Татарковічы, Хімы. У 1560 годзе на Бабруйшчыне была праведзена рэформа, канчаткова зафіксаваўшая выдзяленне мястэчка Бабруйск з воласці і вырашаўшая некаторыя вельмі вострыя пытанні мястачковага жыцця.

У 1562 годзе Бабруйскае староства сустракаецца ў спісе сталовых вялікакняскіх памесцяў, тады ж яно і было закладзена («заведено») у суме 16 тысяч коп. У час валочнай памеры яно ізноў аказваецца ў закладзе на суму 23,5 тысячы коп.

У 1565 годзе тэрыторыю Бабруйшчыны ўключылі ў Рэчыцкі ўезд Мінскага ваяводства.

Да рэформы Віленская і Трокская паловы налічвалі болей чым па 100 служб кожная. Асобае дзяржаўнае ўтварэнне прадстаўляла сабой памесце ў Любонічах з сёламі Бялевічы, Казулічы, Кострычы, Марховічы, Пазрэчча, Сяргеевічы і Уласавічы. У выніку валочнай памеры замест служб было намерана 475 аседлых валок, у тым ліку 80 з іх у памесці Любонічы, на якіх мясцілася тысяча сялянскіх двароў. У Бабруйску было 409 мяшчанскіх дамоў і ў прадмесцях 286 гаспадароў-агароднікаў.

У 17-18 стст. наместнікі (державцы) называліся старостамі. Бабруйскім старостам, нарэшце, стаў Пётр Трызна, дзве часткі староства якому былі аддадзены Вялікім князем за пазычаныя грошы.

Пад закладам Бабруйшчына знаходзілася да 1639 года, калі яна была запісана ў якасці лена жонцы караля Уладзіслава IV Цецэліі Рэнаце.

У 1795 годзе мястэчка Бабруйск становіцца ўездным цэнтрам, а само староства дзеліцца на маёнткі.

Бабруйскае староства існавала да канца XVIII стагоддзя. Пад уладай расійскага правіцельства яно было прызначана на продаж, які і адбыўся ў пачатку XIX стагоддзя. Гэтым тлумачыцца, у прыватнасці, тое, што ў дзевятнаццатым стагоддзі асобныя маёнткі староства належаць скарбу, а некоторыя знаходзяцца ў прыватных руках.

ТЭРЫТОРЫЯ І ПРАЎЛЕННЕ

На мяжы 1330-40-х гг. Бабруйск быў ў валоданні вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Альгерда і яго брата Кейстута. У ХIY ст. на правым беразе Бярэзіны ўзнік замак.

Бабруйскі замак быў пабудаваны на беразе ракі Бярэзіна. Каля яго знаходзіўся горад Бабруйск, які пачынаўся з пабудоў старога двара, дзе быў вялікі драўляны дом, другі дом меншага памеру, памяшканне для гародніны, пякарня, кухня і ўсё гэта было абгароджана. Каля старога двара стаяла стойня (станция) з абознай, два вінакурных заводы і царкоўны шпіталь. Гэта быў гаспадарчы цэнтр староства. З двух замкавых млыноў адзін аддаваўся старасце, а другі, разам з карчмой і паромам аддаваўся ў арэнду мяшчанам горада. Калі да гэтага прыбавіць 15 «Прутоў» (4,87 м, 29,7 м. кв.) сада ў самім горадзе, 5 домоў, з якіх 3 было для гасцей, 1 пад старостатства, 1 для харужага, некалькі агародаў, сенажацяў, поплаваў для скаціны каля горада, то ўсе гэта створыць маёмасць, якая непасрэдна належыць замку.

Замак быў пабудаваны з дрэва. У ім было 10 пакояў з вокнамі, часткай шклянымі, у алавяных рамах, часткай з пузыроў быкоў, печы з зялёнай кафлі (пліткі) з вялікімі камінамі і куфрамі (сундукамі) каля сцен. Да іх прымыкалі некалькі гаспадарчых пабудоў: амбары для зерня, пякарня, хацінка для вартаўніка. 3 подполы і турма ў падполе. Дом займаў цэлы морг (мера каля дзесяціны) зямлі, быў абнесены ровам і абгароджаны высокім плотам з дубовых калоў. Гэта быў адміністратыўны цэнтр староства. Для абароны замка было 2 пушкі, 2 марціры і 54 ружжы, утрыманне якіх у парадку абслугоўвання, у выпадку патрэбы, было абавязкам двух пушкароў. У час небяспекі пасылалася стража для папярэджання аб падыходзе ворага ў Мазыр, Лежуд і Лось.

Да другой паловы XYI ст. Бабруйская воласць (староства) з’яўлялася ўладаннем Вялікіх князёў Літоўскіх і членаў іх сямей (Гедыміна, Альгерда, Ягайла (Уладзіслава), Скіргайла, Вітаўта, Аляксандра і інш.) і лічылася ў спісе іх зямель. Яно было ацэнена спачатку ў 16 тыс. коп. (адна копа – 60 літоўскіх грошаў), а затым у 23 тыс. 50 коп.

 

Старосты і намеснікі бабруйскія:

1387-1394гг – Скіргайла Альгердавіч

У 1471 годзе князь Міхаіл Амяльковіч меў “прывілей” на Бабруйскае староства

Да 1521 г. – Мікалай Радзівіл

Да 1539 г. – Альбрэхт Марцінавіч Гаштольд

1542-1549 гг. – Ян Юр’евіч Глебавіч

З 1550-х гадоў бабруйскім войтам (старостам) становіцца Рыгор Фат.

1566 г. – Ян Баяноўскі

1569 г. – Мікалай Мікалаевіч Радзівіл, ваявода Віленскі і канцлер

1561-1578 гг. – Орый ІІ Юр’евіч (Аляльковіч) – адзін з апошніх прадстаўнікоў (вялікакнясскага – якое вядзе сваё паходжанне ад прастольных князёў Кіеўскай Русі) Вялікага рускага роду Аляльковічаў.

1580-1590 гг. – Ян Баяноўскі

1611 г. Пётр Трызна (радня Петранелі Пац, магутнаму роду ў Рэчы Паспалітай), разам са сваёй жонкай Ганнай Масальскай, унёс выкуп каралеўскай казне і атрымаў права пажыццёва валодаць дадзеным староствам.

1623-1633 гг. – Пярноўскі ваявода Пётр Станіслаў Трызна

1639-1644 гг. – Цэцылія Рэната Аўстрыйская (да яе уладальнікамі зямлі Бабруйскага староства было 15 чалавек)

Да 1652 г. Кшыштоф Хадкевіч

1660-1679 гг. – князь Аляксандр-Гілярый Полубінскі

1682-1730 гг. –Ян Казімір Сапега

Ад 14 снежня 1735 г. да 8 верасня 1738 г. – Ігнацы Завіша

З 1775 г. – Міхал Лопат

Да 1796 г. – Міхал Слізень

 

Бабруйская воласць (староства) натуральным чынам уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, з’яўляючыся яго тыповай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкай. Воласць дзялілася на дзве паловы - Трокскую і Віленскую. У Віленскую ўваходзілі 22 сяла і 2 маёнткі, а ў Трокскую 33 сяла, 1 маёнтак і 1 фальварак. Цэнтрам Бабруйскага староства было мястэчка Бабруйск.

Прадстаўніком вышэйшай улады ў старостве быў стараста, які жыў у замку ці ў старым двары. Помочнік яго, падстараста жыў у горадзе і веў улік усёй маёмасці гаспадаркі. Агульную ўладу староства складалі: харужы, які жыў у горадзе і генерал, які жыў у сяле Качэрычы (рэзідэнцыя). Абавязкі першага з іх - кіраўніцтва абаронай замка і староства, а другі быў прадстаўніком выканаўчай судзебнай улады і карыстаўся дзвюмя волокамі зямлі, вызваленай ад падаткаў. Пры замку знаходзіліся два пушкары, абавязкам якіх было ўтрыманне ў парадку агнястрэльнай зброі і абслугоўванне на выпадак патрэбы пушак і марцір. Іх служба, як відаць, цанілася высока, таму што кожны з іх карыстаўся свабоднай ад падаткаў прысядзібнай зямлей, агародам і дзвюмя валокамі пашы. Для пасылак з пісьмамі і грашамі служылі 4 путных (служылых) баярыны ці казакі, якія жылі ў горадзе, дзе за сваю службу мелі свабодную ад падаткаў прысядзібную зямлю, агароды і па одной валоцы пашы. Пры староствах яшчэ да Пятра Трызны баяры карысталіся за свою службу 8-ю валокамі пашы, але П. Трызна 4 валокі перадаў айцам-іезуітам. Да правядзенння памеры, для выканання работы пры замку жылі рамеснікі: каваль, бондар і тры плотнікі, якім давалася за службу 5 валок замкаўскай зямлі, але ў час апошняй рэвізіі яны заявілі, што ім пры такіх умовах цяжка несці службу і пакінулі яе разам з зямлёй. Кароль, з пакінутых рамеснікамі 5 валок зямлі, 2 аддаў касцёлу, а 3 далучыў да замка, з тым, каб рамесніцкая работа выконвалася за лік староства. Нарэшце, пры зямлі была стража для “глашения по ночам” (сторожить по ночам) і для іншай работы, пры чым горад даваў сродкі на наем аднаго вартаўніка, а ад воласці іх наймалася некалькі чалавек, на ўтрыманне якіх з насельніцтва збіраўся асобны падатак.

У статуце, выдадзеным мяшчанам, адзначалася, што банды насельніцтва часта збіраліся і далучаліся да ворага, таму замак заўсёды быў падрыхтаваны для абароны, а насельніцтва горада і воласці давала падатак і на наем стражы, і на клікуноў (слуш. людей) пры замку. Замку належала 10 азёраў, у якіх маглі лавіць рыбу толькі 10 рыбаловаў, млын, паром на рацэ і карчма (лавка).

Горад Бобруйск не карыстаўся Магдэбургскім правам. Ён займаў плошчу болей 3 валок. На рынку, які знаходзіўся ў цэнтры горада, было 75 лавак, у якіх гандлявалі пераважна гароднінай.

У горадзе было 409 домоў на 15 вуліцах і 2 завулках, касцёл і пры ім бальніца, якую абслугоўвалі айцы іезуіты, і 3 царквы. Пры кожным доме было ад 1 да 6 крутаў прысядзібнай зямлі, у сярэднім па 2 круты. У самім горадзе агародаў было мала, але за горадам было занята імі 2820 крутаў зямлі. Такая вялікая плошча агародаў сведчыць, што агародніцтва было распаўсюджана галоўным чынам у горадзе і маёнтках. Аб этым сведчыць і такі факт, што ў 75 лаўках прадавалася галоўным чынам агародніна. На 391 гарадскую гаспадарку, якія плацілі падаткі, было раздзелена 77 валок, 746 моргаў (0,71 га) пашы.

 

НАСЕЛЬНІЦТВА І ПАДАТКІ

Да XV стагоддзя Бабруйск набывае рысы горада не толькі як адміністратыўна-замкавы цэнтр, але і як цэнтр рамесна-гандлёвы, набываючы ўсю суму характарыстык горада феадальнай эпохі. Былі ў яго абліччы таксама пэўныя індывідуальныя асаблівасці, выкліканыя бабровым промыслам у акрузе, наяўнасцю вялікага па тых часах рачнога порту, асаблівым геаграфічным становішчам і тым, што ён з’яўляўся значным рэлігійным цэнтрам.

Акрамя таго, Бабруйск з’яўляўся адным з галоўных мытных пунктаў ВКЛ. Бабруйская мытня падпарадкавалася Мінскай – і ў той ці іншай ступені падпарадкавалася апошняй. Яна спаганяла мытныя зборы з кожнага, хто праязджаў праз Бабруйск па шляху з Масковіі (пазненй – Расіі) у Польшчу і Германію (і назад). Ягуда Слуцкі пісаў, што ў мытнай кнізе Брэста (Брэст-Літоўска) 1583 года Бабруйск успамінаўся як адна з галоўных мытняў на польска-рускай мяжы. Асноўным відам тавараў, якія правозіліся праз мыжу, былі розныя віды дзікай і хатняй жывёлы і іх мяса.

Адносна высокую актыўнасць праяўлялі бабруйскія мяшчане (гараджане) у патрабаванні розных правоў, а відныя чыноўнікі і службовыя асобы ВКЛ і Рэчы Паспалітай, і нават польскія каралі - параўнальна часта накіроўвалі ў Бабруйск свае граматы са статутамі, якія датычылі адміністратыўных і заканадаўчых мер. Калі-нікалі ад імя гараджан да перыферыйных ці цэнтральных улад звяртаўся сам гарадскі войт.

З 1550-х гадоў бабруйскім войтам становіцца Грыгорый Фат, які выказваў прозьбы гараджан рэвізорам караля. У сувязі са змяненнем сітуацыі, з рэформамі, ці ў выніку патрабаванняў мяшчан у Бабруйск пасылаліся граматы ўлад. У 1560-х гадах былі складзены граматы кралеўскага маршала і старасты Слонімскага Грыгорыя Валовіча і Мікалая Нерушэвіча, дасланых рэвізорамі ў Бабруйскую воласць. У адной з гэтых грамат (1560 года) яны паведамляюць, што знімаюць з мяшчан і іншых жыхароў Бабруйска ўсе павіннасці, акрамя двух “веш” (“страж”; мера работ-вартаўніцтваў) у Бабруйскім замку і рамонт варотаў і сцен.

Тут вызначаны памеры падаткаў з зямельных угоддзяў, з рознай сельскагаспадчай прадукцыі, з гарадской пашы. На варту бабруйскія мяшчане павінны былі выдзяляць па аднаму чалавеку кожны тыдзень – згодна ўстаноўленаму парадку, а Бабруйская варта павінна знаходзіцца ў Рэчыцы ці ў Мазыры. (Па ваенна-адміністратыўнаму дзяленню з 1506 па 1793 Бабруйск адносіўся да Рэчыцкага ваеннага павету Мінскага ваяводства). Вызначаны таксама ў гэтай грамаце памеры мытных пошлін і судзебных павіннасцей, кунічнага збору ад вяселля (калі нявеста выходзіць замуж “у чужую влоласць”). Тут жа сказана і пра злачынствы мясцовых улад: “Так как мещане жаловались, что замковые власти безо всяких на то оснований объявив тревогу, загли всех мещан в крепость, держали их там неделю или больше, а в это время слуги властей мещан били и грабили, а причины на то никакой не было, то власти не должны впредь этого делать… Для укрепления прав и покоя мещан власти должны прекратить все побои и рукоприкладство, а преступников… наказывать по мере их вины, в соответствии с законом…”.

4 сакавика 1561 года была написана грамата караля Аугуста з дараваннем жыхарам Бабруйска шэрагу прывилей.

Даваўся таксама і спецыяльны дазвол на пабудову храмаў. У 1570-х адбывалася перабудова нейкай ранейшай пабудовы ў “царкву Мікалая Угодніка ў Бабруйску. Да часу яе пабудовы ў Бабруйску ўжо існавала праваслаўнае братства імя Св. Мікалая Угодніка.

У 1530-х гадах Бабруйск наведаў пасол Свяшчэннай Рымскай Імперыі Сігізмунд Герберштэйн (што вынікае ўскосна з яго кнігі “Записки о делах Московии”, якая была выдадзена ў 1549 годзе ў Вене. Сам факт яго наведвання Бабруйска можа сведчыць пра далёка ідучыя місіянерскія планы сусветнай рымска-каталіцкай царквы. Паведамляе пра Бабруйск і кніга “Хроника из Сарматии” вядомага італьянскага вандроўніка і пісьменніка, які ў той час служыў у Віцебску, Алесандра Гвіньіні, выдадзеная ў 1574 годзе. Гвіньіні, які сам тут пабываў, апісвае горад і замак.

Насельніцтва горада ў канцы XV-га пачатку XVI-га стагоддзя складалася пераважна з мяшчан праваслаўнай веры. Каталіцтва ж падтрымлівалася мясцовай уладай. Пры касцёле была бальніца, якую абслугоўвалі айцы-іезуіты, і дом, у якім яны жылі. Каралём касцёлу былі запісаны тры сёлы і землі каля горада. Айцу Фіафілу прыйшлося прад’явіць шмат прывілей, каб утрымаць за царквой Св. Міколы востраў Бажылаў, які знаходзіўся паміж сёламі Кісялевічы і Пабокавічы.

Мяркуючы па прозвішчах пражываючых, відна, што ў старостве не было яўрэеў. На выснове аналізу тых жа прозвішчаў можна меркаваць аб тым, што ў горадзе жылі 16 рамеснікаў, сярод якіх быў цырульнік, столяр, шорнік, па тры слесары і плотнікі, півавар, пекар, каваль, партны, два кажэўнікі і фельчар (які пускаў кроў).

Акрамя мяшчан, якія мелі нерухомую маёмасць, у горадзе жылі яшчэ і «чернокунцы» ці «подсуседки», не меўшыя нерухомай маёмасці, але якія валодалі такімі ж правамі, як і мяшчане, на карыстанне гарадскімі зямельнымі ўгоддзямі. Даных аб колькасці гэтага слоя насельніцтва няма. Дакладна таксама няма ніякіх звестак і аб трох шляхтіцах, якія пражывалі ў той час у Бабруйску.

У галаве воласці стаялі «старцы» (избранные люди) - па аднаму на Віленскую і Трокскую паловы. Іх абавязкі складаліся з кіраўніцтва дзейнасцю падначаленых ім заказнікаў, кантролю за зборам падаткаў з насельніцтва, засяленнем пустых валок «добрыми людьми» (хорошими людьми). Старцы аддавалі свабодныя валокі пад земляробства і борць (бортничество), яны ж, рэгулярна, раз у тры гады, правяралі межы, займаліся зборам падаткаў на наем замкавай стражы, размяркоўвалі грашовыя зборы сярод сялян. Разам з адміністрацыяй і прадстаўнікамі староства, «старцы» рашалі даваць арміі «статин» (военный налог) натурай ці грашыма, а разам з «меричим» рашалі дробныя зямельныя пытанні. «Избранные люди» не мелі права караць ці біць сялян, затое гэтай долі аддаваліся злачынцы і непапраўныя сяляне, якія маглі быць пасаджаны ў турму. За сваю службу «старцы» карысталіся дзвюмя валокамі і вызваляліся ад плацяжу падаткаў.

З архіўных дакументаў ясна, што насельніцтва Бабруйскага староства складалася з некалькіх груп, у якія ўваходзілі:

1)     прадстаўнікі мясцовай, агульнай для староства адміністрацыі - стараста, падстараста, харунжы і генерал «возный»; гарадской адміністрацыі - войт і падвойт; валасной адміністрацыі - «старцы», мерычы, заказнікі;

2)         групы насельніцтва, якія карысталіся прывілеямі - іезуіты, духавенства, шляхта, пушкары, баяры, путныя ці казакі;

3)         свабоднае насельніцтва - рамеснікі, мяшчане, чарнакунцы;

4)         насельніцтва нявольнае, якое не мела права перасялення - агароднікі.

Сяляне Бабруйскага староства, як і ў іншых частках ВКЛ, дзяліліся на “пахожых людзей” і “непахожых людзей”. Першыя жылі на адным месцы, выконваючы павіннасці па спадчыне. Статутам ВКЛ сялянам быў забаронены продаж зямлі без дазволу ўладальніка. Асноўнай масай былі “пахожыя людзі”; яны передаваліся ад уладальніка да ўладальніка ў спадчыну, але маглі пераходзіць з аднаго месца на другое. Не мелі права адыходзіць толькі “закупы” (даўжнікі).

Маюцца звесткі, што сярэдняя гарадская гаспадарка мела па два круты прысядзібнай зямлі, па два моргі поплыва, па пятнаццаць крутаў агароднай зямлі і па паўвалокі пашы. За гэтыя ўгоддзі ўстанаўліваліся такія падаткі: за крут прысядзібнай зямлі ў раёне рынка мяшчане плацілі - 7,5 пінязяў, каля вуліц -5 пінязяў, за агародную ўгноеную зямлю - 2,5 пінязі, за агародную палявую - 1 пінязь, за валоку пашы - 48 грошаў і за морг сенажаці - 3 грошы. Атрымліваецца, што налог з такой гаспадаркі дасягаў 30-31 грош.

Калі да гэтага дадаць бірчае - 3 грошы і 2 пінязі, то ўсяго трэба было плаціць прыкладна 33 грошы 50 пінязяў, акрамя расходаў на ўтрыманне падвойта і вартаўніка-клікуна сяляне плацілі ад валокі добрай зямлі 120 грошаў, сярэдняй - 90 і дрэннай зямлі - 60 грошаў.

Натуральны падатак складаўся з бочкі (бочка - Віленская мера - 24 пуды аўса ці жыта) жыта і бочкі аўса, 1-го гуся, 2-х кур, 20 яек, 10 гарсцей ільну, 10 вазоў дроў і аднаго воза ў год, не далей як на 60 міляў. Акрамя таго, сяляне павінны былі працаваць два дні ў нядзелю са сваім хлебам, адбываць 12 дзён талок, гвалтаў і іншыя замкавыя работы на працягу 4-х нядзель у год. Пры ўнясенні сяляне плацілі бірчыя (грошы) ці пішчы (натуральны падатак) адміністрацыі па 3 грошы ад валокі. На наем земскай стражы давалася «старцу» па 6 грошаў і па 3 пуды жыта. Пасля здачы падатку «гаспадару» сяляне павінны былі даць «старцу» па 2 грошы, па рэшату аўса і па адной курыцы. Устава паказывае на асаду — зямельны падатак у выглядзе грошай. Сялянам далекіх воласцей натуральны падатак дапускалася замяняць грашовым у памеры 60 грошаў у год.

 

ПРЫЧЫНЫ АГРАРНАЙ РЭФОРМЫ

Канец XVI, пачатак XVII стагоддзя ў Бабруйскім старостве можна лічыць эпохай насаджэння дваровай і фальваркавай гаспадаркі.

Ваяводы і старасты будучы адміністратыўна-ваеннымі кіраўнікамі адначасова з’яўляліся і ўтрымальнікамі зямельных капіталаў, што дазволіла, напрыклад, Бабруйскаму старасце Пятру Трызне і яго жонцы Ганне Масальскай, пазычыўшы скарбу пэўны капітал, атрымаць права на пажыццёвае валоданне староствам.

Двары на Бабруйшчыне пачалі ўзнікаць з канца XVI стагоддзя і будаваліся яны яшчэ ў пачатку ХУІІ. Магчыма, што крыху раней быў заснаваны Парычскі двор. У большасці ж своёй двары ўзнікаюць у час падрыхтоўкі і правядзення павалочнай памеры.

Двор Брожскі з сёламі Кабылічы, Брожа, Макаравічы, Коўчыцы, Кузьмічы, Новыя и Старыя Казловічы, Пятровічы, Гарбацэвічы, Панкратавічы і Тажылавічы належалі Пятру Трызне і яго жонцы Ганне Масальскай. У 1622 годзе, пасля смерці пана Мікалая Заршынскага да Трызны і яго жонкі, зразумела за пэўную суму, пераходзіць і другі двор — Ольса. Самаму Пятру Трызне ў Віленскай палове належалі дзве вёскі: Дземідкавічы і Кольчыцы, а ў Трокскай — двор Яснапольскі з вёскамі: Цэйкавічы, Мышкавічы, Хомічы, Глыбокавічы, Паўлавічы, Дваранінавічы, Міхалева, першыя і другія Плёсы, Кавалева, Аўсімавічы, Варатынь, Вітлін, Полькавічы, Качэрычы.

