Russian Belarusian

ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка

Бабруйскага раёна”

 

 

Туголицкая сельская бібліятэка

Край мой крынічны

 

Мэтавая бібліятэчная праграма

па краязнаўству

 

на 2021- 2023 гады

 

Выканаўца - Туголіцкая сельская бібліятэка

 

 

Актуальнасць праграмы

Галоўнай мэтай выхавання грамадзяніна любой краіны з’яўляецца фарміраванне грамадзяніна-патрыёта. Асаблівае значэнне ў справе выхавання грамадзянскіх якасцей належыць краязнаўству. Чаму? Звесткі пра родны край блізкія і зразумелыя, таму працэс засваення гісторыі Айчыны становіцца больш лёгкім і зразумелым. Краязнаўчы падыход дазваляе накіраваць чытачоў ад блізкіх, даступных непасрэднаму назіранню фактаў і з'яў, да глыбокіх вывадаў і абагульненняў гістарычнай навукі, гэта значыць, арганізаваць працэс пазнання найбольш натуральным і даступным шляхам.

Краязнаўства вучыць любіць не толькі свае родныя мясціны, але вучыць ведам пра іх, прывучае цікавіцца гісторыяй, мастацтвам, літаратурай, павышаць свой культурны ўзровень. І тут асаблівае месца займае бібліятэчнае краязнаўства. Менавіта яно дазваляе бібліятэцы набыць сваё аблічча, зрабіць яе не падобнай на іншыя. Мінулае і сучаснае, назапашаны вопыт папярэднімі пакаленнямі, іх быт, звычаі, традыцыі - усё гэта тэмы шматлікіх мерапрыемстваў, якія ладзіць бібліятэка.

Тэрмiн рэалiзацыi праграмы: 2021-2023 гады

 

Удзельнiкi праграмы: усе групы карыстальнікаў бібліятэкіМэта праграмы:

Збор і захаванне друкаваных і неапублікаваных матэрыялаў па гісторыі і культуры роднага краю, распаўсюджванне краязнаўчых ведаў.

 

Задачы праграмы:

 

*   Выхаванне патрыятызму, любві да роднага пасёлка, паважлівага стаўлення да яго гістарычных і культурных помнікаў.

*  Выкарыстанне камп'ютэрных тэхналогій у краязнаўчым інфармаванні карыстальнікаў.

*  Выданне краязнаўчых дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе)

*  Выданне бібліяграфічных дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе).

*  Актывізацыя пошукавай і даследчай працы.

*  Выяўленне лепшага вопыту работы беларускіх бібліятэк па краязнаўству, творчая перапрацоўка яго і ўкараненне ў практычную дзейнасць бібліятэкі

*  Умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.

 

Чакаемыя вынiкi:

 

*  Павышэнне ўзроўню даступнасці краязнаўчых рэсурсаў за кошт укаранення новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэння спектру і павышэння якасці бібліятэчных паслуг.

*  Павышэнне ўзроўню краязнаўчых ведаў карыстальнікаў.

*  Павышэнне якасці выдавецкай дзейнасці бібліятэкі.

*  Павеліченне аб’ёму краязнаўчага фонду бібліятэкі.

*  Павелічэнне колькасці наведванняў бібліятэкі за кошт правядзення цікавых і змястоўных краязнаўчых мерапрыемстваў.

*  Павелічэнне колькасці кнігавыдач краязнаўчых матэрыялаў.

*  Умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.

 

Партнёры праграмы

Туголіцкі сельскі Дом культуры;

Туголіцкая школа мастацтваў;

ДУА “Туголіцкая сярэдняя школа”.

 

 

 

План рэалізацыі праграммы

Фарміраванне фондаў, інфармацыйных рэсурсаў, інфармацыйна- бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў

 

 

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя
Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі матэрыяламі аб гісторыі Бабруйшчыны 2021-2023гг аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБ
Арганізацыя індывідуальнага інфармавання па пытаннях краязнаўства 2021-2023гг Туголіцкая бібліятэка
Складанне інфармацыйных і бібліяграфічных спісаў літаратуры для карыстальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй краю 2021-2023гг даведачная служба ЦБ, Туголіцкая бібліятэка
Сачыць за публікацыямі краязнаўчага характару ў перыядычным друку. Праводзіць інфармацыйныя гадзіны і агляды краязнаўчых выданняў 2021-2023гг Туголіцкая бібліятэка

 

Мерапрыемствы па рэалізацыі праграммы на 2021 год

 

Назва і форма правядзення Тэрмін выканання Адказны

 

