Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

У 2019 годзе бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі прадоўжылі актыўную работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця дзяцей, падлеткаў, моладзі. У дзень адкрыцця вялікіх міжнародных спаборніцтваў, II Еўрапейскіх гульняў   у цэнтральнай бібліятэцы прайшла інтэлектуальна- пазнавальная гульня “О, спорт, ты - мір!”. Праграма гульні ўключала : інфарміну “Беларусь спартыўная”, кніжную выставу - падзею “Еўрапейскія гульні - 2019”, якая экспанавалася ў бібліятэцы на працягу месяца, інфармацыйны даведнік “Праграма Еўрапейскіх гульняў – 2019”, конкурсы “Віды спорту”,”Знайдзі адрозненні”, “Спартыўны інвентар”, “Вядомыя спартсмены”, “Будзь уважлівым”. Пераможцы гульні, вучні ДУА “Каменская СШ Бабруйскага райна” М.Маруга і В. Сакалоўскі атрымалі ў падарунак сімвалічныя медалі “За перамогу ў спартыўных конкурсах”, астатнія ўдзельнікі конкурсаў -   кніжныя закладкі з выявай талісмана II Еўрапейскіх гульняў лісёнка Лесіка.