Пабудаваўшы «сам» фальварк былы бабруйскі стараста Іван Буяноўскі, пасля ўвядзення севазваротаў, быў вымушаны прыйсці да высновы, што месца для фальварка выбрана няўдала, на апусташанай, нягоднай да сняцця ўраджаяў глебе. Гэта і прымусіла пана Пятра Трызну перанесці двор у вёску Мышкавічы і на яе зямлі пабудаваць фальварк Ясны Лес.

Двор Парычскі з вёскамі: Парычы, Кнышэвічы, Секерычы, Чэрнін, Лашэвічы, Паганцы, Здудзічы, Чырковічы і Шацілавічы належаць пані Петранелі Пацавай (Трызнянцы), якой пасля смерці яе мужа Самуэля Паца, у пасесію былі аддадзены таксама і Любоніцкія вёскі: Казулічы, Падрэчча, Мархо-вічы,Уласавічы, Білевічы, Сяргеевічы і Кострышча.

Другой паловай Любоніцкіх вёсак валодаў на дажывотным праве Лорэнс Мацешкевіч са сваёй жонкай Марынай Бернацкай. Пасля ўнясення пэўнай сумы грошай яны сталі ўладальнікамі і Слабодкі.

Сяло Ступішча, згодна правілею караля, перайшло ад старосты Бабруйскага, на праве дажывотнага валодання (але з унясеннем пэўнай сумы), да аднаго з апошніх рэвізораў староства Сцяпану Рагозе, Рэчыцкага земскага пісара, і яго жонкі Войшнароўны.

Дзве вёскі: Жарабцы і Мікулічы атрымаў, адпаведна асабістага провілея і за пераўступку з боку Пятра Трызны, другі рэвізор Адам Шаблоўскі, які называў сябе слугой скарбовым, і яго жонка Хрысціна Камароўна.

У гэты час, у XVII стагоддзі, побач са свецкімі панамі і прадстаўнікі духавенства таксама з’яўляліся буйнымі ўладальнікамі зямлі. Так, Бабруйскаму касцёлу былі дадзены мясцовым старостам і зацверджаны каралём тры сёлы - Дуброва, Панюшковічы і Пабокавічы.

Развіццё і арганізацыя дваровай панскай гаспадаркі запатрабавала корэнных змен у вёсцы. Па-першае, двару патрэбна было знайсці і замацаваць за гасподскай гаспадаркай зямлю і рабочую сілу. Па-другое, старажытнейшыя межы сялянскіх уладанняў былі няяснымі, размытымі, няпэўнымі, а іншы раз несуразмерна большымі. Па-трэцяе, папярэдні способ патрабавання натуральных і часткова грашовых падаткаў станавіўся неэфектыўным, а значыць невыгодным. Менавіта таму гэтыя працэсы і запатрабавалі правядзення аграрнай рэформы вёскі.

 

ПАЎСТАННЕ 1648-1649 гг.

Зямельная рэформа, якая праводзілася ў 1611 - 1640 гадах, прывяла да таго, што ў 1620 годзе была ўведзена адзіная зямельная мера - валока (21,3 га). За кожнай валокай (ці яе часткай) замацоўвалася пэўная сялянская гаспадарка, якая плаціла вялізарныя падаткі (аб падатках упаміналася вышэй).

Панскія гаспадаркі размяшчаліся на лепшых землях, якія былі распрацаваны сялянскімі рукамі. На гэтых землях паны, з дапамогай усё тых жа сялянскіх рук, обзаводзіліся асабістымі дваровымі маёнткамі - фальваркамі. Сяляне ж сяліліся на валоках з вялікай неахвотай, яны адмаўляліся апрацоўваць іх поўнастью («на половинках» сядзела каля 70 працэнтаў сялянскіх двароў, а 58 пра¬цэнтаў валок пуставалі зусім, сяляне знішчалі межавыя знакі, каб памяшаць «валочнай памеры» яны забівалі землямераў. Многія ад такога жыцця былі вымушаны бегчы за межы Беларусі.

Ва многіх месцах Беларусі сяляне рашуча супраціўляліся правядзенню валочнай памеры. У грамаце Сігізмунда ІІІ ад 21 студзеня 1613 г., напрыклад, паведамлялася, што “бобруйские подданные нарушили границы земель и волок, которые уже измерены и им розданы не желают пользоваться ими согласно измерению”.

Сама ідэя «валочной памеры» ставіла сваёй мэтай поўную перабудову вёскі, поўнае падпарадкаванне сялянскай гаспадаркі панскай.

Мяркуючы па ўсяму, такое цяжкае становішча сялян і стала прычыный вялікага сацыяльнага ўзрыву.

Услед за распачатай у 1648 годзе вызваленчай вайной украінскага народа супроць улады Рэчы Паспалітай у тым жа годзе, даведзеныя да крайнасці непасільнымі падаткамі, цяжкім жыццём ды ў прыдачу да ўсяго насаджаемай польскім каралём Каземірам каталіцкай верай, паўстаюць бабруйчане. Подобныя паўстанні ўспыхваюць у Мазыры, Мінску і іншых гарадах.

Польска-літоўскія паны кінулі на падаўленне паўстання пяцітысячнае войска пад камандаваннем харунжага Вялікага Княства Літоўскага - Паца. Аднак, горад загадзя даведаўся аб набліжэнні арміі і паспеў добра падрыхтавацца. Былі пабудаваны новыя крапасныя ўмацаванні, насыпаны земляны вал, узведзены другія камунікацыі і Бабруйск выстаяў у бітве. Праязжаючы ў той час праз Беларусь ганец маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча ў сваім данясенні даводзіў, што паўстаўшыя гаражане і казакі пад кіраўніцтвам Міхненка «всех людей его (Паца - авт.) у Бобруйских стен побили и разогнали».

У канцы гэтага ж года, пасля разгрому каля Мазыра, Валовіч, які адседж-ваўся з астаткамі свайго атрада ў Слуцкай крэпасці, атрымаўшы падмогу, вы-ступае да Бабруйска. Але і яго чакае няўдача. Такі ж лёс спасціг і атрады Ган-сеўскага.

Не на жарт устрывожаня «вярхушка» Рэчы Паспалітай у лютым 1649 года для ўтаймавання дзёрзкіх мяцежнікаў снаражае армію на чале якой ідзе Янаш Радзівіл. Цікавы такі факт: асноўная частка гэтага войска была сфарміравана з наёмнікаў-іншаземцаў. Толькі асобны полк Радзівіла складаўся з 3-х тысяч наёмных салдат.

Удар па паўстанцам павінен быў праходзіць па поўдню Беларусі праз гарады Пінск - Тураў - Мазыр - Рэчыцу. Камандаванне войск разлічвала перарэзаць шлях казацкім атрадам, якія на дапамогу беларускаму народу былі пасланы Багданам Хмяльніцкім. А пасля падаўлення паўстання на Беларусі накіраваць свае войскі на Украіну.

Паспяхова расправіўшыся з паўстаўшым Мазыром, сяміты¬сячнае войска Радзівіла злучылася з атрадамі Валовіча і Гансеўскага і, ужо 10-тысячная армія знянацку асадзіла Бабруйск.

Пад кіраўніцтвам палкоўніка Паддубскага, атрад вытрымаў штурм. Тады Радзівіл звярнуўся з пісьмом да польскага караля Каземіра з просьбай аб дапамозе яму войскам. У пісьме ён паведамляў, што «гультяйство» собралось в Бобруйске и сели в осаде с 7 тысячами человек. И он, гетман, Бобруйск осадил только с теми людьми, которые с ним; промыслу под Бобруйском учинить немощно и, чтобы ему прислали прибавку людей». Кароль паведаміў аб пасылцы яму ў дапамогу 10 тысяч конніцы, указаўшы пры гэтым, “чтоб на то был надежен, и над всяким гультяйством промышлял всякими мерами, чтоб Бобруйска достигнуть и тым холопам и сброду их отомстить”. Атрымаўшы пасля доўгай асады горада падмогу, Радзівіл больш чым з 20-тысячным войскам пяхоты, кавалерыі і артылерыі ізноў прыступіў да штурму. Казакі палкоўніка Паддубскага, насельніцтва горада і сяляне навакольных вёсак воласці мужна адбіваліся ад палякаў. Тады Радзівіл праз агентаў падрыхтаваў здраду. Яго лазутчыкі тайком прайшлі ў горад і схілілі найбольш багатых мяшчан, купцоў, святароў з дапамогай іезуітаў да здрады, паабяцаўшы дараваць за гэта жыццё і маёмасць. Стаўшы на варту Рагачоўскіх і Слуцких варот, здраднікі ў ноч на 21 лютага 1649 года адчынілі вароты і выйшлі з горада з часткай людзей, галоўным чынам жанчын і дзяцей. На досвітку войскі Радзівіла ўварваліся ў горад. Паўстанцы з казакамі Паддубскага адступілі да млына, дзе і разгарнулася бязлітасная бойка. Частка казакоў, паўстанцаў-бабруйчан і сялян адступіла да замка; закрыўшыся ў дзвух высокіх башнях, якія служылі ўмацаваннем сцен, не жадаючы здавацца на міластыню Радзівілу і аддаючы перавагу смерці ганебнай кары, яны па ўзаемнаму дагавору на ўмовы «чтобы пощадить город, должен быть поголовный выход всех жителей в поле, сдача оружия, знамён, военных припасов, а также выдача тех, кто воевал вместе с казаками», падпалілі вежы, у якіх знаходзілася больш 2-х тысяч чалавек, і прынялі пакутлівую смерць, але не здаўшыся на міласць пераможцам. Сам Паддубскі кінуўся ў Бярэзіну, але быў схоплены палякамі і, па вяленню Радзівіла, пасаджаны на кол. Пасля ўзяцця горада Радзівіл учыніў жорсткую расправу над яго жыхарамі, палоннымі казакамі, не памілаваўшы і тых, хто адчыніў яму гарадскія вароты.

Да цара Аляксея Міхайлавіча, праязджаўшы міма гэтых месц, дзяк Грыгорый Кунакоў перадаваў: «которых мещан Радзивил всех поймал и побил, да и мещан де всех, которые и город ему отворили, мучил из животов и руки отсек у 800 человек, отрублены головы у 150 человек, на кол посажены больше 100 человек и такую де невинную кровь пролил без ума для своей корысти».

У другім данясенні паведамлялася, што ляхі на другой нядзелі Вялікага паста ўзялі Бабруйск і ў тым горадзе сталі абозам і ўчынілі страшную расправу.

Бабруйск у лютым 1649 года прадстаўляў сабой жудаснае відовішча. Аб гэтым Радзівіл у пісьме да караля Каземіра пісаў: «Аврам фон Всемерфоль, живописец, служивший у меня, 10 минут зарисовал казни в Бобруйске мещан, крестьян и казаков, умирающих на кольях. Зарисовал и пожар башен замка и других укрепленных строений города». Малюнкі, зробленыя Усямерфолем былі выдадзены вясной 1651 года і зберагаліся ў бібліятэцы ардынацыі Красінскіх у Васінсебе.

 

БАБРУЙСКІ РАЁН

ў ХІХ стагоддзі

 

babruischina kroki 19vek

 

ТЭРЫТОРЫЯ сучаснага Бабруйскага раёна ўвайшла ў склад расійскай імперыі пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай. Паводле новага адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу на беларускіх землях утварыліся Полацкая, Магілёўская, Менская i Гродзенская губерніі (намесніцтва). У фіскальна-паліцэйскіх мэтах губерні дзяліліся на паветы (акругі, дыстрыкты), кожны прыблізна па 20-30 тысяч чалавек падатковага, альбо рэвізскага насельніцтва. Так быў створаны Бабруйскі павет у складзе Мінскай губерні (сучасны Бабруйскі раён займае прыблізна чацвертую частку павета). 27 верасня 1795 года (па старому стылю) "в восьмом часе при оповещении постредством труб и музыки" сабраліся дваране Мінскай ry6epнi i aбpaлi павятовых прадвадзіцеляў дваранства. Першым прадвадзіцелем дваранства Бабруйскага павета быў абраны А. Аскерка. У кастрычніку 1795 года Мінская губернія i ў яе складзе Бабруйскі павет афіцыйна ўступіў у склад Расійскай імперыі.

Кожны павет падзяляўся на 6 ключоў на чале з войтамi, абранымі "из людей средних лет, но честных и зажиточных" з асяроддзя землеўладальнікаў ці ix эканомаў. Войтам падпарадкаваліся сотнiкі i дзесятнікі, якія выбіраліся сялянскім мірам "из добрых и незазорных селян". Cотнікі выбіраліся ад 100-200 двароў, дзесятнікі - ад 1-25. Войт павінен быў насіць знак арла, выбіты на жоўтай медзі і прышыты на правым баку грудзей. Coтнік атрымліваў доўгі кій з меднай круглай булавой на канцы, а дзесятнік - такі ж, але кароткі. Названыя асобы прызначаліся паліцэйска-выканаўчай уладай. Kaмісары назначаліся з pycкix афіцэраў i зацвярджаліся ў Сенаце. Павятовыя камісары займаліся раскварта-раваннем войска на пастой у сялянскіх хатах, утрыманнем i рамонтам дарог, мастоў, перапраў. Яны наглядалі за тым, каб сяляне асушвалі вуліцы ад гразi, насцілалі ix, або насыпалі пяском. Забаранялася забруджваць рэкі, распальваць вогнішчы паблізy весак i г. д. Галоўным абавязкам павятовай паліцыі быў догляд па недапушчэнню самавольных перамяшчэнняў. Дзеля гэтага ўводзілася пашпартная сістэма. Пашпарты выдаваліся са згоды памешчыкаў у правінцы-яльных канцылярыях, а пазней - павятовымі земскімі судамі, якім забаранялася трымаць прасіцеляў больш 4 гадзін. Схаваўшымся ад паліцэйскага ўліку забаранялася "без паспортов в уезде промышлять". Загадвалася "бродяг притворяющихся нищетою отнюдь не терпеть в народе", або даваць ім прытулак i начлег. Для жабракоў будаваліся багадзельні. Міласціну збіраць толькі пры цэрквах, на патрэбы састарэлых i калек. 3бipaлi дровы i па аднаму чацвертыку мукі. Яўрэі не падлягалі суду павятовай паліцыі i земскім нарадам, а кіраваліся праз свае нарады.

Да 30-х гадоў XIX стагоддзя павет заставаўся ніжэйшай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкай. Рост насельніцтва ў паветах i рост сялянскіх хваляванняў выклікалі неабходнасць дзялення паветаў на больш дробныя паліцэйскія адзінкі - станы. Бабруйскі павет быў падзелены на 4 станы, станавая кватэра першага стана знаходзілася ў Mixaлёвe (астатнія тры - у Парычах, Глуску, Сві-слачы). Станавое праўленне складалася з прыстава, якога прызначаў губернатар, пісьмавадзіцеля i чыноўнікаў канцылярыі. Пры станах знаходзіліся i земскія суды. Станавы прыстаў абапіраўся на сельскую выбарную паліцыю - соцкix i дзесяцкіх (сярод дзяржаўных i ўдзельных сялян) i таксама на вотчынную паліцыю памешчыкаў. Цэнтрам кожнага стану з'яўлялася буйнае сяло, мястэчка ці заштатны горад.

У XIX стагоддзі ўсё грамадства было падзелена на карпарацыі—дваране, духавенства, гарадскія i сельскія абывацелі, усе яны мелі свае асабістыя органы самакіравання, за выключэннем прыгонных, якія цалкам падпарадкаваліся ўладальніку i вотчыннай паліцыі.

* * *

Да адмены прыгону большасць сялянства належала дваранскаму саслоўю (80 % у пачатку i 76 % — у сярэдзіне XIX стагоддзя), астатняя частка—дзяржаве i царкве. Усе сяляне павінны былі працаваць на памешчыка, дзяржаву ці царкву тры дні ў нядзелю. Аднак гэтыя тры дні баршчыны трактаваліся землеўладальнікамі па-рознаму. У адных маёнтках то былі тры дні мужчынскіх i тры жаночых, у другіх - патрабавалі тры дні баршчыны са двара, у трэціх - сяляне адбывалі трохдзённую баршчыну з працоўнай душы.

Сяляне павінны былі выконваць i шмат іншых павіннасцей (грашовых i натуральных). Цяжкім грузам для сялян былі i дзяржаўныя павіннасці - перш за ўсё падушная подаць (на Беларусі яе называлі пагалоўная). Акрамя таго, сяляне павінны былі плаціць за ўладкаванне i падрыманне дарог паміж губернскімі гарадамі, пастаўляць падводы для дзяржаўных патрэб, даваць пастой вайсковым часткам i г. д.—усё гэта былі земскія зборы. Земскія зборы дапаўняліся мірскімі, якія ішлі на падтрымку сельскага кіравання, прасёлачных дарог i т.п.

 

Из инвентаря имения Ольса Бобруйского у. графа Забелло1

(Извлечение)

1845 г.

О повинностях крестьян

  1. Обозначенное в графах количество рабочих дней в неделю противу всякого хозяйства и вообще. Именно мужского пола даей 238, женска пола дней 182, обязаны крестьяне отслужить ежедневно и бездоимочно с упряжею или пета и с такими хо¬зяйственными снарядами, с какими двор укажет, между про¬чим и больные принимаются к счету.
  2. Из всего количества службы отступает помещик по своему усмотрению для 7 из благонадежнейших хозяев по 2 дня служ¬бы еженедельно, а за то обязаны избранные крестьяне смотреть за целостью границ и леса, смотреть за целостью магазейна, за поведением крестьян, за осторожностью с огнем, за чистотою в деревнях, за недопущением пристанодержательства, за очеред¬ным и бездоимочным исполнением земских повинностей нату¬рою, за аккуратным платежом государственных повинностей и, наконец, за бездостаточным исполнением ко двору повинности.
  3. Проставленную дань натурою противу всякого хозяина обязаны крестьяне в течение сентября месяца ежегодно и бездоимочно сдавать в господский двор непременно тем более, что в дачах лесных, сему имению принадлежащих, есть много удобных мест, где растут грибы, коими крестьяне доставляют себе значительную пользу, без всякого со стороны помещика препятствия.
  4. Количество пахатной и сенокосной земли, хотя проставлен¬ное противу всякого хозяина, но по причине обширности дач к сему имению принадлежащих, дозволено помещиком занимать крестьянам под пашню и сенокосы столько земли, сколько земли обрабатывать своими силами умеют. Но нанимать земли посторонним людям, заставлять им отводить сенокосные луга, под каким бы то видом не бывало, без ведома и письменного согласия помещика вовсе запрещено.
  5. Сверх повинностей в графах, проставленных и выше сего изложенных, обязаны крестьяне:
    1. уплачивать в установленные законом сроки государствен¬ные, денежные повинности бездоимочно;
    2. сельский запасный магазейн починять, поддерживать и находящийся там хлеб пополнять в законную пропорцию и оный хранить в целости;
    3. земские повинности натурою по требованию правительства
    4. пополнять собственными днями;
    5. все собственные строения поддерживать и строить без вся¬кого в том пособия помещика;
    6. в апреле и сентябре месяце по 4 дня с хаты отслужить на починке плотины при мельнице ежегодно, если надобность того требовать будет.
    7. За промол хлеба на господской мельнице платить десятую мерку. Не воспрещается, однако ж, крестьянам жернова.
    8. Подвоз горячего вина со стороны и покупка в посторонних шинках вовсе крестьянам воспрещается.
    9. Продажа рабочего скота, сена и соломы без ведома помещика вовсе запрещается крестьянам. Продажа других хозяйственных продуктов и хозяйственных изделий не воспрещается крестьянам с ведома сельского начальника, который может остановить таковую тогда только, когда в котором хозяйстве заметит неблагонадежность в исполнении государственных денежных повинностей.
    10. На урочные работы крестьяне обязаны являться с 1 апреля по 15 сентября ровно с восходом солнца и сходить с работы ровно с заходом солнца, имея 2 ч в день для кушанья и отдыха, свободных от работы; с 15 сентябя по 1 апреля приходить на работу ровно с утреннею зарею, отходить с работы с вечернею зарею, и полтора часа имеют отдыха.
    11. Изменение недельной повинности последовать может от убыли или прибыли рабочих рук в семействах крестьян.
    12. При посылке крестьян с продуктами господскими или за другими надобностями полагается в зимнее время на 1 лошадь 22 пуда тяжести, в летнее время 18 пудов и за всякие 50 верст в оба пути засчитается день рабочий, но если бы посылка слу¬чилась далее расстоянием, как 100 верст, в таком случае сверх зачета дня рабочего на всякие 50 верст помещик принимает на себя все издержки.
    13. Предоставляет, наконец, помещик все права и преимуще¬ства над крестьянами, государ-ственными законами ему дарованные. <...> 

 

Ніжэйшым звяном кіравання дзяржаўнымі сялянамі былі воласці. 3 1797 года зацвярджаліся валасныя праўленні, якія складаліся з валаснога галавы, выбарнага старасты i пicapa. Яны займаліся зборам падаткаў, неслі адказнасць за выкананне сялянскіх павіннасцяў i інш. 3 асяроддзя дзяржаўных i ўдзельных сялян выбіралі паліцэйскіх далжнасных асоб па аднаму чалавеку на 10 двароў.

У 1861 годзе для сялян, якія выйшлі з прыгону, былі створаны органы саслоўнага кіравання па ўзору валаснога кіравання дзяржаўных сялян. Бабруйскі павет быў падзелены на 22 воласці i 136 сельскіх грамадстваў. (Сучасны Бабруйскі раён займаў прыкладна тэрыторыю прыгарадных туркаўскай, бортнікаўскай, брожскай, гарбацэвіцкай, качэрынскай, свіслацкай, гарадкоўскай i парыцкай воласцей).

Павет падзяліўся не толькі на воласці, a i на земскія пастарункі. На тэрыторыі сучаснай Бабруйшчыны было два земскія пастарункі (у склад аднаго ўваходзілі туркаўская, парыцкая i брожская воласці, у склад другога – бортнікаўская, гарбацэвіцкая,

 

_______________________________________________________________________

1 Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Сост.: А.П.Игнатенко, В.Н.Сидорцов. Мн.: Изд-во БГУ, 1977. с. 207-209

гарадокская, качэрынская, свіслацкая). Судова-адміністратыўнымі справамі пастарунка займаліся спачатку міравыя пасрэднікі, а потым - земскія пастарункавыя начальнікі. Земскі начальнік прызначаўся з мясцовага патомнага дваранства i зацвярджаў тых, каго валасны сход выбіраў на пасаду валаснога старшыні. Апошні ж ва ўciм падпарадкоўваўся земскаму начальніку, які мог штрафаваць i нават арыштаваць старшыню. Пастановы валасных сходаў выносіліся земскімі начальнікамі на зацвярджэнне павятовага з'езду земскіх начальнікаў.

Пасля рэформы 1861 года засталося дзяленне павета на больш дробныя паліцэйска-тэрытарыяльныя адзінкі - станы. Станавыя прыставы ў выкананні сваix функцый абапіраліся на валасных i сельскіх далжнасных асоб. У 1878 годзе была створана пасада бліжэйшага памочніка станавога прыстава - паліцэйскага ўрадніка. Ураднікі павінны былі "охранять общественное спокойствие и следить за проявлением каких бы то ни было действий и толков, направленных против правительства: чтоб не распространялись среди народа злонамеренные суждения и слухи, чтобы не распространялись запрещенные листки, книги, издания". Абавязкі ўрадніка былі вельмі шырокія - ад назірання за "благочинием" у час набажэнства да назірання за продажам віна. Таму i ўлада яго над шырокімі масамі сялянства была амаль бязмежнай. У 1903 годзе пры станавых прыставах i паліцэйскіх урадніках была створана павятовая паліцэйская стража, якая складала ўзброеную апору станавых прыставаў i ўраднікаў замест ненадзейных валасных i ceльскix далжнасных асоб i сялян.