Інфармацыйна-бібліяграфічныя мерапрыемствы 

 Бібліятэчная выстава “Мой чароўны Бабруйскі край, Айчына мая” студзень бібліятэка
Прэс-выстава “Сугучча мінулага і сучаснага” красавік

бібліятэка 

Выстава-паведамленне “Сімвалы Беларусі” май

бібліятэка 

Рэкамендацыйны спіс літаратуры “У кніжнай памяці імгненні вайны” май бібліятэка
Бібліятэчная выстава “Час гісторыі” верасень

бібліятэка 

Электронная прэзентацыя “Туголіца апавядае пра сябе” лістапад

бібліятэка 

 

Масавыя мерапрыемствы 

Краязнаўчы урок “Наш родны край прыгожы самы” студзень

бібліятэка, СДК 

Свята нацыянальнай кухні “Гарачыя кулічы з пячы” люты

бібліятэка, СДК 

Акцыя “Чытаем па беларуску” люты-сакавік

бібліятэка 

Літаратурны экскурс “І будзе слава землякоў гучаць над родным краем” сакавік бібліятэка, школа
Патрыятычная акцыя “Прачытайце кнігу аб вайне” май

бібліятэка 

Гадзіна пазнання Бацькаўшчыны “Ведаць, любіць, ганарыцца” май бібліятэка, школа, ДШМ
Краязнаўчае падарожжа “Наш пасёлак у гісторыі знакаміты” чэрвень бібліятэка
Бібліязнаёмства “Туголіца праз стагоддзі” чэрвень

бібліятэка 

Урок патрыятызму “Вайна. Народ. Перамога” чэрвень

бібліятэка, школа 

Краязнаўчы альманах
 “У нас, беларусаў, ёсць шмат святога: Радзіма, бацькі і каханне…”

ліпень бібліятэка
 Віктарына “Бабруйшчына гістарычная” ліпень

бібліятэка 

Краязнаўчыя чытанні “Прыбярэзінскі край” жнівень

бібліятэка, школа 

Гістарычная гадзіна “Пісьменнасць - нацыянальная каштоўнасць” верасень бібліятэка, школа, ДШМ
Бібліязнаёмства “Туголіца праз стагоддзі” верасень

бібліятэка 

Гістарычнае рандэву “Ведай нашых” кастрычнік

бібліятэка, ДШМ, СДК 

Гістарычны віраж “Такую назву нам даў народ” кастрычнік

бібліятэка 

Краязнаўчы марафон “Традыцыі. Рамёствы. Майстры” лістапад

бібліятэка, СДК, школа 

 

Выдавецкая дзейнасць

Даведнік “Любыя назвы Радзімы маёй” І чвэрць

бібліятэка 

Буклет “Туголіца – маё каханне” ІІ чвэрць

бібліятэка 

Серыя лістовак “Народныя традыцыі” ІІІ-ІV чвэрць

бібліятэка 

 

Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне

Змест работы Тэрмін выканання Адказныя
 Аказанне Туголіцкай бібліятэцы метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы 2021-2023 гг

аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ 

Выяўленне і абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці бібліятэк 2021-2023 гг

аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ 

Арганізацыя асвятлення ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай мнфармацыі і на інфармацыйнам сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” 2021-2023 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ, Глушанская бібліятэка

 

Мерапрыемствы па рэалізацыі праграммы на 2022 год

Назва і форма правядзення Тэрмін выканання Адказны

 

Інфармацыйна-бібліяграфічныя мерапрыемствы

Бібліятэчная выстава “Беларусь – мая зямліца, мой выток, мая крыніца” студзень бібліятэка

Рэтра-выстава “Любі свой край і апявай”

красавік бібліятэка
Рэкамендацыйны спіс літаратуры “Мой роды кут…” сакавік бібліятэка

 

Масавыя мерапрыемствы

Літаратурная гадзіна “Аб роднай весцы з любоўю” студзень бібліятэка, ВПК
Акцыя “Чытаем па беларуску” люты бібліятэка
Краязнаўчая гасцёўня “Аб той зямлі, дзе нарадзіўся” красавік бібліятэка
Гадзіна мужнасці “Я прынёс для Айчыны славу…” май бібліятэка, ВПК
Гадзіна гісторыі “Тут край маіх бацькоў і дзядоў” чэрвень бібліятэка
Краязнаўчае падарожжа “Сцяжынкамі вёскі” ліпень бібліятэка
Літаратурная гадзіна па творчасці Я. Купалы “Пясняр роднай зямлі” ліпень бібліятэка, СДК
Сундук ведаў “Запаветныя наданні пакаленняў” жнівень бібліятэка
Краязнаўчая гульня “З глыбі вякоў карані роду твайго” верасень бібліятэка, ВПК
Хвілінка літаратурнага героя (па творах М. Танка) “Ад казак маці…” верасень бібліятэка, ВПК
Конкурс чытальнікаў “Хочацца шчодрай душою край свой абняць” кастрычнік бібліятэка, СДК
Гадзіна фальклору “У свеце няма мілей і прыгажэй песень нашых” лістапад бібліятэка, СДК
Літаратурны партрэт Я. Коласа “У імя дабра і справядлівасці” лістапад бібліятэка, ВПК