Taкім чынам, можна сцвярджаць, што кіраванне знаходзілася цалкам у руках дваран. Усе далжнасныя асобы прызначаліся з ліку дваран, а саслоўныя органы сялянскага кіравання цалкам iм падначальваліся i кантраляваліся імі.

Сяляне, як i цяпер, у асноўным жылі ў вёсках. Некаторыя вёскі будаваліся без усялякай сістэмы. Групы прысадзістых хацінак туліліся там-сям пад высокімі дрэвамі на ўзлесках, агароджаных жэрдкамі. Двары сваякоў ставіліся побач, утвараючы як бы гнёзды. Такія гнёздавыя вёскі будаваліся там, дзе складаны рэльеф не даваў магчымасці стварыць значныя палеткі. Зямлю прыходзілася апрацоўваць невялікімі раскіданымі ўчасткамі, што выклікала i раскіданы безсістэмны характар вёсак. Акрамя гэтага існавалі i так званыя лінейныя вёскі. Яны стаялі ўздоўж берага ракі, альбо дарогі, што натуральна вызначала такую планіроўку.

Як жа выглядалі сялянскія двор i хата ў XIX стагоддзі? У мінулым у сялянскім двары пабудоў было больш, чым цяпер. Гэта клець, хлеў для каня, каровы, валоў, загон для авечак, паветка для шматлікіх прылад працы, інструментаў (калёсаў, саней, caxi, бараны і г.д.); дрывотнік, сяннік, гумно, дзе ішоў абмалот i сушка збожжа, захоўвалася салома. Гэтыя пабудовы гавораць аб тым, што ў тыя часы паўсямесна панавала натуральная гаспадарка. Пабудовы сялянскага двара разам з зямельным участкам утваралі сядзібу. У асобную групу аб'ядноўваліся жылыя пабудовы i пабудовы для захоўвання прадуктаў i іншага каштоўнага скарбу: хата, ceнi, істопка, клець. Частка двара, на якім гэтыя пабудовы размя-шчаліся разам з брамай i палісаднікам называлася чыстым дваром. Пабудовы для жывёлы, птушкі, гаспадарчага інвентару аб'ядноўваліся ў гаспадарчы двор. Абгароджаная плотам тэрыторыя дзянніка служыла загонам для жывёлы. Чысты двор i дзяннік называліся проста дваром. Астатняя частка сядзібы называлася гумнішчам. Як вядома, многія вёскі з жыхарамі ў час прагону належалі памешчыку. Паселішча, якое прымыкала да маёнтка феадала-прыгонніка, лічылася цэнтрам уладання. Яшчэ з часоў Kieўcкай Pyci такія цэнтры называліся пагостамі, тут звычайна знаходзілася царква, сюды паступала i даніна князю, тут знаходзіліся абшчынныя могілкі, цэнтральныя капішчы, месца сходаў, судоў, гульбішчаў, святаў, трызнаў. З цягам часу на змену пагосту, як цэнтру абшчыны альбо маёнтку, прыходзіць сяло, але назва "пагост" захоўваецца для вызначэння тыпу паселішча аж да пачатку нашага стагоддзя. Так, валасны цэнтр Гарбацэвічы лічыўся пагостам аж да 1908 года, пагостам былі i Панюшковічы.

Міхалёва, Вялікія Бopтнікi, Туркі, Брожа, Цялуша (а з пачатку XX стагоддзя Гарбацэвічы i Панюшковічы) лічыліся сёламі. Менавіта сёлы (Брожа, Туркі, Гарбацэвічы, Вялікія Бopтнікi) становяцца ў гэты час цэнтрамі воласці. Тут знаходзілася валасное праўленне. Валасное начальства засядала ў спецыяльным будынку - валасной управе ці гміне. Валасная ўправа адрознівалася ад звычайнай хаты большымі памерамі, шырокім ганкам, высокай страхой, вялікімі вокнамі. Яна мела шырокі двор, на якім стаялi брычкі i пaвoзкi, а ўнутры мела доўгі калідор з пакоямі на два бакі - кабінетамі чыноўнікаў.

Так, цэнтрам воласці былi Гарбацэвічы (хоць статус сяла гэты населены пункт атрымаў толькі ў пачатку XX стагоддзя). Тут знаходзілася валасное праўленне, памяшканне фельчара i сельская лячэбніца. У 1869 годзе тут было адкрыта народнае аднакласнае вучылішча, у якім вучыліся толькі хлопчыкі; у 1916 годзе вучылішча стала двухкласным. Гарбацэвічы былі таксама i цэнтрам прыхода - у 1879 годзе тут была пабудавана драўляная Рызапаложэнская царква. Была тут i піўная лаўка, а 2 чэрвеня штогадова праводзіліся таржкі.

Цэнтрам туркоўскай воласці было сяло Туркі. Тут таксама было валасное праўленне i прыходская царква. У 1871 годзе тут было адкрыта аднакласнае народ-нае вучылішча. Быў прыёмны пакой з фельчарам. А ў 1916 годзе тут з'явіўся нават урач. Хлебазапасны магазін, дробязная лаўка, пастаялы двор, 2 ветраныя млыны рабілі сяло вельмі ажыўленным месцам.

Веска Брожа была, зразумела, цэнтрам брожскай воласці. Тут стаяла Пакроўская царква, пабудаваная ў 1849 годзе. У 1865 годзе тут было адкрыта аднакласнае народнае вучылішча, а ў 1889 - школа граматы. Акрамя валаснога праўлення, тут былі яшчэ хлебазапасны магазін i прыёмны пакой, а таксама так званы "Піцейны дом".

У сяле Вялікія Бортнікі акрамя валаснога праўлення былі народнае вучылішча, пастаялы двор, а таксама дзве дробязныя лаўкі, ветраны млын, крупадзёрка.

У сяле Цялуша таксама былі прыходская школа, пазней - народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, два ветраныя млыны, Свята-Троіцкая драўляная царква. Кожны год 9 мая праводзіліся таржкі, калі сельскі пастаялы двор быў запоўнены сялянамі, якія прыязджалі прадаваць свае тавары.

У сяле Mixaлёвa была драўляная Іоана-Багаслоўская царква, пабудаваная ў 1784 годзе (адна з самых старых на бабруйшчыне), царкоўнапрыходская школа, хлебазапасны магазін, дробязная лаўка, пастаялы двор, ветраны млын.

Трэба адзначыць, што хлебазапасныя магазіны былі не толькі ў сёлах. Амаль у кожнай буйной вёсцы з 18 стагоддзя існавалі будынкі для захоўвання запасаў прадуктаў "на выпадак дапамогі людзям у бядзе". Абшчынныя свіраны i атрымалi ў народзе назву "магазінаў". Кожны жыхар абшчыны павінен быў засы-паць у сусекі "магазіна" гарнец жыта, ячменю, гароху ці іншых збожжавых. Для вызначэння меры звычайна служылі спецыяльныя рэйкі з меткамі. Асновай "магазінаў" з'яўляўся скразны праезд, па абодва бакі якога размяшчаліся сусекі. Над праездам уздоўж сусекаў рабіўся памост-галерэя, на якую падаваліся мяхі са збожжам. Хлебазапасныя магазіны былі ў Пятровічах, Рымаўцах, Бярозавічах, Сычкаве, Атрашковічах, Пабаковічах, Брожы, Мікулічах, Турках, Узгоне, Малых Бортіках, Бірчы, Ясным Лесе.

У былыя часы на прасёлку можна было ўбачыць прыдарожную каплічку - невялікую пабудову з драўлянай фігурай Хрыста. Kaплічкі cваімi вытокамі ўзыходзяць да язычаскіх часоў паганства, калі на ўезде ў вёску ставілі фігуру драўлянага ідала. 3 прыходам хрысціянства ідал быў заменены фігурай Хрыста. Будаваліся каплічкі ў лесе каля ручая, на могілках. Часта, як культавы знак, закліканы абараніць чалавека ад гора, ставіўся крыж. У даўнія часы крыж ставіўся каля ўезду ў вёску, на скрыжаванні дарог. У часы ліхалецця, вайны ці эпiдэміі, крыж ставіўся ў цэнтры вёскі ці проста ў двары.

Усё дваранства падзялялася на патомнае (спадчыннае) i асабістае (пажыц-цёвае). Патомнае дваранства падзялялася на 6 разрадаў: "дворянство жалованное или действительное, дворянство военное, дворянство, полученное путем выслуги определенного чина на гражданской службе или в результате награждения российским орденом, иностранные дворянские роды, титулованное дворянство, древние благородные роды". Асабістыя дваране, як i патомныя, былі высвабаджаны ад цялесных пакаранняў, ад асабістых падаткаў i рэкрутчыны, мeлi пэўныя прывілегii пры замяшчэнні пасад на дзяржаўнай службе. Але яны не мелі магчымасці актыўна ўдзельнічаць у жыцці дваранскай карпарацыі, не ўносіліся ў дваранскія радаслоўныя кнiгi i не мелі права валодаць крапаснымi. Перадавацца асабістае дваранства магло толькі ад мужа да жонкі, дзеці асабістых дваран не лічыліся дваранамі. Мясцовая знаць 9 заходніх губерній, прадстаўленая ў асноўным палякамі, дзялілася на вышэйшы слой, які складалі магнаты, i шматлікую шляхту, якая была на дзяржаўнай службе ці на службе ў магнатаў. Цікава, што на пачатку XIX стагоддзя кожны з сямі жыхароў Бабруйскага павета лічыўся дваранінам.

Як ужо адзначалася, першым прадвадзіцелем бабруйскага дваранства быў Анатоль Аскерка (1795-1797). Да паўстання 1863 года прадвадзіцелем бабруйскага павятовага дваранства абіраліся Іван Келчэўскі (1797-1805), Іосіф Прушаноўскі (18051808), Сцяпан Іосіфавіч Дашкевіч (1820-1823). Асаблівай папуляр-насцю карысталіся ў бабруйскіх дваран буйныя землеўласнікі з рода Булгакаў (Ігнацій Аляксандравіч Булгак абіраўся на пасаду прадвадзіцеля двойчы - 1808-1820 i ў 1823-1829 i такім чынам, быў на пасадзе 18 гадоў; Іосіф Гаўрылавіч Булгак быў прадвадзіцелем 12 гадоў - з 1832 па 1844) i Аляксандр Дамінікавіч Лаппа (1844-1859). Адам Фадзеевіч Ратынскі (1859-1866) займаў пасаду прадвадзіцеля дваранства бабруйскага павета ў вельмі складаны час адмены прыгону i паўстання 1863 года. Пасля паўстання царскі ўрад пачаў прызначаць прадвадзіцеляў дваранства з pycкix чыноўнікаў, якія ніколi не былі патомнымі дваранамі: штабс-капітан Аркадзь Паўлавіч Варанцоў-Вельямінаў (1867-1887), сапраўдны стацкі саветнік Пётр Васільевіч Занцэвіч (1887-1889), калежскі саветнік Канстантын Канстантынавіч Сцефвановіч (1889-1896), калежскі саветнік Мікалай Мікалаевіч Вяроўкін (1896-1901), калежскі сакратар Юрый Аляксандравіч Калагрываў (1901-1903), а з 1903 года - калежскі сакратар Барыс Аляксандравіч Ахматаў.

Да 1863 года землеўладанне ў Мінскай губерніі было ў асноўным польскім (94 працэнты), пасля 1863 - 49,7 працэнта складала польскае, а 41 працэнт – рускае. Але i ў другой палове XIX стагоддзя буйныя маёнткі належалі патомным дваранам рымска-каталіцкага веравызнання. Так, маёнтак Шараёўшчына (1809 дзесяцін) належаў патомнаму двараніну, паручыку Келчэўскаму Сігізмунду Фадзеeвiчy. Маёнткам Туркі валодалі таксама патомныя дваране рымска-каталіцкага веравызнання Булгакі. У 1876 годзе частка маёнтка была прададзена Фёдару Булчэўскаму, калежскаму саветніку, гаспадарку якога вёў упраўляючы. Вялізарны маёнтак Зарэчча ў канцы 70-х гадоў XIX стагоддзя перайшоў па спадчыне Станіславу Вікенцьевічу Нерэзіўшу, таксама католіку. Забудзькі i Дайнічаў належалі памешчыкам-католікам Э. Рэгульскім. Машневіч Фёкла Кандратаўна, каталічка, валодала маёнткам Бортнікі. Маёнтак Бірча належаў Местеру Адольфу Іванавічу рымскага-каталіцкага веравызнання, Дуброва - Русецкаму Леапольду Адамавічу.

У другой палове XIX стагоддзя вялікія маёнткі купляюць праваслаўныя памешчыкі. Так, у 1875 годзе Лідзія Мікалаеўна Мышанцава набыла вялізарны маёнтак Пятровічы (4672дзес). Маёнтак Аўсімавічы (1277 дзес.) належаў Мар'і Мікалаеўне Мерлінай, жонцы калежскага саветніка. Тытулярны саветнік Дзмітрый Уладзіміравіч Захараў у 1875 годзе набыў таксама вялізны маёнтак Коўрын (5725 дзес). Маёнтак i хутар Бабін (1196 дзес.) купіў ганаровы грамадзянін (гэта значыць сын асабістага двараніна) Мельнікаў Пётр Іванавіч.

Рускія землеўласнікі, якія набылі маёнткі на бабруйшчыне, не займаліся гаспадаркай самі, а даручалі гэта ўпраўляючым ці здавалі маёнткі ў арэнду. Так, упрауляючыя кіравалі маёнткамi Пятровічы, Аўсімавічы, Туркі. Маёнткі Бабін, Панюшковічы, Коўрын, Пятровічы здавалі арандатарам. А вось Зарэчча Нерэў-шаў, Шараеўшчына Келчэўскіх, Туркі Булгакаў, Дуброва Русецкіх, Бортнікі Машневічаў ніколі не заставаліся без нагляду ўладальнікаў.

Для падтрымання гаспадаркі памешчыкі галоўным чынам прадавалі лес, бо ўрадлівых зямель у павеце было няшмат. Некаторыя з ix адкрывалі "заводы". Так, “Топографическое описание Минской губернии" пачатку XIX стагоддзя дае нам такія звесткі:

«Владения помещика Михайлы Прушановского в деревне Викторине - стеклянный завод.»

«Владения помещика Ивана Кельчевского между деревней Химы и Шараевщина - стеклянный.»

«Староства Бобруйского во владениях принцессы Демонако в деревне Глебовой Рудне - железный.»

«Владения помещика Викентия Быковского в деревне Богушовка - поташный.»

Сверх сего находятся рудни, на которых делают сошники. На всех заводах и руд-нях выделанные вещи употребляют для домашнего обихода, частью на продажу, на коих производят работу мастера посторонние по договорным ценам и крестьяне сих помещиков".

У маёнтку Быкоўскіх працаваў таксама медны "завод", на якім у 1823 годзе было выраблена 20 катлоў, 8 бань, 12 вінакурных труб, 25 каструль. Усе вырабы былі прададзены. У маёнтку Булгакава існаваў цукравы завод, які даваў у 1850 годзе прадукцыі на 1800 рублёў.

 

babruischina kroki krahmalni zavod

Крухмальны завод у фальварку Дурынічы графа Забелы,

пабудаваны ў 1900 г.

 

Мець "фабрыку" - прыгонную мануфактуру, лічылася для буйнога феадала, у той час, прызнакам добрага тону. Але шмат з такіх пачынанняў заканчвалася правалам. Вось, напрыклад, што пicaў Зеленскі аб шкляным заводзе ў маёнтку Качэрычы фон-Гоера. "На этом заводе выделывается от 300 до 500 ящиков листового стекла и небольшое количество простой стеклянной посуды на сумму от 6 до 10 тысяч рублей. При нем стоит один мастер, 6 подмастерьев и около 25 чернорабочих".

Памешчыкі выкарыстоўвалі i тое, што праз Бабруйскі павет праходзілі вялікія шляxi: ваенна-камунікацыйная дарога з Мінска ў Бабруйск, шаша з Бабруйска ў Слуцк, Маскоўска-Варшаўская шаша, паштовы тракт з Бабруйска ў мястэчка Парычы. У многіх маёнтках будавалі пастаялыя двары i карчмы. Карчма была ў Зарэччы, Бабіне, Пятровічах, Брожы, Коўрыне, Турках, дзве карчмы былі ў маёнтку Бірча, чатыры - у Шараеўшчыне. Карчмы i пастаялыя двары будаваліся не толькі ў маёнтках, але i ў цэнтры вёсак i на хутарах, якія знаходзіліся пры скрыжаванні дарог—у Кавалях, Мікулічах, Юр'еве, Вялікіх Бортніках, Міхалёве, Пусташцы, Рымаўцах, Варатыні.

Арандатары i ўпраўляючыя жылі звычайна ў фальварках. Фальваркам калісьці называлі феадальную гаспадарку, якая вырабляла хлеб на продаж. Пазней фальваркамі называлі пасяленне, размешчанае непадалеку ад маёнтка ці побач з вёскай. Так, побач з маёнткамі былі аднаіменныя фальваркі Maліннікi, Іванаўка, Kpyпiчы, Баяршчына, Вербкі, Бібкаўшчына; побач з вёскамі - Шараеўшчына, Раксалянка, Банеўка, Пятровічы, Рагаселле, Коўрын.

У некаторых фальварках засноўваліся прамысловыя прадпрыемствы. Так, у фальварку Малінаўка ўжо ў 1897 годзе існаваў дзягцярны завод, а ў фальварку Коўрыне быў ветраны млын.

Як ужо адзначалася, дваран на пачатку XIX стагоддзя было вельмі шмат. А ў 1857 годзе ў Мінскай губерніі лічыўся ўжо толькі адзін дваранін на 18 чалавек агульнага насельніцтва. Куды ж яны падзяваліся?

Справа ў тым, што з часу першага падзелу Польшчы акрамя буйных феадалаў існавала шматлікая дробная шляхта: аколічная, чыншавая. 3 далучэннем да Pacii гэтыя людзі, якія служылі феадалу шабляй ці сваімі галасамі на сойміках, аказаліся непатрэбнымі, i буйныя землеўласнікі пачалі натуральна зганяць са двара дробную шляхту. Хутка пасля падзелаў быў праведзены так званы "разбор шляхты" - усе асобы "так называемай шляхты" да пэўнага часу павінны былі пацвердзіць свае дваранства, а імперская герольдзія павінна была гэтае дваранства зацвердзіць.

Канец XVIII пачатак XIX стагоддзя быў вельмі насычаны буйнымі знешнепалітычнымі падзеямі. Не паспелi жыхары бабруйшчыны супакоіцца пасля змен, звязаных з далучэннем да Рассейскай імперыii, як пачалася руска-французская вайна, якая надзвычайна разбурыла гаспадарку бабруйшчыны. Бясконцыя pyxi войскаў, спачатку рускай арміі, потым французскай, зрабілi тое, што сялянская гаспадарка па лініях руху войскаў была літаральна знішчана. Вялізарныя рэквізіцыі, знішчэнне запасаў у час адступлення падарвала цяглавую сілу сялянскай гаспадаркі. Многія сяляне, каб выратавацца ад грабяжу i гвалту, захапіўшы якую можна было маёмасць i скот хаваліся ў балотах. Камендант бабруйскай крэпасці Ігнацьеў, які быў адрэзаны ад рускай арміі атрадамі французаў, сам уступіў у званне бабруйскага ваеннага губернатара. Ён загадаў памешчыкам i сялянам вярнуцца ў свае дамы. Як сцвярджаюць дакументы, "благодаря энергичным мероприятиям Игнатьева, на¬селение Бобруйского уезда ос¬талось верным своей присяге, и потому Бобруйский уезд менее всего пострадал от не¬приятеля". Тым не менш становішча было вельмі цяжкім. Сяляне не спяшаліся вярнуцца ў свае дамы, таму ўборку ўраджая ў жніўні арганізоўвалі ваенныя атрады. Акрамя таго, рускае камандаванне прыняло рашэнне "всяким бездельникам, в особенности жидам приступить к уборке полей в имениях казенных и покинутых частными владельцами, с тем, что убирающим будет предоставлено 1/3 сбора, а 2/3 должны поступить в провиантские магазины". Няўраджаі, якія следвалі адзін за другім пасля вайны, прывялі да жудаснага абнішчання сялян. У 1822 годзе бабруйскі павятовы прадвадзіцель дваранства C.I. Дашкевіч атрымаў з Міністэрства ўнутраных спраў брашуру аптэкара Бранцэнбурга. "Средство печь хлеб с примесью исландского мха". У цыркуляры графа Качубея, які суправаджаў гэтую брашуру, гаварылася, што такі хлеб прызнаны не толькі не шкодным, але i выгадным, як дапаможны сродак у выпадку няўраджаяў.

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў прыгоннай сістэме вядзення гаспадаркі наступіў крызіс, наспела неабходнасць рэформы. У 1861 годзе выддзены "Палажэнні аб ўмовах вызвалення сялян”. На ix падставе ў Мінскай губерніі за большасцю сялянскіх гаспадарак прызнаваўся дарэформенны надзел. Аднак мясцовыя палажэнні абышлі права сялян карыстацца лясамі i пашамі. Выкупная плата за сядзібы i надзелы была завышана - плацілі грошамі з душавога надзела 6 працэнтаў гадавых, каб выкупіць i зямлю, i волю: дваровыя сяляне павінны былі працаваць на памешчыка яшчэ два гады пасля адмены прыгоннага права. А затым нi сядзібы, ні надзела яны не атрымлівалі. Сяляне, якія адбывалі работы на фабрыках памешчыкаў i не мелі сядзібы, прыраўніваліся да дваровых. Былыя дваровыя i мелкая шляхта пасля рэформы, у большасці выпадкаў, аказаліся без зямлі i папаўнялі рады сельскіх пралетарыяў.

На такую "рэформу" сяляне адказалі паўсямеснымі хваляваннямі. Само Міністэрства ўнутраных спраў у аглядзе, прадстаўленым Аляксандру II, характарызавала адносіны сялян да рэформы так: "Ожидания крестьян были вообще и повсеместно до крайности преувеличенные и поэтому за общею радостью почти везде последовало разочарование. В уме крестьян долгое время не могло совместиться понятие о личной свободе с понятием об обязательных повинностях в пользу помещиков за предоставляемую крестьянам в постоянное пользование землю".

Гэтай сітуацыяй імкнуўся скарыстацца польскі рух за аднаўленне былой Рэчы Паспалітай. У 1863 годзе пачалося польскае нацыянальнае паўстанне. Яно i сапраўды ўскалыхнула Беларусь: маніфестацыі i пенне польскіх гімнаў у гарадах i мястэчках хутка змянілася працай па арганізацыі паўстанскіх атрадаў. Варшаўскі рэвалюцыйны камітэт прызначыў у губерні i паветы ваявод, якія мелі тут грамадзянскую i ваенную ўладу, займаліся фарміраваннем атрадаў, выбарам ix начальнікаў. Не абмінула паўстанне i бабруйшчыну. Kaмiтэт паўстанцаў прызначыў на¬чальнікам бабруйскага павета памешчыка Чарніхоўскага.

Сяляне па свойму рэагавалі на падзеі. Аб гэтым даносіў В. Назімаву мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства: "Крестьяне объявили неповиновение экономиям: повинности не отбывают, оброка не платят, рубят лес как свою собственность и в довершении всего этого врываются в помещичьи дворы, производят обыски, вяжут и хватают официантов (служащих) и истязаются над ними под предлогом, что так официанты, как и помещики, подозреваются ими в злонамеренных стремлениях". Сяляне бачылі ў паўстанцах паноў, сваix прыгнятальнікаў. Гэта i стала адной з галоўных прычын паражэння паўстання: да восені 1864 года паўстанне ў Беларусі было ўжо зліквідавана.

 

Сельская гаспадарка i прамысловасць у другой палове XIX

пачатку XX стагоддзя

Паўстанне вымусіла царскі ўрад пайсці на некаторыя ўступкі сялянам заходніх губерніяў: былі павялічаны надзелы, паменшаны плацяжы, захаваны сервітуты. Аднак i пасля гэтага каля 40 працэнтаў былых памешчычых сялян мелi недастатковыя надзелы i вымушаны былi за адработкі арандаваць зямлю памешчыкаў - пашы, лугі i г.д.

Пасля адмены прыгоннага права, калі асобныя гаспадары пачалі выхо-дзіць з сельскай абшчыны, пачалі ўзнікаць хутары. Звычайна на хутары выдзя-ляліся заможныя сяляне. Ніякіх планаў хутароў не складалі, не было таксама і мірскіх (абшчынных) прыгавораў аб пераходзе да хутарскога землеўладання, сяляне не пыталі дазволу ў улад. Нярэдкімі былi выпадкі, калi хутаране, якія атрымалі пастарункi, яшчэ да переносу пабудоў з вёскі прадавалі зямлю каму-небудзь з заможных сялян цi аддавалі сваякам, a caмi адыходзілі ў другія месцы, дзе набы¬валі зямлю пры дапамозе сялянскага банка, а часцей ад’язджалі ў Ciбip ці пераязджалі ў гарады. Трэба адзначыць, што на бабруйшчыне ўтварылася вельмі шмат хутароў. Па пepaпicy 1897 года ix было 17.

У лістападзе 1906 года быў выдадзены закон, па якому селянін атрымаў магчымасць замацаваць у асабістую ўласнасць абшчынную надзельную зямлю, на якой ён гаспадарыў. Вось чаму ў пачатку XX стагоддзя ўзнікаюць новыя хутары. Хутарская форма землеўладання давала магчымасць заможнаму сялянству захапіць больш зямлі, пазбавіцца ад абмежаванняў, звязаных з абшчыннай формай землеўладання, адкрывала магчымасці для праяўлення гаспадарчай ініцыятывы.

Але ж трэба адзначыць, што новыя сяляне-уласнікi часта разараліся "Печальные факты продажи земель, купленные крестьянами при содействии крестьянского поземельного банка, начинают повторяться все чаще и чаще... Несчастные покупщики, часто бросив свои надельные участки и лишившись приобретенной земли за невзнос следуемых банку платежей, отрываются от земли, - как это ни странно, - переходят в разряд безземельного пролетариата" - пicaў "Mінскі лісток" у 1888 годзе.

Мізерныя надзелы зямлі, якія не мaглi забяспечыць існаванне сялян-беднякоў, вялікія сумы на выплату падаткаў i выкупных плацяжоў, недахоп зямлі прымушаў сялян шукаць прыработку на баку. Вольныя рабочыя pyкi аддаваліся пану-землеўласніку за бясцэнак, частка сялян ішла ў горад. Слаба развітая прамысловасць не магла заняць ycix вольных рук - заставалася рамяство i кустарныя промыслы. Адным з самых старажытных заняткаў насельніцтва было смалакурэнне, выганка дзёгця i выраб драўлянага вугля.

Займаліся сяляне бабруйшчыны вырабам ільняной i пеньковай пражы i вырабаў з яе. У Мінскай губерніі сустракаліся нават кустары па фарбаванню тканіны, у Бабруйскім павеце было шмат партных. Шырока распаўсюджана была тут i кустарная мукамольная вытворчасць. Вадзяныя млыны былі ў вёсках Міхалёва i Восава, ветраныя - у Мікулічах. Пусташцы, Варатыні, Савічах, Коўрыне, Слабадзе, Ступенях, Будзе, Шчаткаве, па два ветраныя млыны было ў Турках і Цялушы. Шмат сялян займаліся рамонтна-будаўнічымі работамі, на бабруйшчыне іх было тысячы.

Але справа была ў тым, што промыслы, нават разам з сельскагаспадарчай працай не пакрывалі ўсіх казённых павіннасцяў сялян. У 1908 годзе была праведзена сярод сялян анкета для Камітэту па справах земской гаспадаркі. Толькі 1/3 апытаных адказала, што яны займаюцца промысламі “для дома”, “для собственных нужд”. Большасць жа адказвала “не хватает хлеба”, “нечем кормиться”. Малазямелле і невялікі даход ад кустраных промыслаў, большасць якога ішла скупшчыкам, вымушалі сялян шукаць для падтрымкі свайго існавання іншы шлях—адхожыя промыслы.

Яшчэ да рэформы сяляне бабруйшчыны актыўна займаліся адхожымі промысламі. Пашырэнне пасля рэформы сечкі і сплава лесу за мяжу і на поўдзень, вялікае дарожнае будаўніцтва і пашырэнне ізвознага промыслу прывялі да росту адходнікаў (сялян, якія пакідалі сваю гаспадарку на тэрмін ад нядзелі да года з заробкам да 100 руб. у год). Сяляне бабруйшчыны хадзілі на чыгуначныя работы, высечку і сплаў лесу па Дняпру, Бярэзіне і Заходняй Дзвіне, займаліся ізвозам. Адным з самых распаўсюджаных заянткаў былі лесанарыхтоўкі, на якія сяляне наймаліся цэлымі вёскамі. У Бабруйскім павеце лесанарыхтоўкамі ў 1897 годзе займаліся 2,7 тыс. чалавек. Лесарубы карысталіся ў асноўным сякерамі. Пілы, якія з’явіліся толькі ў другой палове ХІХ стагоддзя, сустракаліся вельмі рэдка. Пачыналіся лесанарыхтоўкі з сярэдзіны снежня і працягваліся да канца сакавіка. Секлі лес у снежні, лютым, а потым, у сакавіку, прывозілі яго да прыстані. Улетку сяляне здзіралі кару з ліпы, альхі і дуба як для продажу, так і дзеля ўласнай патрэбы. Сяляне Бабруйшчыны таксама “тянули на юг» - у руднікі, выязджалі на поўнач - на фабрыкі і заводы Пецярбурга і іншых гарадоў. Заробкі сялян–адходнікаў былі невялікія. Але ж яны давалі сялянам магчымасць “перабівацца з хлеба на квас” і працягваць сваё існаванне да “новага хлеба”.

Акрамя адхожых промыслаў шырокае распаўсюджванне пачаў атрымліваць наем на падзённыя работы ў сельскай гаспадарцы, з’явіліся так званыя батракі. Памеры грашовага заробку батракоў былі невялікія. Напрыклад, пастаянныя рабочыя ў маёнтку Шчаткава Бабруйскага уезду ў канцы 80-х – сярэдзіне 90-х гадоў атрымлівалі па 35-40 руб. У час летняй нарыхтоўкі траў батракі тут атрымлівалі 60 кап.

Памешчыкі імкнуліся перабудаваць сваю гаспадарку на капіталістычны лад і адкрывалі ў маёнтках невялікія прадпрыемствы; такія ж прадпрыемствы існавалі і ў сёлах, але належалі яны ў асноўным яўрэям-мяшчанам.

 

З гісторыі шклозавода ў пасёлку Глуша

(з матэрыялаў Магілёўскага краязнаўчага музея)

У трох кіламетрах ад шклозавода “Камінтэрн” размяшчаюцца астаткі маёнтка Грыцэнка Сяргея Макаравіча “Двор Глуша”. Маёнтак быў размешчаны на беразе невялікай рачулкі Красная з аднаго боку і шашы Масква-Варшава – з другога.

Увядзенне дзяржаўнай манаполіі на водку падштурхнула Грыцэнка С.М. на думку пабудаваць шкляны завод па вырабу водачнай бутэлькі.

Выбар месца быў невыпадковым: вакол распасціраліся лясы, значыць было і паліва, патрэбнае ў вытворчасці шкла, а таксама для варкі шкла прыгодным быў і мясцовы пясок.

У выніку ў 1896 годзе быў пабудаваны невялікі шклозавод з адной гаршчковай печчу на дванццаць верстакоў. Выпрацоўвалі бутэлькі рознай ёмкасці: сотку, двухсотку, саракоўку, дваццатку. Праца была ручной, бутэлькі выдувалі сілай выдыхваемага паветра.

У 1900 годзе маёнтак разам з заводам быў куплены графам Зубавым. З мэтай пашырэння вытворчасці былі пабудаваны яшчэ дзве гаршчковыя печы. Для варкі шкломасы выкарыстоўваўся мясцовы пясок. Сода і мел завозіліся з г.Бабруйска, куды сыравіна паступала па чыгунцы з Варшавы і Данбаса. Сода дастаўлялася ў драўлянай тары (бочках) па 12,5 пудоў у кожнай.

Асноўным відам паліва былі дровы, якія нарыхтоўвалі і вывозілі на конях сяляне. Такім жа шляхам вывозілася гатовая прадукцыя ў г.Бабруйск.

У 1904 годзе граф Зубаў прадаў завод фабрыканту Мазо А.Х., а ён у сваю чаргу перапрадаў яго братам Гіршу і Якаву Ашкіназі і Лазінскім, якія жылі ў г.Бабруйску. Упраўляючым заводам імі быў прызначаны Я.Рэгінбогін.

Вытворчасць пашыралася. У 1908 годзе замест гаршчковых печаў была пабудавана ванная печ на восем верстакоў. Мяняўся і асартымент выпускаемай прадукцыі: выпрацоўвалі бутэлькі, лямпавае шкло, аконнае шкло (халяўным спосабам). Аднак рэканструкцыя шкловарных печаў не палепшыла умоў працы.

За гады першай імперыялістычнай вайны пасёлак Глуша разам з заводам не раз пераходзіў з рук у рукі і з’яўляўся аб’ектам грабяжу немцамі і белапалякамі.

У першы ж год вайны дзесяткі кадравых рабочых шклозавода былі прызваны ў царскую армію: гэта Іваноўскі І.І., Вайцаховіч А.І., Аммер С.І., Пагоцкі В.Р., Трухановіч Н.С., Альшэўскі П.А., Шэйбак П., Сондак В.І. і шмат іншых. Але завод працягваў функцыя – 58 наваць: выпрацоўваліся ў вялікай колькасці шкляныя баклажкі.

Не вярнуліся з вайны майстры сваёй справы, шклодувы Пагоцкі В.Р., Вільчынскі К.Л., Шэйбак П. Многія вярнуліся інвалідамі.

Нягледзячы на праводзімыя рэканструкцыі, становішча рабочых заставалася цяжкім. Ніякай аховы працы не было. Апрацоўка сыравінных матэрыялаў, прыгатаванне шыхты вялася ўручную. Выдувалі бутэльку непасрэдна каля раскалённых печаў без вентыляцыі (тэмпература плаўлення шыхты ў печы 1440 градусаў) пры пастаянных скразняках. У цаху пастаянна стаяла сцяна сплашнога дыму, жоўта-зялёны гар, праз які слаба прасвечваліся ке - расінавыя лямпы – асноўнае асвятленне цэха. Прарэхі ў даху цэху не маглі забяспечыць патрэбнае праветрыванне памяшкання. Знясільваючая праца па дванаццаць гадзін каля верстака рэзка сказвалася на здароўі рабочых, вызывала заўчасную непрацаздольнасць у маладыя гады, асабліва шклодуваў.

Шырока выкарыстоўваўлася дзіцячая праца. Падлеткі 8-14 гадоў працавалі як у асноўнай вытворчасці, так і на дапаможных участках. Выконваючы цяжкую дапаможную работу скляначнікаў, павяртальнікаў, адбівальшчыкаў яны атрымлівалі маленькую заработную плату, менш 50% заробку дарослых. Калі на завод прыязджаў губернскі фабрычны інспектар, дзесятнікі змен хавалі дзяцей за печы закалкі посуду, каб пазбегнуць штрафа за выкарыстанне працы малалетніх. Гаспадары не звярталі ніякай увагі на заўвагі інспектараў і працягвалі ўсяляк выцягваць ад гэтага прыбытак.

Жыццёвы ўзровень рабочых быў вельмі нізкім. Жыллёвыя ўмовы былі не лепшыя. Побач з заводам быў пабудаваны 2-х павярховы драўляны дом, у якім размяшчалася кантора завода і жыў тэхнічны персанал. Некалькі пазней было пабудавана пяць хат барачнага тыпу з гарбылёў. Сцены ўнутры былі засыпаны апілкамі. Тыя, хто добра і доўга працаваў, атрымлівалі ад гаспадароў жыллё, але калі ў чым-небудзь рабочы “праштрафіўся, то расправа была хуткай і бязлітаснай.

Пашыраўся рознічны гандаль. Таржкі праводзіліся 1 кастрычніка - у Бірчы, 23 снежня - у Панкратавічах, 24 чэрвеня і 26 кастрычніка - у Малых Бортніках, 9 мая - у Цялушы, 30 жніўня - у Кавалях. Звычайна сяляне прывозілі на таржкі і кірмашы зерне, скот, драўляны ці гліняны посуд, гародніну, дровы, каб атрымаць за іх грошы дзеля выплаты падаткаў і пакупкі прамысловых тавараў у мяшчан.

З 80-х гадоў пачаў развівацца сталы лавачны гандаль. Так, у Мінскай губерніі колькасць выданых на права гандлю дакументаў узрасла з 1879 па 1896 год ад 4656 да 15837. Дробязныя лаўкі былі ў Малых Бортніках, Міхалёве, Турках, Кавалях, Новіках. У Вялікіх Бортніках і Дуброве было нават па дзве лаўкі.

 

Як жылі ў раёне ў канцы ХІХ стагоддзя

З сапраўдным карэнным беларусам можна было пазнаёміцца толькі ў вёсцы, сярод лясоў і балот. Наогул беларусы прадстаўляюць сабой ці не самы чысты тып славянскага племя. Гэта тлумачыцца тым, што беларускае племя ў сваім гістарычным мінулым не злівалася з іншымі народнасцямі, тады, калі вялікаросы, займаючы землі фінскіх пляменаў, змешваліся з імі, а маларасійскае племя прадстаўляе сабой вельмі стракатую мяшаніну старажытнарускіх пляменаў з цюрскімі народнасцямі.

Беларуская народнасць ніколі не падвяргалася заваяванню не славянскага племя. Зліццё з Літвой, а затым з Польшчай не паўплывала на змяненне беларускага тыпу, так як з Літвы і з Польшчы пераходзіла ў рускія землі выключна дваранства, прытым у невялікай колькасці.

Беларускі дыялект з’яўляецца пераемнікам гаворкі, якой размаўлялі старажытныя крывічы, напэўна, і дрыгавічы. Гэтая гаворка адрознівалася ад агульнарускай мовы ў ХШ-XIV стст.

Беларусы ў асноўным сярэдняга росту. Яны адрозніваюцца светлым колерам скуры, а жанчыны вельмі часта валодаюць тонкімі рысамі твару і маюць светлыя ці светла-русыя валасы і з’яўляюцца пераважнымі сярод беларускага насельніцтва, так як і серы ці блакітны колер вачэй. У беларуса звяртае на сябе ўвагу мяккасць у рысах твару, якую ўдала дапаўняе лагодны позірк серых ці блакітных вачэй.

У беларускіх вёсках было мала зеляніны, так як сады тут вельмі рэдкія. "В Бобруйском уезде и г. Бобруйске из садов хозяева извлекали кое-какую пользу, отдавая их в аренду евреям и старообрядцам"... З груш вельмі цудоўная “сапежанка", якую Казімір Сапега вывез з Венгрыі і развёў у Бабруйскім і Іегуменскім уездах. Затое ўстройства двароў дыхае гаспадарлівасцю. У супрацьлегласць маляўнічым малароскім беленькім мазанкам, абнесеныя напаўразваленаю агароджаю - двор беларускага селяніна пабудаваны грунтоўна. Хаты ў сяле большай часткай выстройваюцца ў лінію. Жылыя хаты даволі шырокія. Жыллё стаіць не адзінока: да яго прыбудоўваюцца сенцы, якія маюць такую ж шырыню, што і хата, але некалькі вузейшыя, і непасрэдна да сенцаў прымыкае клець ці істопка. Клець звычайна бывае такіх жа памераў, як і хата. За істопкай у адну лінію цягнуцца хлявы. У багатых гаспадарках хлявы ідуць вакол двара чатырохвугольнікам, заканчваючыся насупраць хаты амбарам, які называецца клуняю. Паміж хлявамі, звычайна насупраць варот, наладжваецца паветка - крытае памяшканне, з двух ці трох бакоў запу-шчанае сценамі. Тут захоўваўся сельскагаспадарчы інвентар, вазы, наколатыя дровы і інш. За лініяй хлявоў цягнуліся агароды.

Важную частку ў гаспадарчых пабудовах прадстаўляла гумно. Гумны выстрайваліся ці за агародамі, ці ў рэдкіх выпадках за сялом. Па знешняму выгляду гумно няцяжка было адрозніць ад іншых пабудоў, яно мела пры невысокіх сценах высока прыпаднятую крышу, якая ўтварае шырокі навес з боку выезда. Гумно акружана лужком, на якім часта ўзвышаўся высокі пераплет - два высокія стаўбы, злучаныя папярэчнымі жэрдкамі, у якія ўкладваліся снапы для прасушкі. У сярэдзіне шырокага боку гумно мела вароты, на супрацілеглым баку таксама знаходзіліся вароты. Сярэдняя частка гумна занята токам - гліняным полам, старанна ўтрамбаваным; на таку праходзіла малацьба. На гумне знаходзілася сушыльня (евня, рея, осеть, овин). Сушыльня - гэта невялікая пабудова з выкапанай унутры ямай, у якой раскладваўся ў час сушкі агонь; над ямай рабіліся рашоткі, на якія складваліся снапы. Вымалачаны хлеб трапляў (складваўся) у клуні. Часта на лужках снапы складваліся ў скірды. Яны нават захоўваліся некалькі гадоў, складаючы для сялян "капиталы».

Да надворных пабудоў адносіліся бані, будаваліся яны галоўным чынам у Віцебскай, Магілеўскай і Мінскай губерніях (абласцях), у паўднёвых рэгёнах парыліся ў вялікіх пячах. Бані будаваліся мініяцюрных памераў, з маленькімі перадбаннікамі. Беларус любіць свою "лазенку", а маці бралі нават грудных дзяцей. Старанна распарваючы свае цела венікам, беларус ахвотна бег акунуцца побач у возера ці рэчку, каб з новымі сіламі аддацца баннаму задавальненню.

Беларуская "хата" заўсёды будуецца на вуліцу (фасадам) і мела ўваход з двара. Страха ставілася высокая і пакрывалася большай часткай саломай ці дранкай: вонкавая сцяна страхі стаіць атвесна, зрэдку аздаблялася разьбой на бакавых дошках, упрыгожваліся разьбой і вокны, якія выходзілі на вуліцу. Хаты былі бравенчатыя з сасновага ці яловага дрэва. Фундамента не рабілі, акружаючы знешне хату завалінкай (прызбай).

Унутраны выгляд беларускай хаты адпавядае знешняму. Дрэнна абцясаныя з унутранага боку броўны абы як змазываліся глінай і мелам. Столь рэдка бялілася. Пол дашчаты. Упрыгожанняў амаль няма. Іконы абвешаны рушнікамі. Рушнікі на канцах вытканы нескладаными ўзорамі. Сярод ікон распаўсюджана Св. Георгія. Усё астатняе ўбранства складаецца са стала, які стаіць перад лаўкамі ў вуглу пад абразамі, яны зроблены з тоўстых дубовых дошак і цягнуцца каля дзвух сцен - левай ад увходу і той, якая супраць дзвярэй. Направа ад увходу знаходзіцца вялікая печ, якая займае часам каля чвэрці ўсяго памяшкання. Паміж печчу і сцяной знаходзіліся палацідашчатые нары, на якіх спяць. Ва многіх хатах сустракаліся краваці вялікія, на якіх спала амаль ці не цэлая сям’я. З левага боку каля дзвярэй звычайна стаялі кросны ці верстакі, нескладаныя ткац¬кія і сталярныя станкі. Замест стулаў служылі скамейкі, зрэдку стулы грубай работы.

На палаці залязалі старыя і дзеці, ці на печ. Часта паміж печчу і сцяной рылася яма, якая служыла пограбам. У ёй (падполе) трымалі ў зімовую сцюжу цялят і ягнят, яна за¬рашочвалася. Печы бывалі кірпічнымі і глінабітнымі і служылі многім назначэнням, з вонкавага боку меліся пячуркі (паглыбленні), у якія гаспадыні клалі лучыну, рукавіцы і там іх сушылі. Для асвятлення выкарыстоўваліся свяцільнікі-каміны. Да столі прымацоўвалася варонка, выплеценая з лазы, абмазаная глінай, да яе (коміну) падвешвалася "жароўня", на якой запальвалі лучыну, дым жа ішоў у трубу печы.

З хаты дзверы вялі ў прасторныя сенцы. У сенцах стаялі ручныя жорны, кадкі, ступы. Летам гаспадыні выносяць у сенцы свае кросны. Летам яны служылі і сталовай для сям’і. З сенцаў дзверы вялі ў клець. Яе будавалі даволі крэпка, так што пры разрастанні сям’і гэтае памяшканне магло ператварыцца ў цёплае. Клець служыла для складвання гаспадарчых прыпасаў і наогул скарбу. Тут стаялі кублы, якія замянялі сундукі і камоды.

Адзенне беларусаў было вельмі простым. Ніжняя частка мужчынскага адзення складалася з рубахі рускага кроя, г. зн. з касым воратам і вельмі вузкім варатніком. Варатнік часам вышываўся чырвонай цясьмой. Рубашкі насіліся навыпуск і нязменна падпераязваліся асобым поясам. Паверх сарочкі надзявалі "камызельку", жылет з сукна ці халсціны, які зашпільваўся гузікамі ці шнуркамі.

Першае верхняе адзенне ўяўляла сабой "насоў" двух тыпаў: з нізенькім варатніком і высокім "каўняровым", той і другі шыўся з халста. Насоў з кароткім варатніком шыўся ў талію з карманам высокім, як балахон.

Світка ці сярмяга з шэрага сукна дамашняй выпрацоўкі можа быць прызнана нацыянальным адзеннем беларуса. Гаспадар без світы можа прымаць гасцей, але адпраўляючыся ў царкву, прымаючы ганаровых гасцей, абавязкова надзене світу з шырокым у некалькі абхватаў поясам.

Верхняе адзенне зімой уяўляла сабой аўчынны нагольны тулуп (кажух), які бывае ці длінным (у дарогу), ці кароткім (для работы каля дома). Паверх тулупаў у халодную пагоду нацягваўся армяк. Тулуп і світа падпаясваліся поясам. Пояс у беларусаў іграў вельмі важную ролю, ён лічыўся ўпрыгожаннем.

Тыповым галаўным уборам, які хутка стаў выцясняцца картузамі, была маргелка, высокая шапка з тоўстага сукна, з каторага рабілася світка. Яна з’яўлялася ўсечаным конусам з завернутымі ўверх невялікімі краямі. Такая шапка - маргелка ўжывалася зімой і летам, часам насілі "брыль", шы-рокаполую саломенную шляпу.

Жаночае адзенне складаецца з сарочкі, юбкі (спадніцы), кофтачкі, якая зашпільвалася на адзін гузік каля варатніка з кароткімі паламі, якія ледзь даходзяць да паясніцы (ці кітліка-шнуроўкі), плотна аблягаючую грудзі і спіну, нагадваючыя карсет. Гэты нарад дапаўняўся фартухом. У канцы XIX стагоддзя спадніцы ўжо шыліся з сітцу. Старажытная спадніца рабілася з белай халсціны ці хатняй шарсцяной тканіны. Нарадная шарсцяная юбка (андарак) была сіняга, чырвонага, сіняга з чырвоным колераў. З такога сукна колеру рабіліся кітлікі.