 

Выдавецкая дзейн

Цыкл закладак “Пісьменнікі-землякі” студзень- лістапад бібліятэка
Краязнаўчы буклет “Мой пасёлак” красавік бібліятэка
Каляндар “Наша гісторыя ў датах” кастрычнік бібліятэка
Краязнаўчы буклет “Наш гонар – нашы землякі” снежань бібліятэка

 

Мерапрыемствы па рэалізацыі праграмы на 2023 год

Назва і форма правядзення Тэрмін выканання Адказны

 

Інфармацыйна-бібліяграфічныя мерапрыемствы

Выстава-прысвячэнне “Роднай зямлі шматгалоссе” студзень бібліятэка
Выстава-дыялог “Шляхамі міру і згоды” красавік ібліятэка
Выстава-прагляд “Беларусь! Я табою ганаруся” ліпень бібліятэка

 

Масавыя мерапрыемствы

Цыкл гутарак “Слава беларускаму слову” студзень- лістапад бібліятэка
Літаратурны партрэт М. Чарняўскага “Чытача успрымае душою” студзень бібліятэка
Гадзіна паэзіі па творчасці М. Аўрамчыка “Бацькаўшчына светлая мая” студзень бібліятэка
Урок-рэквіем “Памяць Афгана – боль Афгана” люты бібліятэка, ВПК, СДК
Краязнаўчае падарожжа “Я люблю мясціны родныя” красавік бібліятэка,ВПК
Літаратурнае знаёмства “Жыццё і творчасць Платона Галавача” красавік бібліятэка
Завочнае падарожжа “Сцяжынка да духоўных крыніц” красавік бібліятэка, СДК
Урок патрыятызму “У кніжнай памяці імгненні вайны” май бібліятэка, ВПК
Гадзіна гістарычных фактаў “Роднай Краіны дзяржаўныя сімвалы” май бібліятэка, ВПК
Урок народнага майстэрства “Рукам праца – сэрцу радасць” май бібліятэка, СДК
Урок краязнаўства “Шлях прызначэння – Бабруйскі раён” чэрвень бібліятэка, ВПК
Гадзіна памяці “У мужнасці няма тэрміна   даўнасці” чэрвень бібліятэка
Краязнаўчыя чытанні “Прыбярэзінскі край” ліпень бібліятэка
Гульня-віктарына “Бабруйшчына гістарычная” жнівень бібліятэка
Гістарычная гадзіна “Пісьменнасць – нацыянальая каштоўнасць” верасень бібліятэка, ВПК
Гадзіна інфармацыі “Мы розныя – у гэтым наша багацце. Мы разам – у гэтым наша сіла” верасень бібліятэка, СДК, ВПК
Гісторыка-краязнаўчае падарожжа “Калі б камяні маглі апавядаць” кастрычнік бібліятэка, ВПК
Творчая выстава “Беларусь у маім сэрцы” лістапад бібліятэка, СДК
Літаратурнае падарожжа па творчасці М. Багдановіча “Слова аб паэце” снежань бібліятэка, СДК

 

Выдавецкая дзейнасць

Краязнаўчы буклет “Нашы знакамітыя землякі” жнівень бібліятэка
Краязнаўчы буклет “Вяртанне да вытокаў” снежань бібліятэка

 

Метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне

         Змест работы Тэрмін выканання        Адказныя
Аказанне Туголіцкай бібліятэцы метадычнай і практычнай дапамогі ў рэалізацыі праграмы 2021-2023 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Выяўленне і абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці бібліятэк 2021-2023 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
Арганізацыя асвятлення ходу рэалізацыі праграмы ў сродках масавай мнфармацыі і на інфармацыйнам сайце ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” 2021-2023 гг аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦБ,   Туголицкая бібліятэка

 

Кантактная інфармацыя:

Адрас: 213844

Магілёўская вобласць,

Бабруйскі раён,

п. Туголіца,

зав. Клубны ,1а

Тэлефон: 8(0225) 711705

E –mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.