Верхняе адзенне не адрознівлася ад мужчынской, насілі такія ж світы, кажухі, як і мужчыны. Замужнія жанчыны на плечы накідвалі хусткі. Дзяўчаты насілі сраспушчаныя косы, пераплеценыя лентамі, часам павязвалі хусцінку, подвязаную пад падбародкам. Непакрытая галава - прыкмета дзявоцкасці.

Жаночы галаўны ўбор у замужніх: хустка, у пярэднюю частку галавы накладвалася асобая насцілка ільну, хустка прыкрывал верхнюю частку ілба і плотна ахоплівала ўсю галаву, завязвался яна на ілбе - атрымлівалася як бы два рагі.

І некалькі слоў аб абутку: лапці шырока былі распаўсюджаны як сярод мужчын, так і срод жанчын. "Чаравікі" (башмаки) больш насілі дзяўчыны і маладыя жанчыны, а больш пажылыя мужчыны насілі сапагі. Дзіцячае адзенне практычна не адрознівалася ад адзення дарослых. Так выглядалі нашы продкі ў канцы ХІХ стагоддзя.

 

Сялянскія хваляванні

“Вызваленне” сялянства ў цэлым не палепшыла становішча былых прыгонных, беларуская вёска не выйшла не лепшы шлях. Вось як пісаў аб гэтым Ф.Багушэвіч: “А цяпер? Ой, штосьці кепска выходзіць! Цяпер ці не болей стала паноў? Не надта свабодна ў гэтай свабодзе. І давай я лічыць паноў новых зноў: стараста, соцкі, пісар, старшыня, пасрэднік, ураднік, асэсар і суд, з’езд міравы і сход… аж паднялася са страху чупрына, аж пальцаў не стала на ўвесь гэты шчот”. Вёска глуха шумела, з’яўляліся звесткі аб “беспорядках».

Польскае нацыянальнае паўстанне 1863 г. ускалыхнула і Беларусь. Маніфесты і спевы польскіх гімнаў у гарадах і мястэчках хутка змяніліся арганізацыяй паўстанцкіх атрадаў. Варшаўскі рэвалюцыйны камітэт прызначыў у губерні і паветы ваяводаў, якія мелі тут грамадзянскую і ваенную ўладу. Камітэт паўстанцаў прызначыў начальнікам Бабруйскаага павета памешчыка Чарніхоўскага.

Недавольства сялян выклікала тое, што ўвесь лес належаў памешчыкам ці казне: жыхары вёсак не маглі нават секчы дровы для сваёй гаспадаркі ў навакольных лясах. У 1867 годзе сяляне вёсак Цыўнавічы і Панюшковічы вырашылі самавольна секчы казенны лес. У маі 1886 года сяляне вёскі Мальева самавольна пасвілі скот у памешчычым лесе і былі выгнаны памешчычай лясной стражай. У чэрвені 1886 года “Мінскі лісток” пісаў аб падзеях у вёсцы Кавалі. Сяляне гэтай вёскі пасвілі сваю жывёлу (200 шт) на зямлі мясцовага памешчыка, з-за гэтага адбылося сутыкненне паміж імі і рабочымі памешчыка. У маі і кастрычніку 1905 года сяляне зрабілі патравы ў маёнтку Рыння. У чэрвені 1905 года адбылася забастоўка сялян з маёнтка Міхалёва. У студзені 1914 года 10 чалавек сялян сяла Цялуша забілі лясніка эканоміі.

Як вядома, у 1914 годзе пачалася першая сусветная вайна. З 18 ліпеня 1914 года беларускія губерніі былі аб’яўлены на ваенным становішчы. У час першай сусветнай вайны на тэрыторыі сучаснага Бабруйскага раёна ваенныя дзеянні не вяліся. Але ж разгаральныя ваенныя павіннасці нанеслі вялікую шкоду сялянскай гаспадарцы. Нягледзячы на жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым, узнікалі стыхійныя выступленні, якія былі выражэннем глыбокага незадавальнення працоўных сваім становішчам, памешчыкамі і вайной. Так, у Мінскай губерніі ў ліпені 1914 года было разгромлена 12 памешчычых маёнткаў. 19 ліпеня 1914 года ў Бабруйскім павеце была абвешчана мабілізацыя запасных на вайну. Сяляне імкнуліся ўхіліцца ад мабілізацыі. Часта мабілізацыя суправаджалася бяспарадкамі.

Сапраўдным бедствам у гэты час сталі бежанцы. Галодныя і раздзетыя бежанцы захоплівалі хлеб, секлі і палілі лясы. У чэрвені 1915 года быў створаны спецыяльны атрад на чале з паліцмейстрам Бабруйска (1200 чалавек), каб “не допустить никаких последствий со стороны беженцев по отношению к чужим имениям».

Вайна цяжка адбілася на гаспадрцы Беларусі. На фронт была адпраўлена палова ўсіх працаздольных мужчын. У выніку многія гаспадаркі засталіся зусім без работнікаў, у дадатак да гэтага, насельніцтва прыцягвалася да абарончых работ, мабілізавалася на ўборку ўраджая ў памешчычых маёнтках. Цяжкім ярмом для сялян былі масавыя рэквізіцыі жывёлы, фуражу і прадуктаў харчавання.

Такім чынам, вайна абвастрыла супярэчлівасці тагачаснага жыцця і паскорыла набліжэнне рэвалюцыйных змен на Беларусі.

 

Народная асвета

Да сярэдзіны ХІХ стагоддзя асноўным тыпам навучальных устаноў былі школы граматы. Яны звычайна змяшчаліся ў дамах дзячкоў, святароў ці сялян. Выкладчыкамі былі святары ці проста сяляне, якія ўмелі пісаць. Грошай ці падтрымкі ад казны школы не атрымлівалі: субсідзіі абмяжоўваліся толькі добраахвотнымі дзеяннямі бацькоў вучняў і былі вельмі нязначнымі. У такіх умовах пытанне было не ў тым, каб было каму і дзе вучыць, таму дзяцей вучылі проста, хто і як умеў і як вучыліся самі. Вядома, што ў такіх школах дзеці нават не навучыліся грамаце.

Але ж развіццё гаспадаркі, змены ў грамадскім жыцці ўнеслі новыя рысы ў сістэму пачатковага навучання.

Па-першае, праваслаўная царква звяртае ўвагу на выхаванне дзяцей.

Праваслаўныя святары засноўвалі спачатку школы толькі па свайму жаданню, добраахвотна. Пазней усе свяшчэннікі былі абавязаны, па меры магчымасці, засноўваць такія школы.

Менавіта таму, што ў царкоўна-прыходскіх школах выкладчыкамі былі святары - выпускнікі семінарый, навучанне тут было лепш, чым у школах граматы, а пазней - у народных вучылішчах. Акрамя таго, такія школы мелі больш сродкаў, бо святары атрымлівалі пэўныя субсідзіі ад епархіі на іх падтрыманне.

Царкоўна-прыходская школа звычайна стаяла побач з царкоўным дваром, а то і наогул дзеці прыходзілі ў царкву: школа мела адно-два класныя памяшканні, камору і кладоўку для рознага школьнага скарбу. Часта царкоўна-прыходскія школы змяшчаліся ў хатах святароў, дзячкоў, а таксама нават у сялянскіх хатах па чарзе, панядзельна. Царкоўна-прыходскія школы былі ў Панюшковічах, Панкратавічах, Міхалёве. У Панкратавічах школа была заснавана ў 1887 годзе, а ў пачатку ХХ стагоддзя яна была ператворана ў аднакласнае народнае вучылішча; школа ў Міхалёве была заснавана ў 1884 годзе, у 1880-1881 годзе тут вучыліся 34 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі.

Акрамя царкоўна-прыходскіх школ існавалі так званыя школы граматы. Такіх школ на бабруйшчыне было 8: у Гародчыне, Пусташцы, Жарабцах (цяпер Юр’ева), Варатыні, Аўсімавічах, Фартунах, Коўрыне, Пятровічах. Школы граматы пачалі атрымліваць ад казны падтрымку толькі ў другой палове ХІХ стагоддзя. Былі распрацаваны агульныя праграмы для аднагадовых народных вучылішчаў (так пачалі называцца школы гаматы), створаны дырэкцыі народных вучылішчаў, якія займаліся пытаннямі пачатковай адукацыі.

Асноўнымі прадметамі ў такіх школах былі: Закон Божы, руская мова, чытанне і пісьмо па кнігах грамадскай і царкоўнай граматы, першыя чатыры дзеянні арыфметыкі, царкоўнае пенне. Усе прадметы павінны былі выкладацца па падручнікам, зацверджаным Міністэрствам народнай асветы ці духоўным ведамствам. Вучэбных дапаможнікаў было мала. Часта на ўвесь клас была адна кніга. Сшыткаў вучні не мелі, пісьмовыя працы яны выконвалі грыфелем на дошцы. Відавочна, што такія школы не вырашалі праблему пачатковай сялянскай адукацыі.

Асноўнай жа перашкодай уладкаванню першапачатковых школ было тое, што сяляне павінны былі даваць асноўныя сродкі для іх ўтрымлівання. Гэта прыводзіла да таго, што ўзровень народнай асветы і колькасць пісьменнага насельніцтва заставаліся нізкімі.

Шмат народных вучылішчаў былі заснаваны на бабруйшчыне ў пачатку ХІХ стагоддзя (Обча, Восава, Забудзькі, Мікулічы, Продзвіна, Стасеўка, Орсічы, малыя Бортнікі, Рымаўцы, Барбарава).

 

З гісторыі царкоўных школ

Бабруйшчыны

У другой палове Х1Х - пачатку XX стагоддзяў сістэму народнай адукацыі сучаснага Бабруйскага раёна, акрамя народных вучылішчаў, складалі царкоў-напрыходскія школы i школы граматы. Яны адкрываліся ў праваслаўных прыходах пры царквах i падпарадкоўваліся ўпраўленню Мінскай eпapxii. Асноўнымі навучэнцамі царкоўных школ з'яўляліся дзеці сялян, якія складалі пераважную большасць насельніцтва, сярод якога панавала масавая непісьменнасць.

Адкрываючы царкоўныя школы, святары мелі мэту: распаўсюдзіць пэўныя веды i павышаць узровень пісьменнасці сярод шырокіх мас сялянства. Другая задача - умацоўваць у народзе ўплыў праваслаўнай веры.

У межах сучаснага Бабруйскага раёна працэс стварэння царкоўных школ ішоў у параўнанні з іншымі раёнамі менш інтэнсіўна. Згодна звестак Мінскай епapxii, на тэрыторыі раёна ў 1890-1991 г.г. дзейнічала толькі 10 царкоўных школ, з ix толькі дзве царкоўнапрыходскія, а астатнія - школы граматы. У адрозненне ад царкоўнапрыходскіх, школы граматы давалі ніжэйшы аб'ём ведаў. Але, i ў адных, i ў другіх школах дзеці праходзілі аднолькавыя прад¬меты: Закон Божы, рускую i царкоўнаславянскую мовы, чытанне, арыфметыку, спевы. Галоўнымі прадметамі з'яўляліся Закон Божы i царкоўныя спевы. Усе дысцыпліны дазвалялася весці толькі на рускай мове.

Заняткі на Бабруйшчыне ў школах граматы пачыналіся з кастрычніка, а часам i з лістапада, калі заканчваліся палявыя работы, i працягваліся да пачатку веснавых сельскагаспадарчых работ. У астатні час года сяляне свaix дзяцей у школы не адпускалі, бо яны павінны былі няньчыць свaix маленькіх брацікаў ці сястрычак, пасвіць жывёлу i г.д. Настаўнік атрымліваў заробкі толькі за вучэбны час, калі ў школе ішлі заняткі.

 

Кароткія даведкі аб кожнай школе. 

Аўсімавіцкая школа граматы Туркоўскага прыхода адкрыта была ў 1888 годзе ў вёсцы Аўсімавічы. Размяшчалася ў нанятай хаце. У 1890-1891 навучальным годзе тут вучыліся 9 хлопчыкаў i 2 дзяўчынкі. Настаўнікам тут працаваў выпускнік народнага вучылішча селянін Г.Л. Архіпенка. Заробак яго складаў 12 рублёў за вучэбны час. Загадчыкам школы i адначасова выкладчыкам Закона Божага быў свяшчэннік Туркаўскай прыходскай царквы, выхаванец Чарнігаўскай духоўнай семінарыі К. Падольскі.

 

Брожская школа граматы створана ў 1889 годзе ў сяле (цяпер веска) Брожа. Размяшчалася яна ў наёмнай хаце. У1890-1891 навучальным годзе школу наведвалі 10 хлопчыкаў, за настаўніка быў выхаванец народнага вучылішча селя-нін С.Ф. Грынь. Яго заробак складаў 15 рублёў за вучэбны час. Загадваў школай i выкладаў Закон Божы свяшчэннік Брожскай прыходскай царквы А. Савіч.

 

Варатынская школа граматы Туркаўскага прыхода адкрылася ў 1887 годзе ў сяле (цяпер веска) Варатынь. Размяшчалася ў наёмнай хаце. У 1890-1891 навучальным годзе тут вучыліся 11 хлопчыкаў i 2 дзяўчынкі. Настаўнікам праца ваў выпускнік народнага вучылішча селянін Ц.А. Пракопчык. За вучэбны перыяд ён атрымліваў 12 рублёў. Загадчыкам школы i выкладчыкам Закона Божага быў выхаванец Чарнігаўскай духоўнай ceмінарыi, свяшчэннік Туркаўскай прыходскай царквы К. Падольскі.

 

Жылінцаўская школа граматы Цялушскага прыхода адкрылася ў 1889 годзе ў вёсцы Жылінцы. У1890-1891 навучальным годзе школу наведвалі 10 хлопчыкаў. Настаўнікам працаваў адстаўны ўнтэр-афіцэр К. Шкрадзюк. Яго заробная плата за вучэбны час была 25 рублёў. Загадваў школай выкладчык Закона Божага выхаванец Мінскай духоўнай семінарыі, свяшчэннік Цялушскай прыходскай царквы Ф.Кляеўскі.

 

Коўрынская школа граматы Туркоўскага прыхода была створана ў 1887 годзе ў вёсцы Коўрына. У1890-1891 годзе ў ёй набывалі веды 10 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. Іx настаўнікам быў селянін, выхаванец народнага вучылішча A.M. Фесюк. У гэтай школе ён працаваў першым настаўнікам, атрымліваў заробак за вучэбны перыяд у 12 рублёў. К. Падольскі, свяшчэннік Туркаўскай прыходскай царквы загадваў школай i выкладаў Закон Божы.

 

Міхалёўская царкоўнапрыходская школа была заснавана ў 1884 годзе ў сяле (цяпер веска) Міхалёва-1 i размяшчалася ў наёмным памяшканні. У 1890-1891 навучальным годзе ў школе навучаліся 34 хлопчыкі i 3 дзяўчынкі. Настаўніцай ў ёй працавала выхаванка Парыцкага жаночага духоўнага вучылішча A.I. Халевінская. Яна атрымлівала заробак за вучэбны перыд 35 рублёў. Загадчыкам школы i выкладчыкам Закона Божага быў свяшчэннік Mixaлёўскай прыходскай царквы А. Ждановіч.

 

Панюшкавіцкая царкоўнапрыходская школа адкрылася ў канцы 19 стагоддзя (не пазней 1890 года) у сяле (цяпер веска) Панюшкавічы. Спачатку яна размяшчалася у царкоўным памяшканні. У 1892 годзе для школы ўзведзены ўласны будынак. Загадчыкам, настаўнікам i выкладчыкам Закона Божага тут быў свяшчэннік мясцовай прыходскай царквы.

 

Пятровіцкая школа граматы Гарбацэвіцкага прыхода створана ў 1888 годзе ў вёсцы Пятровічы. Яна была прызначана толькі для хлопчыкаў I размяшчалася ў наёмным памяшканні. У 1890-1891 навучальным годзе ў гэтай школе набывалі веды 19 хлопчыкаў. 3 дня адкрыцця настаўнікам тут працаваў выхаванец народнага вучылішча А.Я Цімушаў, які атрымліваў 45 рублёў за вучэбны перыяд. Загадваў школай i выкладаў Закон Божы выхаванец Мінскай духоўнай семінарыі, свяшчэннік Гарбацэвіцкай прыходскай царквы П. Антанікоўскі.

 

Панкратавіцкая школа граматы Цялушскага прыхода была адкрыта ў 1887 годзе ў вёсцы Панкратавічы. Размяшчалася ў наёмнай хаце. У 1890-1891 годзе яе наведвалі 9 хлопчыкаў. У якасці настаўніка тут працаваў выхаванец народнага вучылішча К. Ступень, заробак якога складаў 25 рублёу. Свяшчэннік Цялушскай прыходскай царквы Ф.Я. Кляеўскі, выпускнік Мінскай духоўнай ceмiнарыі, загадваў школай i выкладаў Закон Божы.

 

Хімоўская школа граматы Паўлавіцкага прыхода створана ў 1890 годзе ў вёсцы Xімы. Тут вучыліся ў 1890-1891 навучальным годзе 35 хлопчыкаў i 19 дзяўчынак. Першым настаўнікам тут працаваў выхаванец народнага вучылішча, выхадзец з сялян, Еўдакім А. Асіпенка. Загадчыкам школы i выкладчыкам Закона Божага быў выхаванец Магілёўскай духоўнай семінарыі, свяшчэннік Паўлавіцкай прыходскай царквы А. Якубовіч.

3 названых школ толькі адна была прызначана для хлопчыкаў, 9 з ix з'яўляліся школамі агульнага тыпу - у ix маглі вучыцца як хлопчыкі, так i дзяўчынкі. Але дзяўчынак вучылася значна менш, чым хлопчыкаў. Для пераважнай большасці царкоўных школ Бабруйшчыны была характэрна малалікасць навучэнцаў, што бачна з прыведзеных прыкладаў. Усе царкоўныя школы, за выключэннем адной, не мелі ўласных будынкаў, а таму юціліся ў цесных наёмных памяшканнях, якія былі не прыстасаваны для заняткаў. Усе яны ўтрымоўваліся на сродкі сельскіх таварыстваў (сялян). Мясцовыя сяляне ўсведамлялі карысць граматы ў жыцці i таму ставіліся да стварэння i дзейнасці царкоўных школ станоўча. Яны выдаткоўвалі сродкі на аплату працы настаўнікаў, арэнду памяшканняў, на падручнікі. Большасць з настаўнікаў былі малаадукаваныя i малападрыхтаваныя для работы з дзяцьмі.

Галоўная ўвага ў школах удзялялася духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў, а не набыццю ведаў. Кожны ўрок пачынаўся i заканчваўся малітвай. У святочныя i нядзельныя дні вyчнi ўciм класам хадзілі ў царкву на багамолле. Важнае значэнне ў выхаванні школьнікаў мелі царкоўныя спевы, на ўроках якіх дзеці спявалі не толькі малітвы, але i патрыятычныя, i лепшыя народныя песні.

Нягледзячы на адзначаныя недахопы, якіх было значна больш, стварэнне i дзейнасць царкоўных школ на Бабруйшчыне з'яўлялася станоўчай справай. Царкоўнапрыходскія школы i школы граматы былі самымі таннымі i даступнымі для сялянскіх дзяцей. Дзякуючы ім, шмат сельскіх жыхароў станавіліся пісьмен-нымі. А пісьменныя людзі ў той час карысталіся вялікай павагай, iм лягчэй было наладзіць свой быт.

 

Народныя вучылішчы Бабруйшчыны

У 19 стагоддзі сярод сельскіх жыхароў Бабруйшчыны, як i ў іншых раёнах Беларусі панавала масавая непісьменнасць насельніцтва, пераважную большасць якога складалі сяляне. Паводле пepaпicy 1897 г. нават у г. Бабруйску 59,4 працэнты жыхароў былі непісьменнымі. Развіццё эканомікі, прагрэсу i культуры, само жыццё патрабавала пашырэння граматы сярод шырокіх мас сельскага насельніцтва. Таму ў сярэдзіне 19 ст. на Бабруйшчыне пачалі стварацца так званыя народныя вучылішчы, якія ўяўлялі сабой тып свецкай сельскай пачатковай школы. 14 ліпеня 1864 г. было прынята расійскае «Палажэнне аб народных вучылішчах», паводле якога ў гэтых школах вучні праходзілі Закон Божы, простыя дзеянні па арыфметыцы, рускую мову, чытанне i спевы. I хоць народныя вучылішчы лічыліся свецкімі школамі, але ж Закон Божы ў ix быў абавязковым прадметам. Яго вялі святары, а астатнія прадметы - настаўнікі.

У 1-й палове 19 ст. развіццё народнай адукацыі на тэрыторыі сучаснага Бабруйскага раёна адбывалася вельмі марудна. На 1900 г. тут дзейнічала толькі 6 народных вучылшчаў: Бортніцкае, Брожскае, Гарбацэвіцкае, Макаравіцкае, Туркоўскае і Цялушскае.

 

Бортніцкае народнае вучылішча заснавана ў 1863 годзе ў сяле (цяпер вёска) Вялікія Бортнікі. У 1883-1884 навучальным годзе тут вучылася 45 дзяцей (у тым ліку і 1 дзяўчынка), у 1900-1901-107 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. На яе ўтрыманне выдаткоўвалася 200 рублёў з дзяржаўнай казны. Раразмяшчалася яна ў грамадскай хаце, якая складася з двух палоў. У адной палове жыў святар, у другой - размяшчаўся навучальны класс.

Адкрыццю гэтага вучылішча садзейнічала памешчыца Вольга Аркадзьеўна Жамчужнікава (яна была сястрой мужа ўнучкі А.С. Пушкіна - Варанцовай-Вельямінавай у замужастве). Яе маёнтак быў у Бортніках, а маёнтак брата, Варанцова-Вельямінава, у Цялушы. Людзі гэтыя былі адукаваныя, ды і абстаноўка ў краіне (адмена прыгоннага права ў 1661 г.) садзейнічала з’яўленню школ у сельскай мясцовасці. Адкрываліся такія народныя вучылішчы часцей за ўсё пры цэрквах.

З архіўных дакументаў вядома аб некаторых настаўніках, якія працавалі ў народным вучылішчы ў Бортніках. Так, з 1 кастрычніка 1872 года ўступіў на пасаду настаўніка Аляксандр Ковель. Ён скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Атрымаў кватэру і жалаванне 150 рублёў у год.

З 1889 года настаўнікам працаваў Антон Кукула, а ў 1900-1913 г.г. - Зенарый Філіповіч.

Да канца XIX стагоддзя гэта было пяцікласнае вучылішча інтарнатнага тыпу (кажучы сучаснай мовай) са сваёй лазняй, сталовай.

Навучаліся ў ім дзеці з навакольных вёсак.У розны час працавалі настаўнікамі: Міхаіл Хелевінскі, Антон Крайко і некаторыя іншыя. Законанастаўнікамі ў розныя часы былі праваслаўныя свяшчэннікі Андрэй Ждановіч і Фама Кляеўскі.

 

Брожскае народнае вучылішча адчынена ў 1865 г. у сяле (цяпер пасёлак) Брожа. Размяшчалася ў грамадскім будынку. У 1886-87 навучальным годзе вучылася 40 дзяцей (усе хлопчыкі), у 1896-97 - 45 школьнікаў (сярод ix 1 дзяўчынка), у 1900-01 - 48 хлопчыкаў. У розны час тут працавалі настаўнікамі: М.Ф.Валачковіч, (адзін з першых), Н.П. Бярнацкая, С.А. Яфімка i інш. А законанастаўнкамі былі святары: Аляксей Філіпоўскі (першы) i Аляксандр Савіч, які тут выкладаў Закон Божы шмат гадоў (у 1871 г. - пачатку 20 ст.).

 

Гарбацэвіцкае народнае вучылішча створана ў 1865 г. (па іншых звестках у 1869 г.) у сяле (цяпер веска) Гарбацэвічы. Доўгі час яно размяшалася ў грамадскім памяшканні. У 1908 г. для школы зроблены ўласны будынак. У 1883-84 навучальным годзе вучылася 36 дзяцей (у тым ліку 2 дзяўчынкі), у 1900-01 - 50 хлопчыкаў i 3 дзяўчынкі. У розны час у гэтай школе настаўнічалі: П.Ф. Катлоўскі (адзін з першых), М.А. Вержбаловіч, І.Д. Ганчарэнка, які працаваў тут шмат гадоў (у 1886 г. - пачатку 20 ст.). У розны час Закон Божы вялі праваслаўныя святары - Стафан Меляшкевіч, Пётр Антанікоўскі i інш.

 

Макаравіцкае народнае вучылішча знаходзілася ў сяле (цяпер веска) Макаравічы. Адчынена ў апошняй чвэрці 19 ст. (да 1897 г.).

 

Туркоўскае народнае вучылішча заснавана ў 1871 г. у сяле (цяпер веска) Туркі. Спачатку размяшчалася ў грамадскім памяшканні, а з 1896 г. - у cваім уласным будынку. У 1886-87 навучальным годзе вучылася 44 хлопчыкі, у 1900-01 - 125 хлопчыкаў i 7 дзяўчынак. У розны час тут працавалі настаўнікамі: Ф.Р. Турцэвіч (першы), M.I. Казевіч, А.С. Супрановіч, Ігнат Міцкевіч; законанастаўнікамі - праваслаўныя свяшчэннікі Міхаіл Казевіч (ён жа адначасова быў настаўнікам), Кірыл Падольскі i Аляксей Магільніцкі.

 

Цялушскае народнае вучылішча заснавана ў 1863 г. у сяле (цяпер веска) Цялуша. У 1866 г. для школы ўзведзены ўласны будынак. У 1886-87 навучальным годзе тут вучылася 50 дзяцей (усе хлопчыкі), у 1900-1901 - 122 хлопчыкі i 2 дзяўчынкі. Адным з пер¬шых настаўнкаў у гэтай школе працаваў Л.І. Пінчук. У канцы 19-га - пачатку 20 ст. вучыў дзяцей Матвей Ігнатавіч Kaлінoўcкі, яго памочніцай была Марыя Кляеўская. Першым законанастаўнікам тут быу Стэфан Вруцэвіч. У канцы 19-га - пачатку 20ст. Закон Божы выкладаў Фядот Кляеўскі.

Больш ажыўлена развівалася народная адукацыя на Бабруйшчыне ў пачатку 20 ст. У гэты час тут былі створаны народныя вучылішчы ў вёсках: Аўсімавічы (1912 г.), Барбарова (1905 г.), Варановічы (1908 г.), Жарабцы (цяпер Юр'ева, 1908 г.), Забудзькі (1907 г.), Коўрын (1909 г.), Мікулічы (1913 г.), Обча (1913 г.), Осава (1913 г.), Продвіна (1916 г.), Пятровічы (1917 г.), Рымаўцы (1910 г.), Тажылавічы, Xiмы (1904 г.); у сёлах (цяпер вёсках): Варатынь (1902 г.), Кабылічы (цяпер Вішнёўка), 1910 г.), Кавалі (1904 г.), Малыя Бортнікі (1911г.), Панкратавічы (1910 г.). Амаль усе пералічаныя народныя вучылішчы былі агульнага тыпу: у ix маглі вучыцца як хлопчыкі, так i дзяўчынкі. Аднак, як відаць з прыведзеных лічбаў, дзяўчынак вучылася значна менш, чым хлопчыкаў. Але ж імкненне да ведаў было вялікае i ў тых, i ў другіх.

Пераважная большасць школ не мелі cвaix уласных будынкаў, а мясцілася ў цесных грамадскіх памяшканнях (пры валасных праўленнях, цэрквах), або тулілася ў арандаваных сялянскіх хатах.

Народныя вучылішчы Бабруйшчыны ўтрымліваліся за кошт дзяржаўнай казны i мясцовых жыхароў, галоўным чынам сялян. Апошнія выдаткоўвалі сродкі на рамонт i арэнду класных пакояў, зарплату настаўнікам i прыбіральшчыцам, набыццё школьнага абсталявання, на ацяпленне памяшканняў i г.д. 3-за платнага навучання, матэрыяльных цяжкасцей большасці сялян, цеснатых класных пакояў, шмат сельскіх дзяцей не мелі магчымаецей вучыцца нават у такіх школах, якімі былi народныя вучылішчы.

Жалаванне настаўніка народнага вучылішча на Бабруйшчыне было мізэрным. Яно складала ад 150 да 300, а святара - прыкладна 25-40 рублёў у год. Настаўнікі Гарбацэвіцкага, Туркоўскага, Цялушскага i некаторых іншых народных вучылішчаў, апрача асноўнага жaлавання, па рашэнню валасных сходаў атрымоўвалі яшчэ так званую ссыпку, якая ўяўляла сабой падворны збор збожжа прыкладна на 40-50 рублёў у год. Hacтаўнікі забяспечваліся бясплатна кватэрай.

Адметнай рысай для народных вучылішчаў Бабруйшчыны з'яўлялася тое, што ў ix працавала шмат выхаванцаў Нясвіжскай i Маладзечанскай настаўніцкіх семінарый, а законанастаўнікамі ў асноўным былі праваслаўныя свяшчэннікі - выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі. Часам настаўнікамі працавалі людзі, якія не мелі неабходнай педагагічнай кваліфікацыі.

Аднак, нягледзячы на недахопы, стварэнне i дзейнасць народных вучылішчаў у межах сучаснага Бабруйскага раёна, як i іншых рэгіёнаў Магілёў – шчыны, мела для таго часу прагрэсіўнае значэнне. Яны садзейнічалі пашырэнню пісьменнасці сярод сялян, росту cвядомасці сельскіх жыхароў, цікавасці да ведаў i вучобы ў вясковых дзяцей.

Пасля 1917 года Варановіцкае, Гарбацэвіцкае, Забудзькаўскае, Коўрынскае i многія іншыя народныя вучылішчы Бабруйшчыны былі пераўтвораны ў савецкія пачатковыя школы (працоўныя школы 1-й ступені).

 

Рэлігія і царква

У кнізе «Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением к ней же относящихся», складзенай генерал-маёрам Міхаілам Восіпавічам Без-Карніловічам і выдадзенай у 1855 годзе ў Санкт-Пецярбурзе апісваецца рэлігійная сітуацыя ў Беларусі пасля далучэння да Расіі.

Больш за 3/5 насельніцтва бабруйшчыны былі ўніятамі. Уніяцкая царква пачала існаваць тут з ХУІ стагоддзя, калі ў 1596 годзе на саборы ў Брэсце было абвешчана аб'яднанне каталіцкай царквы з праваслаўнай на тэрыторыі Беларусі і Украіны, ва ўмовах падначалення праваслаўнай царквы папе рымскаму і прыняцця каталіцкай дагматыкі пры захаванні праваслаўнай царквой сваіх абрадаў і набажэнства на роднай мове і дапушчэнні шлюбаў белага духавенства. Але пазней палітыка царскага ўраду змянілася (перш за ўсё пасля польскага паўстання 1830-31 гадоў), праваслаўныя епіскапы імкнуліся вярнуць уніяцкую царкву і ўніятаў да “истинного благочестия».

К сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў Мінскай губерніі было 535 праваслаўных прыходаў. Але ж сяляне былі даволі абыякавыя ў справах веры. У другой палове гэтага ж стагоддзя праваслаўнае веравызнанне стала пануючым на бабруйшчыне. У Бабруйскім павеце было 59 прыходаў. Сем з іх было на тэрыторыі сучаснай бабруйшчыны. Сродкамі для існавання цэркваў былі: маёнткі з рознымі ільготамі, штогадовая дзесяціна, штогадовы ўзнос грошаў ад кожнага двара, грошы ад продажу мёду і інш. у храмавыя святы, дабрачынныя даянні, кружачны збор, збор грошаў у час кірмашоў і крыжавых ходаў, штатнае жалаванне. Так, у першай палове ХІХ стагоддзя пры кожнай царкве была зямля - 33 1/3 дзес. Яна распарадкоўвалася паміж святаром і прытчам: святар меў 10 дзесяцін, якія апрацоўвалі прыхажане ці аддавалі грошамі; прытч апрацоўваў свой пастарунак за ўласны кошт, дамы будавалі і рамантавалі таксама прыхажане.

 

У Бабруйскім краязнаўчым музеі маюцца звесткі пра наступныя цэрквы Бабруйскага раёна:

  • Іоана Прадцечанская царква 5 класа, драўляная (сяло Малыя Бортнікі), 1884 года пабудовы. Да яе адносілася Ражства-Багародічная драўляная царква ў Пархімкавічах, у якой знаходзілася мясцова-пачытаемая цудатворная ікона Богамаці. Па мясцоваму паданню, у даўнія часы, нейкі стары, якога звалі Парфеній, знайшоў у лесе на беразе рэчкі малую ікону Богамаці і з пачуцця глыбокай пашаны да знойдзенай святыні пабудаваў тут хацінку, дзе і змясціў святую ікону. Стары вёў тут пустэльніцкі лад жыцця. Навакольныя жыхары, даведаўшыя пра яўленую ікону, сцякаліся сюды на паклон ёй, а пасля сталі сяліцца каля жытла старога. Па прозвішчу старога і сяло назвалі Пархімкавічы. А яшчэ пазней на месцы хацінкі была пабудавана царква, і ў ёй змешчаны спіс з яўленай іконы ў вялікім памеры. Нейкі пан, вылячыўшыся ад цяжкага нядуга ў Пархімкавіцкай царкве, упрыгожыў гэтую ікону срэбранай рызай;
  • Распаложэнская Багародзічная царква, 5 класа, драўляная (в. Гарбацэвічы). У ёй знаходзілася мясцовая пачытаемая цудатворная ікона Богамаці. Да ліку дабрадзеяў гэтай царквы належаў памешчык Фама Грыневіч. Былое апісанне цудаў ад гэтай іконы Богамаці у 1812 годзе, разам з іншымі дакументамі, страчана. Па мясцоваму паданню яна з’явілася за 200 гадоў таму нейкаму пасяляніну Калтуну, на ліпавым дрэве ў лесе, на тым самым месцы, дзе існавала Распаложэнская царква. Да яе належала Прэабражэнская драўляная царква ў в.Баранавічы;
  • Пакроўская драўляная царква (п.Глуша) належала Косьма- Даміанаўскай, 4 класа драўлянай царкве ў мястэчку Гарадок. Да яе ж належала і Ражства-Багародзічная царква вёскі Вільча;
  • Георгіеўская царква, 5 класа, драўляная царква (сяло Дваранінавічы). Пабудавана ў 1832 годзе памешчыкам Робертам Прушаноўскім. Штатнага жалавання прытчу 236 руб., зямлі прысядзібнай 1,5 дзесяціны, ворнай зямлі і сенажацей 3 валокі. Прыхажан: мужчын – 407, жанчын – 407. Да яе належала Пакроўская кладбішчанская драўляна царква ў в.Бірча. Пабудаваная памешчыкам Іванам Масцерам;
  • Троіцкая царква, 5 класа, драўляная царква сяла Зелянковічы. Пабудавана прыхажанамі ў 1776 годзе. Да яе прыналежала Васілеўская драўляная царква ў в. Зубарэвічы, пабудаваная прыхажанамі ў 1774 годзе;
  • Іоана-Багаслоўская, 4 класа, драўляная царква сяла Міхалёва. Пабудавана ў 1774 годзе невядома кім, а ў 1824 годзе перабудавана памешчыкам Касперам Келчэўскім. Штатнага жалавання 256 руб., прыхажан: мужчын – 805, жанчын - 861. Да яе адносіцца кладбішчанская царква ў імя святога Іоана Прадцечы (вёска Кавалі). Пабудавана ў 1827 годзе, драўляная;
  • Свята-Троіцкая царква, 5 класа, драўляная у сяле Туркі. Пабудавана памешчыкамі Булгакавымі ў 1804 годзе, а памешчыкі Стэфан і Аляксандр Скорыны з’яўляліся яе дабрадзеямі. Штатнага жалавання 236 руб., зямлі 36 дзесяцін. Прыхажан: мужчын – 474, жанчын – 474. Колькасць раскольнікаў-беспапоўцаў у слабадзе Турках невядома.
  • Свята-Троіцкая царква сяла Цялуша, 5 класа, драўляная. Пабудавана ў 1830 годзе памешчыцай Марыяй Галахвоставай. Штатнага жалавання 206 руб., зямлі 33 дзесяціны. Прыхажан: мужчын – 723, жанчын – 723. Колькасць раскольнікаў невядома. Да яе прыпісана Міхайлаўская, у сяле Панкратавічы, драўляная царква. Пры ёй ворнай зямлі і сенажацей 3 дзесяціны.

 

Так выглядала ў свой час царква ў Цялушы. Пабудавана яна была на рубяжы 19-20 стст. з цэглы. Руставаны цокаль з ружовага пясчаніку.

babruischina kroki cerkov cyalusha

 Царква лічыцца помнікам архітэктуры псеўдарускага стылю

У вёсках Багушоўка, Туркоўская Слабада, Амеленская Слабада жылі стараверы. Першыя стараверы з’явіліся на Беларусі ў другой палове ХУІІ стагоддзя. Калі сабор у 1667 годзе ў Маскве абвясціў анафему раскольнікам, то маскоўскі поп Касьма з 12 сем’ямі самых адданых прыхажан збег “на рубеж літоўскі”. Тут у яго быў прыяцель, адзін з сотнікаў старадубскага палка, які даў для жыцця мястэчка Панураўку. Сюды пазней прыязджалі стараверы і адсюльяны рассяляліся па Беларусі. Часткова стараверы сяліліся на землях, арандаваных у памешчыкаў, якія ахвотна прымалі смятлівых і заможных вялікаросаў, што плацілі добрыя аброкі; некаторыя з раскольнікаў куплялі ў памешчыкаў зямлю ў лясах, а памешчыкі ахвотна прадавалі гэтыя пусташы. Стараверы не зліваліся з мясцовым беларускім насельніцтвам. Галоўнымі іх заняткамі былі гандаль, промыслы і агародніцтва. У Багушоўцы і Амеленскай Слабадзе былі пастаялыя двары і піўная лаўка. Раскольнікі бабруйшчыны належалі да беспапоўшчынскай секты філіпаўскага толку. Яны прызнавалі толькі адно таінства хрышчэння, лічылі, што кожны можа адпраўляць набажэнства з умовай, што ён павінен быць халасты ці ўдовы. Вось чаму стараверы не прызнавалі духавенства і самі выбіралі паважаных людзей - духоўнікаў ці настаўнікаў.

Існавалі на бабруйшчыне і два яўрэйскія малітоўныя дамы - у Даманове-2 і ў Дуброве (цяпер Красная Дуброва). Час заснавання першых яўрэйскіх паселішчаў невядомы, але ж першы царскі ўказ, які дазваляў яўрэям пераходзіць у земляробскае саслоўе выйшаў у 1835 годзе, а ў 1844 годзе выйшла палажэнне аб яўрэях-земляробах, якое давала ім ільготы і нават матэрыяльную дапамогу ад казны. У яўрэйскіх паселішчах і існавалі малітоўныя дамы.

 

Дарогі і паштовая служба

raioni babruischina pochtaДалучэнне Беларусі да Расіі суправаджалася зменамі ў розных сферах жыцця, у тым ліку і ў паштовай службе. У першай палове ХІХ стагоддзя ўздоўж ваенна-камунікацыйных альбо паштовых дарог бабруйшчыны была арганізавана паштовая служба з сістэмай змены коней, месцамі адпачынку ў спецыяльных будынках - паштовых станцыях. У комплекс паштовай станцыі ўваходзілі: цэнтральны будынак з памяшканнямі для прыезджых, ізба для ямшчыкоў і кладавая, сараі і канюшні. На паштовай станцыі павінны былі трымаць не менш 15 коней. Прыкладна так выглядалі паштовыя станцыі ў Глушы, Баравой і Багушоўцы. Самай вялікай з іх, напэўна, была Багушоўка, бо па звестках перапісу насельніцтва 1897 года тут жыло 18 чалавек.

Па дарозе ад Вялікіх Бортнікаў да нашага раённага цэнтра, Бабруйска, каля вёскі Барак захаваўся практычна ў першасным выглядзе пастаялы двор. Вось такім, якім ён выглядае зараз на здымку, быў ён і тады.

Але ж дарогі былі не вельмі добрыя. Зімой «даже на почтовых трактах линия проезда делается до такой степени узкою, что более двух лошадей в ряд никогда не запрягают… на проселочных же дорогах ездят не иначе, как поставив лошадей гуськом… по узости дорог встреча двух экипажей или нагруженных саней сопровождается всегда затруднениями, продолжительными остановками, а иногда и ссорами...»

У пачатку ХХ стагоддзя ў Глушы было адкрыта першае на бабруйшчыне паштова-тэлеграфнае аддзяленне.

Калі была пабудавана Лібава-Раменская чыгунка, на бабруйшчыне з’явілася і чыгуначная станцыя ў Брожы і Кавалях.

З гісторыі Беларускай чыгункі.

Станцыя “Брожа”

19 ліпеня (1 жніўня) 1914 года пачалася першая сусветная вайна. Існуючая сетка чыгуначных дарог захаду Расіі з цяжкасцю забяспечвала рэзка ўзросшы (да 50%) аб’ем перавозак. Паўстала пытанне значнага яе развіцця (будаўніцтва новых ліній, пракладка другіх дарог), а гэта патрабавала, разам з рэйкамі, вялікай колькасці драўніны для вытворчасці шпалаў, будаўніцтва мастоў і іншых збудаванняў.

25 ліпеня (7 жніўня) 1915 года міністр шляхоў сувязі С.В.Рухлоў звярнуўся да Кабінета Міністраў з прашэннем аб вотпуску сродкаў на будаўніцтва некалькіх лесавозных чыгуначных ветак, у тым ліку і веткі ад станцыі Бабруйск да мястэчка Рудабелка (валасны цэнтр). У сувязі з ваенным часам было прынята рашэнне аб яе будаўніцтве.

Будаўнічыя работы вяліся паскоранымі тэмпамі. Шлях праходзіў сярод векавых лясоў па малазаселенай тэрыторыі. Складанае ваеннае становішча дазволіла давесці будаўніцтва к канцу 1916 года толькі да 51-й вярсты, дзе сярод балот і была пабудавана канечная станцыя Ратміравічы, а на 21-й вярсце - станцыя Брожа. Ветка ўсё ж стала называцца “Рудабельскай” і выкарыстоўвалася для вывазу лесу.

 

ТАПАНІМІКА БАБРУЙСКАГА РАЁНА.

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ

Гісторыя роднай вёскі заўсёды цікавіць дапытлівых людзей. Кожная важная падзея пакідае след у памяці народнай, адлюстроўваючыся ў легендах, былінах і паданнях.

 

Бабіна

Назва ад асновы “баба” – жанчына наогул ці бабка (бабушка). Вядома па пісьмовых крыніцах з 17 ст. У 1639 г. урочышча Бабін Бабруйскага староства Вялікага княства Літоўскага

 

Барбарова

У некаторым царстве, у некаторым гасударстве жыў-быў адзін знатны граф. Быў ён ужо не вельмі малады, меў жонку, дарослых дачок, але, як бывае здараецца ў жыцці, аслеп ад кахання. Закахаўся ён у адну сялянскую дзяўчыну. Безумоўна, не магло быць і гаворкі аб шлюбе пры законнай жонцы... сварлівай старой графіні… ды і ўлічваючы графскае палажэнне. Аднак праз некаторы час нарадзілася ў сялянкі дачка, якую назвалі па жаданню графа Барбарай, і як дзве кроплі вады падобная на законных графскіх дачок… Доўгія гады старэючы граф не меў магчымасці прыгалубіць сваё малодшае дзіця, бо вельмі баяўся гневу жонкі. Таму і вырасла Барбара, не ведаючы свайго бацькі. Толькі калі прыйшоў час старому графу паміраць, прызнаўся ён ва ўсім своей сям’і, і на смертным одры завяшчаў сялянскай дачцы частку сваіх зямель. Там з цягам часу вырасла вёсачка, названая Барбарова, што значыць - уладанне Барбары.

 

Барак

Назва, відаць, паходзіць aд слова «барак» - часовае жылле. Жыхары расказвалі, што на месцы, дзе зараз знаходзіцца паселак, быў пабудаваны вялікі барак, у якім размяшчаліся бежанцы з заходнix i паўдневых раёнаў Беларусі пасля першай сусветнай вайны. Пазней гэты барак быў разбураны, i з яго пабудаваны першыя хаты для перасяленцаў. Адсюль i назва - Барак.

 

Баранавічы

Вёска Баранавічы мае сваё даўняе паходжанне. Калі з’явілася і адкуль паходзіць назва гэтай вёскі невядома, але існуе адна версія. Яе дапамаглі вызначыць мясцовыя жыхары. Як гавораць старажылы, гэтая вёска ўзнікла на месцы панскага маёнтка. Гэты маёнтак належаў пану Баранаву. Вось чаму і вёска, якая пачала будавацца вокал панскага маёнтка стала называцца Баранавічамі.

Вакол панскай хаты знаходзіліся сялянскія хаты. Тут жылі сяляне, якія былі наёмнікамі ў пана. Яны апрацоўвалі землі памешчыка, вырошчвалі для яго хлеб, даглядалі яго жывёлу. Паступова вёска разрасталася. Тут пачалі сяліцца сем’і сялян, якія не былі ў пана на службе. Яны займаліся земляробствам, даглядалі жывёлу, вялі сваю гаспадарку.

Па пісьмовым крыніцам вёска вядома з 1626 г. як пасяленне ў складзе маёнтка Глуск Дубровіцкай Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

 

Беларусь

Пасёлак быў заснаваны ў 1920-я гады выхадцамі з навакольных населеных пунктаў. Непадалёку ад пасёлка працякала рака Беліца (прыток Алы). Паходзіць ад назвы Белая Русь. У дадзеным выпадку назва мемарыяльная, сімвалічная. У 1991 годзе апошні яго жыхар перасяліўся ў в.Іванаўка.

 

Бортнікі

Старэйшыя людзі расказвалі, што ў наваколлі Бортнікаў некалі было шмат лесу, раслі векавыя, усемярых абхапіць, дрэвы. Шмат было ў такіх лясах і дзікіх пчол. Іх называлі “бароўкі” (ад слова “бор”). Мясцовыя жыхары карысталіся паслугамі крылатых працаўніц: займаліся бортніцтвам – г.зн. збіралі мёд дзікіх пчол. Адсюль і назва вёскі. Першыя пісьмовыя ўпамінанні пра Бортнікі адносяцца да 16 ст.

 

Брожа

Назва вёскі Брожа і ракі Брожка (прыток Бярэзіны), верагодна, балцкага паходжання, прасочваецца сувязь з асновай слова brositi - крыўдзіць. Гэта назва часта сустракаецца ў Літве. На паўднёвым захадзе Беларусі брожай называюць ягады ядлоўцу. Не выключна сувязь назвы са словам “брод” (бродить), Але гэта менш верагодна. Такі варыянт паходжання назвы прыводзіцца ў хроніка-дакументальнай кнізе “Памяць. Бабруйскі раён” Інфармацыя не вельмі аб’ёмная, але дакладная і пацверджаная.

Намнога болей можна даведацца ад мясцовых жыхароў. Але, выкарыстоўваючы такую інфармацыю, часта сутыкаешся з не вельмі праўдападобнымі звесткамі - вельмі ж любіць народ упрыгожыць і дадаць нечага зверх таго: чаго толькі не пачуеш. Любы жыхар скажа, што называецца пасёлак так дзякуючы рэчцы Брожцы, але чаму такая назва ў рэчкі, ніхто толкам не ведае, і таму пачынаюць узнікаць самыя неверагодныя версіі.

Некаторыя гавораць, што Брожка - ад слова “брага”, “брадзіць”. Сцвярджаюць, што ў гэтых месцах раней у вялікай колькасці гналі брагу. Дагаворваюцца нават да таго, што ў самой рэчцы цякла брага замест вады. Але гэтае дапушчэнне не прэтэндуе нават на казачную легенду, хутчэй паходзіць на чыю-небудзь мару ці проста гумар.

Ёсць яшчэ адно цікавае паданне, якое мае права на існаванне, хаця дакументальнага пацверджання не знойдзена. Гэтае паданне гаворыць, што ў часы царавання Кацярыны ІІ у гэтыя землі ссылаліся беглыя прыгонныя сяляне, людзі без пэўнага месца жыхарства, катаржнікі, г.зн. “пакрыўджаныя”. Ізноў выходзіць сувязь з асновай слова brositi - ”крыўдзіць”. Вядома, што землі сённяшняга сельсавета ў тыя часы ў большасці сваёй балі дрымучымі лясамі, і менавіта ссыльныя займаліся высечкай і вывазам лесу.

 

Варановічы

Некалі гэта быў маёнтак пана Воранава (прозвішча не дакладнае)

 

Воўчая Гара

На месцы гэтай вескі, як i многіх iншых, раней былі лясы. А там, дзе лясы - там i ваўкі. Гэтую назву вёска атрымала таму, што размешчана на гары, дзе было самае вялікае i страшнае логава ваўкоў. Па гэтай мясцовасці пралягаў воўчы пераход з аднаго лесу ў другі. Пазней, калі людзі пачалі сяліцца, яны высеклі лес i выцеснілі памалу ваўкoў. Але за гэта яны паплаціліся не адным жыццем.

 

Гарбацэвічы

Ёсць некалькі версій узнікнення назвы вёскі. Па адной з іх вёска знаходзілася ў лесе, у якім пераважаў граб. Па другой – у часы праўлення Кацярыны ІІ было прынята рашэнне пабудаваць дарогу і праходзіць яна павінна была праз гэтую мясцовасць. Людзей, якія будавалі дарогу, называлі грабарамі. Ад іх і пайшла назва вёскі. Ёсць яшчэ і такое меркаванне, прызнанае афіцыйным: назва ўтварылася ад асновы “горб” – тып рэльефа (узвышэнне, схіл)

 

Гарохаўка

Мясцовыя жыхары лічаць, што назва вёскі пайшла ад прозвішча памешчыка - Гарохаў, які прадаў зямлю першапасяленцам. Ёсць і другая версія: у гэтых месцах памешчык вырошчваў гарох, а ў в.Макараўка, якая знаходзіцца ў 150-ці метрах ад Гарохаўкі, вырошчвалі мак - адпаведна і ўтварыліся вытворныя назвы. Так ці іначай, а ў Гарохаўцы мясцовыя жыхары сапраўды любяць вырошчваць гэтую культуру на асабістых падворках.

 

Дойнічава

Праўда гэта ці не, але вось што кажуць старыя людзі. Некалі валодаў навакольнымі землямі пан Дойніч. Ніхто не ведаў адкуль ён, але хадзілі чуткі, што быў ён выхадцам з зямель, якія былі каля Балтыйскага мора. Кажуць, што жыў ён там з бацькам. Але вельмі любіў вольнае жыццё, гуляў у карты і прагульваў бацькавы грошы. Угневаны бацька прагнаў сына і наказаў не вяртацца да хаты, пакуль не стане сапраўдным чалавекам. Малады пан з’ехаў з Радзімы і пасяліўся ў глухіх мясцінах Беларусі. Доўгі час пра яго ніхто нічога не ведаў. Каб выжыць, ён павінен быў сам працаваць. Вось ён і пабудаваў у аблюбаваных мясцінах хату і стаў жыць. Каля хаты пасадзіў дрэвы, якія і зараз упрыгожваюць саўгасную сядзібу. Аднойчы ён сустрэў прыгожую дзяўчыну, яны пакахалі адзін аднаго і сталі жыць разам. Гаспадарка яго мацнела, ён сам стаў багатым. Але яго цягнула на Радзіму. Тады ён прадаў свае землі пану Рагульскаму, які жыў непадалёку і адбыў са сваёй сям’ёй. Месца ж, дзе ён тут жыў, празвалі Дойнічава. Так гэтая назва і засталася. А новы пан пабудаваў на гэтым месцы фальварак, дык ён таксама меў назву Дойнічава.

 

Доўгая

Назва ад асновы “доўгі” характарызуе форму пасёлка. Заснаваны ў 1925 годзе. У 1991 годзе памёр апошні яго жыхар.

 

Думаноўшчына

Мясцовыя жыхары маюць такое меркаванне наконт паходжання назвы вёскі. Землі ў гэтых мясцінах некалі належалі памешчыкам Г. Закржэўскай і М. Міхайлоўскаму. Кожны з іх валодаў у акрузе лясамі, землямі, якія выкупляліся ў Думе, верагодна, нейкае ведамства знаходзілася тут, паблізу ад гораду. Вы ўсялякім разе жыхарка З.Р.Чарненка ўспамінае, што яе дзед П. І. Казачок, які жыў у гэтых мясцінах, быў валасным суддзёй. Ад Думы і пайшла назва Думаноўшчына.

 

Дурынічы

Чаму Дурынічы ўсвой час атрымалі такую арыгінальную назву, сёння дакладна ніхто не ведае. Аднак можна разгледзець сувязь з аднакарэнным словам, якое паказвае на незвычайную выдумку і хітрасць ці то мясцовых жыхароў, ці то самога барына, заснавальніка Дурынічаў.

Ёсць і яшчэ адна версія. Расказывалі старажылы, што некалі ў гэтых краях расло шмат "дурніц" (буякоў), і быццам бы ад ягадных месцаў і пайшла назва Дурынічы.

Вёска Дурынічы ў 1964 годзе была перанаіменавана ў гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Ізюмава і цяпер называецца Ізюмава.

 

Залессе

Назва абазначае месцапалажэнне вёскі – “за лесам”

 

Іванаўка

Назва паходзіць хутчэй за ўсё ад імя Іван ці ўтвораных ад яго прозвішчаў. Сустракаецца ў пісьмовых крыніцах 19 стагоддзя.

 

Кальцо

Пасёлак заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў на колішніх памешчычых землях выхадцамі з суседніх населеных пунктаў. Назва ўтворана ад зямельнага ўчастка круглай формы, дзе ўзнікла паселішча. У 1991 годзе памерлі два апошнія жыхары.

 

Каменка

Ёсць некалькі легенд аб назве вёскі Каменка. Адна з іх:

Жыў у гэтай мясцовасці пан і любіў ён, каб яму прыслугоўвалі прыгожыя дзяўчыны. Асабліва спадабалася яму Кацярынка. Але сэрца яе было аддадзена такому ж прыгожаму хлопцу Пятру. З панскага дому забаронена было адлучацца. А яна аслухалася, і на патаемных сцяжынках сустракалася з любым. Знайшліся людзі, якія выдалі яе. Пан так раззлаваўся, што ўвечары, калі Кацярынка бегла да Пятра, напусціў на яе сабак, якія каля вялізнага каменя дагналі і разарвалі яе..

З-пад каменя праліліся слёзы Кацярынкі, прабілася крынічка. Непадалёку з цягам часу з’явілася паселішча, якое і назвалі Каменкай. Некалькі стагоддзяў бег ручай. Быў звычай у мясцовага насельніцтва перад вяселлем нявесце мыць у ім рубашку жаніха, каб доўгім і моцным было каханне. Але адна жанчына пазайздросціла шчасцю маладых і выкупала ў крынічцы сабаку. З таго часу ручай знік, як яго і не было.

 

Каменная гара

Старыя людзі расказвалі, што ў наваколлі Каменкі некалі даўно ляжаў вялізны камень, які быццам назву вёсцы даў.

А яшчэ жыў у гэтых краях стары, якога ў народзе звалі дзед Музей. Усё ў яго было незвычайным. Адзенне насіў расшытым арэхамі і каштанамі, з распіснымі гузікамі. Шапка была з самай сапраўднай яжовай скуры. І палка, на якую ён абапіраўся пры хадзе, была ў разных узорах, а на рукаятцы – галовы вожыка і вароны. Збіраў дзед медалі, старажытная дакументы і розныя цікавыя рэчы. Не пералічыць, колькі ён ведаў розных гісторый. Ад яго і пачулі легенду пра камень.

Даўным-даўно жыў у гэтых мясцінах, на Каменнай гары, страшны дракон. Логава сваё пабудаваў з вялікіх камянёў-валуноў. І не было ніводнай сям’і ў акрузе, якой бы ён не прынёс гора. Ляцеў ён аднойчы да свайго жылля, а ў лапах нёс круглы камень. Нечакана з’явілася вялізарная, чорная, небывалая хмара і закрыла ўсё неба. Сонца прапала. А яшчэ маланка з’явілася незвычайнай яркасці. І загрымеў аглушальны гром. Спужаўся дракон, выпусціў камень, а сам некуды паляцеў. З таго часу яго ніхто не бачыў. А камень застаўся ляжацьтам, дзе ўпусціў яго дракон. Таму і вёску назвалі Каменкай.

 

Канчаны

Назва вёскі ўтварылася ад таго, што яна размяшчалася на месцы, дзе канчалася балота

 

Красная рэчка

У некалькіх кіламетрах ад пасёлка Глуша працякае невялікая рачулка Красная. А калісьці была яна буйнай. Цераз рачулку невялікі, але трывалы мост пабудаваны. Некалі ж, у пачатку ХУІІІ стагоддзя, маста тут не было, а мелася рачная пераправа. А вакол лясы ды балоты.

Здарылася гэта вясной 1709 года. Пасля жорсткага паражэння, якое нанеслі войскі Пятра І пад Лясной, што на Магілёўшчыне, шведскі генерал Левенгаупт, страціўшы 8 тысяч забітымі і многа параненымі, вялізны абоз з амуніцыяй, збег да свайго караля Карла ХІІ, які ў гэты час вандраваў па Украіне, чакаючы падыходу свежых сіл і падвозу зброі, правізіі і фуражу. Па яго загаду шведы палілі гарады і сёлы, бязлітасна знішчалі дзяцей, старых, жанчын. Не маючы харчу, Карл пасылаў атрады фуражыраў для папаўнення запасаў. Фуражыры гэтыя, аднак, не столькі абавязкі свае выконвалі, колькі для ўзбагачэння свайго народ рабавалі.

Вось адзін такі атрад і рушыў да Бабруйска, рабуючы на шляху жыхароў навакольных вёсак. З Бабруйска, насустрач ворагу, выйшла невялікая група рэгулярных войск Пятра І, а таксама мясцовыя добраахвотнікі. Да іх далучыліся сяляне, узброеныя косамі, віламі, самаробнымі пікамі. Яны вырашылі лепей смяротны бой з супастатамі прыняць, чым іх да сваіх хат дапусціць.

Тут, пры рачной пераправе, і сустрэліся ў лютай схватцы апалчэнцы з ворагам, які меў значную перавагу. Нянавісць да захопнікаў, гарачая любоў да сваёй Радзімы надавалі сілы неабучаным і дрэнна ўзброеным, але мужным сялянам зямлі тутэйшай.

Доўга біліся. Вада ў рацэ стала чырвонай ад пралітай крыві. І ворагі адступілі, не вытрымаўшы мужнасці і адвагі абаронцаў зямлі роднай.

З таго часу і стала звацца рэчка Краснай.

 

Красная Дуброва

Назва паходзіць ад слоў “дуброва” (дубовы гай) і “красная” (прыгожая, прывабная). Вядома з 19 стагоддзя. Непадалёку археалагічны помнік - курганны могільнік (38 насыпаў)

 

Красны Лес

У гэтых мясцінах некалі расло вельмі шмат асін, клёнаў, лісце якіх восенню станавілася вельмі прыгожага яркага колеру

 

Крупічы

Даўным – даўно, яшчэ да рэвалюцыі, жыў на хутары пан Крупскі. Злы i жорсткі ён быў. Працавалі на яго ўсе. Але пачалася вайна. Пан збег за граніцу. А на тым месцы пачалі сяліцца людзі і веску назвалі Крупічы па прозвішчу пана.

 

Ламбава

Некалі тут было іменіе, фальварак. Фальварак належаў памешчыку Вахрамееву. А ўпраўляючым тут быў па прозвішчу Лампаў. Ён жыў у фальварку, упраўляў панскай гаспадаркай. Ад яго і Ламбаў, ці, як кажуць, Ламбава

 

Лебядзёўка

Назва вескі Лебядзеўка, кажуць, пайшла ад таго, што на гэтым месцы жылі калісьці лебедзі і тут быў «лебядзіны рай». Веска з’явілася пасля першай сусветнай вайны. Калі сюды прыйшлі першыя жыхары, вакол былі балоты, лясы, возера.

 

Лейчыцы

Зараз гэтая вялікая i прыгожая вёска знаходзіцца непадалеку ад шашы Бабруйск - Рагачоў. Але шмат гадоў назад яна складалася з некалькіх хацiн і вялікай кузні. Вёска была маленькая, а жылі ў ёй цудоўныя працавітыя людзі. Вялікую ўвагy яны ўдзялялі сваёй кузні, бо тут рабіліся лейцы для коней. Відаць, ад гэтага слова «лейцы» i пайшла назва вескі.

 

Ліпнякі

Назва вескі пайшла ад дрэў – ліп, якіх на гэгым месцы расло вельмі шмат. Гэта як бы афіцыйная версія. З ёй мясцовыя жыхары не вельмі згодныя, так як за многія гады тут не пасаджана ніводнай ліпы, ды і старых дрэў няма.

Яны ж расказваюць, што некалі побач з паселішчам знаходзіліся заляжы “тлустай” гліны. Тут жылі некалькі чалавек, якія выдатна ляпілі гліняны посуд. Сярод звычайнай гліны яны знаходзілі тую, з якой атрымліваліся добрыя гладышкі, гаршчкі, міскі і іншае дамашняе начынне. Яны гандлявалі сваімі вырабамі, і гандаль ішоў даволі паспяхова. Сюды з далёку прыязджалі купцы. Месца гэтае сталі называць “ляпнякі”, што потым перайшло ў назву пасёлка, толькі замянілася адна літара

 

Міхалёва

Адна з легенд пра паходжанне назвы вёскі Міхалёва сведчыць пра тое, што людзі не заўсёды разумеюць каштоўнасць той прыгажосці, сярод якой жывуць.

Было гэта даўным-даўно. На правым беразе прыгожай ракі стаяла вялікая вёска, людзі жылі ў ей багата, але колькі багацця ў людзей не было, усе роўна ім было мала. Аднойчы жыхары вёскі заўважылі, што на рачулцы, беpaгi якой зараслі кустамі i дрэвамі, пачалі сяліцца бабры. Месца ім спадабалacя. Цішыня і спакой. Жыві, працуй, выконвай сваю ролю ў прыродзе. Аднак не доўгім было шчаслівае жыццё баброў. Прыгожая i працавітая жывёліна вельмі спадабалася людзям. Але людзі празналі, што футра яе мае каштоўнасць. Прывабіла ix тое, што можна лёгка зарабляць грошы. Вось i пачалі жыхары гэтай вёскі вылаўліваць баброў, забіваць ix, а каштоўную футру прадаваць. Гэтыя жывёлы былі амаль знішчаны. На той час амаль уся вёска займалася гэтай справай. Жыхары суседніх паселішчаў пачалі называць людзей вёскі, дзе вылаўліваліся гэтыя жывёлы, мехаловамі. Вось i кажуць, што назва вёскі Міхалёва пайшла ад той справы, якой займаліся даўным-даўно яе пасяленцы.

 

 

Другая легенда распавядае іншую прыгожую гісторыю.

Вёска стаіць на беразе ракі Ала. У старадаўнія часы рака была паўнаводная, глыбокая. Спакойна, задумліва цякла яна ў нізкіх i топкіх берагах з густой расліннасцю. Непрыкметная плынь рэчкі гублялася ў трысці, асацэ i чароце, у густых зарасніках асіны i вербалозу.

Вельмі спадабалася гэта месца двум братам, якія блукалі па свеце i шукалі прыгожае месца ля ракі для паселішча. Прыглянуліся ім тут, але яны вырашылі прайсці далей. Доўга ішлі. На ix шляху сустракалася шмат дзіўных мясцін беларускай зямлі, але ж толькі адна ўсё ж мясціна не выпадала з ix думак. Падумаўшы, браты вярнуліся на тое самае месца, дзе цякла паўнаводная рака ў нізкіх i топкіх берагах з высокай расліннасцю. Над крутым берагам ціхай, светлай рэчкі, на ўзгорку, пабудавалі яны свае хаты.

Браты былі працавітыя, добрыя, чэсныя. Прыродзе i людзям, i ўсяму жывому дабром плацілі. Пачалі побач з імі сяліцца i іншыя людзі. Вось ужо i цэлае паселішча жыве. Звалі гэтых малайцоў - Mixaіл i Лёва.

Сама прырода адарыла хараством месца, дзе яны жылі. У светлыя воды рэчкі любіла зазіраць сонца, прыгожыя белыя хмаркі адбіваліся ў ей, як у люстэрку; i купаў там свае праменні задуменны месяц, i ціхія зоркі пераліваліся дзіўнымі агнямі розных колераў. Летам усе хадзілі на рэчку. А калі прыходзіла зіма - маглі толькі палюбавацца хараством гэтай малой рачулкі. Усе на ёй замярзала i нікога ўжо нельга было заўважыць ля яе. Кепска было ўсім сялянам: бо трэба было і памыца, i бялізну папаласкаць. Вось i вырашылі Міхаіл i Лёва каля гэтай самай рачулкі пабудаваць лазню для ўcix жыхароў вёскі.

Пачалі будаваць на наступны тыдзень пасля маразоў. Праз некаторы час вырас велізарны драўляны будынак - лазня. Ваду ў лазню набіралі з рэчкі, дровы клалі бярозавыя. Паспрабавалі памыцца ў ей браты. Спадабалася ім. I тады пачалі малойцы запрашаць у лазню ўсіх жыхароў сяла. I ўсе, хто мыўся ў той лазні, казалі, што пасля мыцця ім было лёгка, нібы ачышчаліся ix душы.

Гэтыя словы пераходілі ад адной вёскі да другой i ўсе хацелі пабываць у гэтай лазні. Вакольныя людзі называлі гэта паселішча Міхаілавым i Левіным. А пасля смерці братоў, добрыя людзі ў памяць аб гэтых працавітых, чэсных мужчынах вырашылі назваць вёску ix імёнамі Mixaiл i Лёва. Так i атрымалася назва Mixaлёвa.

 

Орсічы

З афіцыйных крыніц, кнігі “Памяць. Бабруйскі раён”, можна пачэрпнуць звесткі аб тым, што назва вёскі пайшла ад прозвішча Орсіч. Карэнныя жыхары лічаць гэтую версію няправільнай. У іх ёсць свая. У вёсцы ў асноўным жілі і жывуць людзі па прозвішчу Нікіткі і Рудзько. Існуе такая легенда, што даўным-даўно ў гэтыя мясціны прыйшоў Нікіта і застаўся тут назаўсёды. Ён і стаў роданачальнікам гэтага прозвішча. Услед за Нікітай пасяліўся Іван Руды. Так яго празвалі за знешнасць, а дакладней за колер твару, якое набыло такое адценне з-за вялікай колькасці вяснушак. Так нарадзілася прозвішча Рудзько.

Нярэдка тут сустракаюцца і такія прозвішчы, як Верас і Букас.

Пасяленцы, якія жылі ў гэтых мясцінах, спыталіся ў Нікіткі, навошта ён прышоў на гэтую зямлю і застаўся тут. Ён адказаў па-беларуску: “Ворсаўся, ворсаўся, тут і застаўся”. Адсюль і пайшла першапачатковая назва вёскі - Ворсічы. З цягам часу літару “в” у пачатку назвы апусцілі і вёска стала называцца Орсічы. Так яна завецца і цяпер.

Маецца і яшчэ адна версія. Жыхары вёскі Рудабелка пастаянна хадзілі ў Бабруйск на гандаль. На дарогу ішло два дні. Значыць, трэба было недзе спыняцца на начлег. Пасяленне, дзе яны начавлі, называлася Ворсічы, ад беларускага слова “ворсацца”.

Старажылы памятаюць і старынныя могілкі: пасля вайны там застаўся адзін надмогільны камень, які сведчыў, што тут быў пахаваны нейкі Іван Логінаў. Цяпер па гэтым месцы праходзіць чыгунка.

У гэтых мясцінах працякае невялікая рачулка. У кожнай, нават невялікай рачулкі, ёсць назва, а у гэтай няма - проста Рэчка. Старэйшае пакаленне ўспамінае, што некалі яна разлівалася шырока, дзеці каталіся па ёй ў драўляных кадках, з якіх паілі коней. Адкуль жа пайшла гэтая назва? Тут свая легенда.

У кацярынінскія часы тых палкаводцаў, якія вылучыліся на ваеннай службе, узнагароджвалі не толькі нагруднымі знакамі, але і землямі. Аднаго з генералаў імператрыца адарыла землямі гэтай вёскі. Ён вырашыў пракапаць канал, які называлі Рэчкай.

Рэчка была паўнаводнай, з затонамі, дзвюмя прыстанямі, увесну па ёй сплаўлялі лес. Звязвалі плыты і накіроўвалі ў Брожку, а затым у Бярэзіну і Днепр, да самага Нікалаева. Калі пачалася меліярацыя, рэчка стала мялець, і ператварылася ў раўчук.

Ёсць яшчэ і такая цікавая легенда. У гэтых мясцінах было возера Страм - нішча, і жыла ў ім страшэнная пачвара, падобная на ўдава. Яна пужала людзей, пажырала авечак, якія пасвіліся на берагах. Возера было вельмі глыбокім, ніхто не мог дастаць да яго дна. Калі сталі здабываць у гэтых месцах торф, то возера высахла.

 

Осава

Назва паходзіць ад старабеларускага слова “асіна” (асавок – асінавы лес, асовік – падасінавік).   Па пісьмовым крыніцам вёска вядома з 16 ст.

 

Палоскі

Назву “Палоскі” атрымала паўднёва-усходняя частка вёскі Осава. Народ так яе назваў. У сапраўднасці гэта вуліца Палявая.

Гісторыя назвы па словах маясцовага жыхара Гарадзецкага Антона вось такая:

У 1920 годзе ў час вайны з белапалякамі гарэла вёска Осава. Чатырох гаспадароў - Бебчык, Шчэрба, Хадасевіч, Гарадзецкага рассялілі за нівамі на бугор, далі ім палоскі зямлі, дзе яны і пачалі будавацца, жыць і працаваць. Адсюль і назва пайшла.

 

Пісчакі (цяпер Арэхава)

Вёска, размешчаная на пясчанай глебе

 

Плёсы

Плёс – гэта намыты ракой каля берага пясок. Старажылы расказваюць, што ў пачатку 20 ст. вёску акружалі балоты. З поўначы працякала рака, якая брала свой пачатак з балоцістага месца каля в. Дубаўка. Рака была суднаходная.

Ва многіх легендах мясцовыя жыхары расказваюць, што на тым месцы, дзе працякала рака, у торфе знайшлі частку баржы. Да 1914 года вёску акружалі вялікія дубровы і бярозавыя гаі. У парку памешчыка Пятра Фёдаравіча Вахрамеева былі пасаджаны вялікія ліпы, з якіх з даўніх часоў засталося толькі некалькі.

Легенды расказваюць, ўто кал вёскі Рыжай на ўзгорку стаяла царува, якая правалілася пад замлю. Месца гэтае называецца “царковішча”, і зараз, па расказам старажылаў, тут можна пачуць званы калакалоў.           

 

Рэдкі Рог

Адкуль пайшла назва пасёлка?

Існуюць дзве версіі. Першая, як бы афіцыйная, версія зыходзіць з таго, што гэтая назва азначае месцапалажэнне пасёлка—на краі, на рагу чагосьці.

Другая версія запісана бібліятэкарам са слоў жыхароў пасёлка. Справа ў тым, што асноўны масіў торфу тут быў вельмі ўнікальным па сваім тэхнічным характарыстыкам, г.зн. РЭДКІ. А калі паглядзець на карту мясцовасці, то гэты масіў мае форму РОГА. Адсюль і ўтварылася назва.

 

Рыння

Аб паходжанні вескі старажылы расказваюць так:

Вёска Рыння з’явілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на месцы панскага маёнтка. Тут размясціліся каля 12 сялянскіх гаспадарак. У той час зімы былі снежныя, і ўвесну, калі раставаў снег, вакол паселішча скаплівалася возера талай вады, якая замінала ў правядзенні пасяўных і іншых сельскагаспадарчых работ. Жыхары вёскі дагаварыліся сумеснымі намаганнямі ўручную выкапаць канаву для сцёка талай вады ў раку Алу. З часам месца праводзімых работ сталі называць “рылля”. У гэтай вёсцы не было майстрой высокага класу па вырабу глінянага посуду, але амаль кожны ўмеў зляпіць гаршчок, міску, вазон для хатніх кветак. Некалькі палякаў, якія тут жылі, называлі гэтая вырабы “рына”. Відаць, у далейшым словы “рылля” і “рына” аб’ядналіся і стала вёска называцца Рыння. Канаву, якая захавалася да гэтага часу, назвалі Рынейка.

 

Слабада

Слабада – гэта цяпер так называецца вёска, што азначае свабодная, вольная. А раней яна называлася Белы Конь.

 

Старынкі

Назва – тэрмін “старауспаханая, залежная зямля”. Вядома з Х1Х ст. Каля вёскі – археалагічны помнік – курганны могільнік (30 курганоў)

 

Стасеўка

Вёска Стасеўка прырэчная. Чаму яе так называюць, ніхто не ведае. Ідуць гады, мяняе свой выгляд вёска, але назва застаецца той жа. І ніхто ні ў кога не пытаецца, адкуль пайшла гэтая назва. У народзе жыве легенда аб дзвюх сёстрах, якія жылі каля ракі Бярэзіны.

Даўно гэта было. Лешыя землі належалі тады князям. Вось у той далёкі час невядома адкуль прыйшлі і сталі жыць каля ракі дзве сястры. Старэйшую дзяўчыну звалі Стасяй. Яе дом, з маленькімі вакенцамі на поўдзень, стаяў на правым беразе ракі. Малодшая сястра за ракою жыла, замужам была. Мужа Янам звалі. Лавіў ён рыбу, паляваў. Аднойчы пайшоў у лес ды і прапаў. Доўга чакала маладая жанчына свайго гаспадара, хадзіла па лесе, па балоту, каля рэчкі – усё звала свайго Яна. Стамілася яна, зачапілася за корань дрэва і ўпала прама ў балота. Кажуць людзі, што яна ад вялікага гора ў зязюлю ператварылася. Кожнае лета па лесе лятае і свайго Яна заве. Таму вёску, што стаіць каля ракі, Кукаванкай назвалі. Там, дзе хадзіла маладая жанчына і слёзы пралівала, вырасла прыгожая чырвоная каліна. Усе ягады яе гаркаватыя, таму што з жаночых слёз яны. Зараз гэтае балота і рэчку Вірам называюць. У тым месцы, дзе жыў паляўнічы Ян са сваёй жонкай, абняўшыся цякуць дзве рэчкі – Вір і Бяроза. Аднойчы прыйшлі сюды людзі, пасяліліся, дамы пабудавалі, а вёску сваю Вугламі назвалі.

Старэйшая сястра, якую Стасей звалі, была вельмі прыгожая, сінявокая дзяўчына. У той далёкі час сядзела яна ў сваёй хаце і ў вакно глядзела. Ніяк не магла Стася дачакацца свайго любага, якому рубашку блакітнымі незабудкамі вышывала. Паны аддалі юнака ў салдаты, а сінявокую Стасю пагналі жыта жаць. Жне яна жыта і на дарогу паглядвае, свайго любага Васіля чакае. Моцна сумавала дзяўчына, слязамі аблівалася. Там, дзе падалі яе слёзы, сінія кветкі вырасталі – васількі. Стасю хутка ў панскі двор забралі, паненкам сукенкі шыць прымусілі. Маладыя панічы чапляліся да сінявокай прыгажуні. Не вытрымала яна знявагі, да ракі пабегла, а ўслед за ёю – пагоня з сабакамі. Вельмі стамілася няшчасная, прыпынілася на беразе, апошні раз зірнула на неба сваімі чыстымі вачыма і засталася ў рацэ Бярэзіне навечна.

А ў гэты час журавы клінам ляцелі, бачылі ўсё гэта. Людзі расказваюць, што тая дзяўчына ў русалку ператварылася. Іншы раз яна і зараз рыбакоў палохае.

У тым месцы, дзе стаяла хата ўтопленіцы Стасі, сяляне сталі сяліцца і проса сеяць, а вёску сваю імем сінявокай дзяўчыны назвалі.

Стоіць толькі акінуць позіркам даліну, па якой цячэ Бярэзіна, каб пераканацца ў тым, што Стасеўка і Вуглы маюць шмат агульнага: вуліцы і дамы ў іх стаяць клінам, нібыта журавы ляцяць у вырай; вёскі ўздоўж Бярэзіны стаяць, вокнамі ў раку глядзяць. Вельмі падобны яны, як дзве сястры.

Другая легенда распавядае, што многа гадоў таму назад на месцы цяперашняй вёскі былі землі, якія зараслі лесам і травой. Пасялілася там сям’я, якая з’ехала ад князя, ратуючыся ад цяжкай паднявольнай працы. Была ў гэтай сям’і дачка. Хутка вырасла дзяўчынка, дапамагала маці апрацоўваць зямлю. А яшчэ Стася любіла ткаць. Сатканыя ёю птушкі на дрэвах здаваліся жывымі, а васількі і рамонкі радавалі вочы сялян. Каб пракарміць сябе і маці, Стася прадавала палатно людзям. Яны з задавальненнем куплялі, а некаторыя нават захацелі самі навучыцца ткаць і вышываць. Сталі яны сяліцца бліжэй да хаты, у якой жыла Стася. Яна з радасцю вучыла людзей гэтаму цудоўнаму рамяству. Так узнікла вёска, якая названа імем майстрыхі. Вёска і зараз славіцца сваімі рукадзельніцамі.

 

Сычкава

Існуе некалькі здагадак аб ўзнікненні назвы вёскі. Адна з іх так растлумачвае яе паходжанне: гэтая мясцовасць засялілася прыкладна з 17 стагоддзя. Гавораць, што першымі тут пасяліліся людзі замкнёныя па мянушцы “сычы”. Пазней мянушка стала прозвішчам Сычовы. Адсюль і назва вёскі. А людзі з такім прозвішчам і зараз ёсць у вёсцы.

 

Тажылавічы

Назва, магчыма, ад асновы “тажы” – заліўныя лугі, сырыя пожаці, пакосы. У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1560 годзе.

 

Туголіца

Пасёлак Туголіца заснаваны ў 1928 годзе. Месца, дзе размешчаны пасёлак, некалі называлася "Тугое балота". Адсюль i пайшла назва - Тутоліца ("туга л'ецца"). Тут стаялі непраходныя балоты, глеба пад якімi дрыжала. Вакол рос хмызняк i дрэвы, толькі на адным астраўку раслі векавыя дубы.

 

Туркі

Афіцыйная версія паходжання назвы такая: яна ўтварылася ад пашыранага некалі ўласнага імя Тур і вытворных ад яго прозвішчаў Тур, Турко і ад даўняй вайны з туркамі. Вядома з 17 ст. як маёнтак Бабруйскага староства Рэчыцкага павета.

 

Убалоцце

Па тэрыторыі, дзе зараз размясціўся пасёлак Туголіца і далей цягнулася балота, а за ім была вёска, назва якой і азначае “у балота, каля балота”

Узнога

Даўным - даўно, кажуць яе старажылы, за вёскай было балота. Праз балота можна было прайсці толькі па вузенькай сцежцы, на якую можна было паставіць толькі адну нагу. Па гэтай сцежцы людзі хадзілі на сенажаць, так як гэта быў самы кароткі шлях. Калі яны збіраліся на сенажаць, то казалі адзін аднаму: "Пойдзем па вузкай назе". Адсюль і пайшла назва вескі- Узнога.

 

Харошае

Вёска Харошае знаходзіцца непадалёку ад шашы Бабруйск-Глуск.

«…звярнуў з глускай дарогі адстаўны салдат, звярнуў куды вочы глядзелі, таму што на радзіме ў яго нікога не засталося – унёс мор бацькоў, родных і сваякоў. Майстрам салдат быў на ўсе рукі: боты, кажух за адзін дзень пашыць, брычку, сані зрабіць. Гэтым і карміўся ў саёй доўгай і, здавалася, бясконцай дарозе. Але вось неяк пад вечар убачыў салдат хутар і парашыў тут заначаваць. Пастукаў у хату, зайшоў. За сталом сядзеў стары дзядок. Расказаў салдат па якой прычыне з’явіўся, а стары яму і адказвае:

Не хадзі, сынок, далей, заставайся ў мяне. Хутка памру я, а тады хата твая застанецца.

Так і застаўся на хутары салдат Іван Харошы. А пра тое, што чалавек ён трывалы ды майстравы, ды яшчэ на скрыпачцы іграць умее, хутка дазналіся ва ўсіх навакольных хутарах. І завялося ў салдата шмат сяброў. Хто б ні ішоў, ні ехаў па тракту, абавязкова на хутар да яго загляне – пагаманіць, скрыпачку паслухаць. Праўда, завяліся ў салдата і ворагі. Дужа не падабалася панам, што ў іхняй мясцовасці пасяліўся разумны і адважны чалавек. То падаб’е хлапцоў, каб не ішлі за капейкі касіць, то сам арцель збярэ і сыдуць яны на месяц ці два хаты рубіць-ставіць.

Дзядок, гаспадар хутара, і сапраўды ў хуткім часе памёр. Пахаваў яго Іван Харошы з вялікай пашанай. А неўзабаве, застаўшыся ў хаце адзінюткі, пачаў і пра жаніцьбу марыць. Дзяўчына, якую салдат пакахаў, жыла з бацькамі ў вёсцы і ўсё ж не адважвалася сказаць апошняе слова. А як жа салдат хацеў пачуць яго!

Усё парашыў выпадак, праўдзівей кажучы, бяда. Неяк ноччу падкраліся панскія паслугачы да хаты Харошага і падпалілі яе з чатырох бакоў. Загарэўся стары дом як свечка. Іван толькі і паспеў са сваёй скрыпачкай выскачыць. А на двары – крыкі, улюлюканне. Гэта паслугачы панскія радуюцца-пацяшаюцца над Іванавым горам. Ды толькі салдат Іван Харошы не разгубіўся, не спалохаўся – не з тых ён людзей быў. Агледзеўся і бачыць: набегла з вёскі шмат людзей, спрабуюць яны патушыць пажар, хату выратаваць. Раптам ускінуў Іван сваю скрыпачку і, асветлены полымем, зайграў. Хата гарыць, а Іван стаіць сабе пасярод двара ды іграе на скрыпачцы, ды так весела, быццам у каго на вяселлі.

Грай, грай, прыблуда, паглядзім, пад якім дахам ты сёння начаваць будзеш, - пачуў салдат за спіной зласлівы голас.

А другі яму на падмогу:

- Лепш ідзі адсюль, выбірайся з нашых мясцін пакуль жывы, бунтаўшчык акаянны!

- А Іван і вухам не вядзе, як іграў на скрыпачцы, так і іграе. І тут раптам выйшла ўперад дзяўчына, якую кахаў Іван і сказала:

- У мяне ён будзе жыць!

Ажаніўся Іван са сваёй каханай. Восем сыноў яна яму нарадзіла. Кожны з сыноў прозвішча бацькі атрымаў – Харошы. А калі сыны пажаніліся ды сталі жыць у сваіх хатах, новую вёску, што пайшла ад нашчадкаў Івана, людзі назвалі – Харошае.

 

Хімы

Сваю назву веска Хімы амаль не мяняла за ўвесь час свайго існавання. Праўда, раней яе называлi Хімэ. Нават цяпер старыя людзі называюць яе па-ранейшаму Хімэ. Існуе цікавае паданне пра ўзнікненне гэтай вёскі.

На месцы цяперашняй вёскі недалёка ад рэчкі Ала (цяпер гэта меліярацыйная канава) пасялілася вялікая сям’я. Але хутка гаспадар памёр, пакінуўшы сваю гаспадыню з дзецьмі. Гаспадыню звалі Хіма. Xiмa жыла, гаспадарыла, расціла сыноў. Сыны дапамагалі маці. Месца было прыгожае, зямля добрая. Хутка ў Хімы з’явіліся суседзі. А селішча гэтае сталі называць Хімэ. У розных жа дзяржаўных паперах запісвалася Хімы.

Сыны выраслі, пачалi жаніцца. У хаце стала цесна, i яны пачалі будаваць свае хаты. Некаторыя з іх засталіся жыць побач з маці, а некаторыя будаваліся ў іншых жывапісных мясцінах. Так, напрыклад, Цярэшка заснаваў вёску Цярэшкава. За рэчкай пасяліўся яшчэ адзін сын, і яго паселішча стала звацца Зарэчнае.

 

Ціўнавічы

Старыя людзі гавораць, што быццам з гэтай вёскі быў родам панскі цівун – наглядчык за працай сялян у памешчыка ў час прыгону. Прычым, цівун гэты быў вельмі жорсткі.

 

Цялуша

Паходжанне назвы гэтай вёскі дакладна не ўстаноўлена. Існуе некалькі версій. Па адной з іх у гэтых месцах ішоў гандаль цялятамі. Адсюль і назва - Цялуша.

Па другой мяркуецца, што яна - ад мянушкі ці прозвішча Целех, альбо ад слова “целехі”, што азначае неапрацаванае бервяно, якія тут нарыхтоўваліся.

І тая, і другая версіі праўдаподобныя. Цяляты і зараз пасвяцца на сакавітай траўцы, а броўны нарыхтоўваюцца ў багацейшых лясах.

Шмат у вёсцы звязана з гісторыяй. Рачулка Крыўка, ад слова “кроў”, некалі бала паўнаводнай. Назву сваю атрымала ад таго, што ў Айчынную вайну 1812 года паблізу праходзілі крывапралітныя баі з французамі. Гэтае паданне перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Ёсць курганны могільнік, мясцовая назва “Шведскія могілкі”, на поўнач ад сяла.

Карэнныя жыхары вёскі - нашчадкі тых сялян, якія жылі ў гэтых мясцінах і пры прыгонным праве, і пасля яго. Аб гэтым гавораць прозвішчы з розным чаргаваннем галосных: Амега, Омего, Амего. У аснове іх - назвы літар грэчаскага алфавіту. У тыя далёкія часы ці то мянушкі, ці то прозвішчы даваў сам памешчык.

Верагода, па такому ўзору даваліся і іншыя прозвішчы ў гэтай мясцовасці. Дудаль - ад слова “дуда, дудзець”. У Вавулічах шмат людзей з прозвішчам Вавула, Вавуло.

 

Шараёўшчына

Новая і Старая Шараёўшчына – дзве сястры-вёсачкі, якія радзяляюцца рэчкай Праявай. Мясцовыя жыхары лічаць, што сваю назву рэчка атрымала таму, што ніхто дакладна не ведаў, дзе яе пачатак (недзе ў Кіраўскіх лясах). Паберагам рэчкі рос густы, свету не відаць, альховы лес. А навокал было рознатраўе – люцікі, рамонкі, пушыцы, калакольчыкі. Травы раслі па пояс. Калі пачынаўся сенакос, кожныя сто метраў стаялі стагі па тоне-паўтара сена. Зараз там чартапалох і бур’ян. Раней над рэчкай быў пабудаваны мост – спачатку драўляны, потым жалезабятонны. Рэчка была шырокая, шырыной з сучасную Бярэзіну, упадала ў раку Алу. Па ёй плавалі на лодках, лавілі рыбу. Вясной у палаводдзе яня разлівалася. Пасля праведзенай тут меліярацыі рэчка ператварылася ў брудную канаву са слабым цячэннем.

Вёска стварылася вакол вінакурнага завода пана Шарая. Засталося месца, куды звозілі з завода попел. Там з цягам часу на тым месцы ўтварыўся чарназём, які жыхары бралі для высадкі расады. Ад вінакурнага завода пасля вайны засталіся два вялікія калодзежы, запоўненыя вадой, дыяметрам па 4 метры, вельмі глыбокія. Потым застаўся адзін, а цяпер і таго няма. Непадалёку ад таго месца растуць векавыя вербы, якія маглі б расказаць гісторыю вёскі. А памяць чалавечая аб тых далёкіх часах амаль нічога не зберагла.

 

Ясень-Каменка

У аснове назвы – ясень і камень, ясеневы лес на камяністай зямлі.

Афіцыйныя дакументы і матэрыялы аб раёне

1387г. Першае пісьмовае упамінанне пра Бабруйск – дагаворная грамата Вялікага Княства Літоўскага Ягайлы са сваім братам Скіргайлам ад 28 красавіка. Яна была надрукавана ў часопісе “Отечественные записки” у студзені 1829 г. поўная назва гэтага дакумента “Грамота Владислава Ягеллона данная имъ брату своему, Скиргайлу Ольгердовичу, на Троцкую область с принадлежностями».

1500г. чэрвень           Устава пра уплату падаткаў даннікамі падняпрўскіх і іншых вабласцей (Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1936. Т.1.-с.137)

1511г. 2 кастрычніка          Ліст караля Польскага і Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта І Старога аб грабяжах войскам і пісарамі даннікаў падняпроўскіх і задзвінскіх валасцей (Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1936. Т.1.- с.138-139)

1529г. 1 верасня        Пастанова караля Жыгімонта І падданым Бабруйскай Віленскай палавіны аб сумесным адбыванні натуральных павіннасцей (Акты Литовско-Русского государства. - М., 1899. Вып.1.- с. 228-229)

1533г. 12 кастрычніка        Ліст караля Польскага і Вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта І Старога аб грабяжы насельніцтва Бабруйскай воласці пісарамі пры спагнанні падаткаў (Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1936. Т.1.- с. 157-158)

1611г. 19 жніўня       Ліст караля Польскага і Вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта ІІІ Вазы да жыхароў Бабруйскай воласці аб барацьбе сялян супраць правядзення валочнай памеры (Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1936. Т.1. – с.583)

1613г. 21 студзеня   Ліст караля Польскага і Вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта ІІІ Вазы аб правядзенні валочнай памеры ў Бабруйскім старостве (Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1936. Т.1.- с. 583-584)

1655г. 9 сакавіка      Грамата наказнога гетмана Івана Залатарэнкі цару Аляксею Міхайлавічу аб захопе казакамі Бабруйска і Каралеўскай Слабады (Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1936. Т.1.- с. 497-498)

1671г. 7 снежня        Статут жыхароў Бабруйскай воласці аб парадку вядзення гандлю (Белоруссия в эпоху феодализма.- Мн., 1960. Т.”.- с. 341-342)

1793г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Тэрыторыя сучаснага Бабруйскага раёна ўвайшла ў склад Мінскай губерніі Расійскай імперыі.

 

Літаратура

Да раздзела: Старажытная гісторыя Бабруйшчыны. Археалагічны нарыс

  1. Ксянзоў,У.П. Старажытная гісторыя Бабруйшчыны // Трыбуна працы .- 1995 .- 28 лістапада
  2. Лашанкоў, М.І. Археалагічны нарыс Бабруйскага раёна // Трыбуна працы .- 1994 .- №№ 80, 82, 84, 89
  3. Лашанкоў, М. Гарадок каля Пятровічаў // Трыбуна працы .- 1993 -. 14 красавіка
  4. Лашанкоў, М.І. Раскопкі ў Пятровічах // Трыбуна працы .- 1994 .- 31 жніўня
  5. Лашанкоў, М.І. Аб чым маўчыць Міхалёўскі гарадок // Трыбуна працы
  6. Лашанкоў, М.І. Бабруйшчына старадаўняя // Падарожнік .- 1998 .- №5 (29)

 

        Да радзела: У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

  1.   Бобруйск : историко-экономический очерк .- Мн. : Беларусь, 1965 .- С. 8-12
  2.   Гісторыя Беларускай ССР. У 5-ці тт. Т.1.- Мн., Навука і тэхніка .- 1972 .- С. 299-230 
  3.   История БССР: учеб. пособ. Ч.1 /под ред. В.В. Чепко, А.П. Игнатенко .- Мн. : Изд-во БГУ, 1981 .- С. 99, 120-121
  4.   Мищенков В.Ф. Из истории Бобруйщины // Трыбуна працы .- 1994 .- 20 ліпеня; 23 ліпеня; 27 ліпеня; 10 верасня; 8 кастрычніка

Да радзела: Бабруйскі раён ў ХІХ стагоддзі

  1. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузне-      цов, В.Г.Мазец .- Мн. : Амалфея, 2000 .- С.173-175
  2. Сакалова, М. Бабруйскі раён у Х1Х стагоддзі // Трыбуна працы .- 1997 .- №№ 38, 40, 42, 44, 46, 48, 50
  3. Фёдоров, В. Как жили в районе в конце Х1Х века // Трыбуна працы .- 1996 .- № № 47, 49
  4. Федоров, В. Церкви Бобруйска и Бобруйщины. // Трыбуна працы .- 1996 .- 6 студзеня
  5. Дулеба, Г. З гісторыі царкоўных школ Бабруйшчыны // Трыбуна працы .- 2008 .- 30 ліпеня; 2 жніўня
  6. Дулеба, Г. Народныя вучылішчы Бабруйшчыны // Трыбуна працы .- 2008 .- 2 красавіка; 6 жніўня
  7. Колоткова, М. И в Бортниках было училище…// Трыбуна працы .- 1998 .- 25 лістапада
  8. Панютич, В.П. Наёмный труд в сельском хозяйстве Беларуси 1861-1914гг. / Под ред. П.Т. Петрикова .- Мн. : Навука і тэхніка, 1996 .- С.70, 76
  9. Севостьянов, М. Если бы говорили здания…// Трыбуна працы.

Да раздзела: Тапаніміка Бабруйскага раёна. Легенды і паданні

  1. Магілёўшчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / Склад., запіс., апрац. А.М.Ненадаўца .- Мн. : Беларусь, 2002 .- С.50-70
  2. Переверзев, В. Легенда о Каменке (Бобруйский район) // Сельская газета .- 1989 .- 5 февраля 
  3. Пераверзеў, У. Каменная гара: Легенды і былі Бабруйшчыны. Вёска Каменка // Трыбуна працы .- 1983 .- 5 лютага